bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 18
John 18
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 19 →
1
Сказаўшы гэта, Езус з вучнямі сваімі пайшоў за ручай Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў сам з вучнямі сваімі.
2
Але і Юда, які Яго выдаў, ведаў гэтае месца, бо Езус часта туды хадзіў са сваімі вучнямі.
3
Затым Юда, узяўшы кагорту (жаўнераў) і слугаў ад першасьвятароў і фарысэяў, прыйшоў туды з лятарнямі, сьветачамі і аружжам.
4
А Езус, ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў наперад і спытаўся ў іх: “Каго шукаеце?”
5
Адказалі Яму: “Езуса з Назарэту”. Кажа ім Езус: “Гэта Я ёсьць”. А з імі стаяў і Юда, які Яго выдаў.
6
Калі сказаў ім (Езус): “Гэта Я ёсьць”, яны адступіліся назад ды ўпалі на зямлю.
7
Спытаўся іх тады зноў: “Каго шукаеце?” А яны сказалі: “Езуса Назарэйца”.
8
Адказаў Езус: “Дык жа сказаў Я вам, што гэта Я ёсьць. Калі Мяне шукаеце, дазвольце ім пайсьці”,
9
каб споўнілася слова, якое быў Ён сказаўшы: “Не загубіў ніводнага з тых, каторых Ты Мне даў”.
10
Сымон жа Пётар, які меў меч, дастаў яго і ўдарыў слугу першасьвятара, і адсек яму правае вуха. Слуга той меў імя Мальхос.
11
Сказаў тады Езус Пятру: “Схавай меч свой у похвы. Ці ж Я ня маю піць чашу, якую даў Мне Айцец?”
12
Тады кагорта, і трыбун, ды слугі Юдэйскія ўзялі Езуса і зьвязалі Яго,
13
і прывялі Яго перш да Анны, бо быў цесьцем Каяфы, які быў таго года першасьвятаром.
14
Гэта той Каяфа, які даў параду Юдэям: “Лепш, каб адзін чалавек памёр за народ”.
15
А за Езусам ішоў Сымон Пётр і другі вучань. А вучань той знаёмы быў з першасьвятаром, і таму ўвайшоў з Езусам на панадворак першасьвятара.
16
Пётар жа застаўся навонкі пры дзьвярах. Выйшаў тады другі вучань, які ведаў першасьвятара, пагаварыў з прыдзьверніцай, ды ўвёў Пятра.
17
Кажа тады Пятру служанка прыдзьверніца: “Ці і ня ты з вучняў тога чалавека?” А ён кажа: “Не”.
18
Там стаялі нявольнікі і слугі, якія распалілі вогнішча, бо было холадна, і грэліся. А разам з імі быў і Пётар, стоячы і грэючыся.
19
Першасьвятар жа пытаўся ў Езуса пра вучняў Ягоных і навуку Яго.
20
Адказаў яму Езус: “Я яўна гаварыў сьвету, ды вучыў заўсёды ў сынагозе і ў сьвятыні, дзе зьбіраюцца ўсе Юдэі, і нічога не гаварыў тайком.
21
Чаму Мяне пытаеш? Спытай тых, каторыя чулі, што Я ім гаварыў; вось яны ведаюць, што Я ім казаў”.
22
Калі гэта сказаў, дык адзін з слугаў, стоячы там, ударыў Езуса па твары, кажучы: “Так адказваеш першасьвятару?”
23
Адказаў яму Езус: “Калі блага сказаў, дакажы гэта, а калі добра, дык чаму Мяне б’еш?”
24
Затым адаслаў Яго Анна зьвязанага да першасьвятара Каяфы.
25
А Сымон Пётар стаяў і грэўся. Дык сказалі яму: “Ці і ты ня з вучняў Ягоных?” А ён запярэчыў, кажучы: “Не!”
26
Дык адзін са слугаў першасьвятара, сваяк таго, катораму Пётар адсёк вуха, сказаў яму: “Ці ж я цябе ня бачыў з Ім у садзе?”
27
Ды Пётр зноў запярэчыў; і зараз засьпяваў певень.
28
Затым павялі Езуса ад Каяфы ў прэторыю. А было гэта нараніцы. І самі не ўвайшлі ў прэторыю, каб не спаганіцца, але каб маглі есьці Пасху.
29
Выйшаў да іх Пілат і сказаў: “У чым вінаваціце гэтага чалавека?”
30
Дык сказалі яму: “Калі б Ён ня быў злачынцам, ня выдалі б Яго табе”.
31
Дык сказаў ім Пілат: “Вазьміце Яго і асудзіце Яго паводле вашага закону”. Сказалі яму тады Юдэі: “Нам нельга нікога забіваць”,
32
каб споўнілася слова Езуса, сказанае ім, якою сьмерцю меў памерці.
33
Дык увайшоў (Пілат) зноў у прэторыю, і, пазваўшы Езуса, спытаўся ў Яго: “Ты — кароль Юдэйскі?”
34
Адказаў Езус: “Ці гэта сам ад сябе кажаш, ці табе іншыя сказалі гэта пра Мяне?”
35
Адказаў Пілат: “Ці ж я Юдэй? Народ Твой і першасьвятары выдалі мне Цябе. Што Ты нарабіў?”
36
Адказаў Езус: “Маё каралеўства ня з гэтага сьвету. Бо каб Маё каралеўства было з гэтага сьвету, слугі Мае ваявалі б пэўне, каб ня быў Я выдадзены Юдэям. Але каралеўства Маё цяпер не адгэтуль”.
37
Сказаў Яму тады Пілат: “Дык Ты — Кароль?” Адказаў Езус: “Ты кажаш, што Я — Кароль. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сьведчыць аб праўдзе. Кожны, хто з праўды, слухае голасу Майго”.
38
Кажа Яму Пілат: “Што ёсьць праўда?” І, гэта сказаўшы, зноў выйшаў да Юдэяў і сказаў ім: “Я не знаходжу ў Ім ніякай віны.
39
У вас жа ёсьць звычай, каб на Пасху выпусьціць вам аднаго вязьня. Дык хочаце, пушчу вам караля Юдэйскага?”
40
Але яны ўсе закрычалі: “Не Яго, але Барабу!” А Бараба быў разбойнікам.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21