bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 20
John 20
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 21 →
1
А ў першы дзень тыдня нараніцы, калі было яшчэ цёмна, прыйшла да магілы Марыя Магдалена і ўбачыла, што камень адвалены ад магілы.
2
Дык пабегла і прыйшла да Сымона Пятра і другога вучня, каторага любіў Езус, і сказала ім: “Узялі Госпада з магілы, і ня ведаем, дзе Яго падзелі!”
3
Дык выйшлі тады Пётар і той другі вучань ды пайшлі да магілы.
4
І беглі яны абодва разам, але той першы вучань апярэдзіў Пятра і першы дабег да магілы,
5
і, нахіліўшыся, убачыў ляжачае палатно, аднак не ўвайшоў.
6
Прыйшоў затым Сымон Пётар, і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў ляжачае палатно
7
і хустку, якая была на Яго галаве, і ляжала ня разам з палатном, але асобна скручаная на адным месцы.
8
Тады ўвайшоў і той вучань, які першы прыбег да магілы, і ўбачыў, і ўверыў.
9
Бо яны яшчэ не разумелі Пісаньня, што трэба было, каб Ён уваскрос.
10
Затым вучні зноў вярнуліся дамоў.
11
А Марыя стаяла навонкі магілы і плакала. Плачучы, нахілілася і зазірнула ў магілу.
12
І ўгледзіла двух анёлаў у белым седзячых, аднаго ля галавы, а другога ля ног, дзе было паложана цела Езуса.
13
Пытаюцца яны ў яе: “Жанчына, чаго плачаш?” Кажа ім: “Узялі Госпада майго, і ня ведаю, дзе падзелі?”
14
Гэта сказаўшы, аглянулася за сябе і ўбачыла, што стаіць Езус, а ня ведала, што гэта Езус.
15
Пытаецца ў яе Езус: “Жанчына, чаму плачаш? Каго шукаеш?” А яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: “Гаспадару, калі ты Яго ўзяў, скажы мне, дзе ты палажыў Яго, і я вазьму Яго”.
16
Кажа ёй Езус: “Марыя”. А яна, павярнуўшыся, кажа Яму па-гебрайску: “Раббуні!” што значыць Вучыцель.
17
Кажа ёй Езус: “Не дакранайся Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Маіх і скажы ім: Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, Бога Майго і Бога вашага”.
18
Дык пайшла Марыя Магдалена і сказала вучням: “Я бачыла Госпада!” і што Ён ёй гэта сказаў.
19
Вечарам тога дня пасьля суботы, калі дзьверы дому, дзе сабраліся вучні, былі замкнёныя дзеля страху перад Юдэямі, прыйшоў Езус, і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Супакой вам!”
20
Гэта сказаўшы, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся тады вучні, убачыўшы Госпада.
21
Сказаў ім зноў Езус: “Супакой вам! Як Мяне паслаў Айцец, так і Я пасылаю вас”.
22
Гэта сказаўшы, дыхнуў на іх і сказаў ім: “Вазьміце Духа Сьвятога.
23
Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны, а каму затрымаеце, на тым застануцца”.
24
А Тамаш, адзін з Дванаццаці, званы Дыдымас, ня быў разам з імі, калі прыходзіў Езус.
25
Сказалі яму іншыя вучні: “Мы бачылі Госпада”. А ён сказаў ім: “Калі ня ўбачу ранаў ад цьвікоў на руках Ягоных, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў і не ўкладу сваёй рукі ў бок Ягоны, ня ўверу”.
26
І па васьмі днях зноў сабраліся вучні ў доме, і Тамаш з імі. Зьявіўся Езус, калі дзьверы былі замкнёныя, і стаў між іх, і сказаў: “Супакой вам”.
27
Потым сказаў Тамашу: “Укладзі палец твой і паглядзі на рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой, ды ня будзь недаверкам, але веручым”.
28
Адказаў Тамаш Яму: “Госпад мой і Бог мой!”
29
Кажа яму Езус: “Уверыў таму, што Мяне ўбачыў. Шчасьлівыя тыя, што ня бачылі Мяне, а ўверылі”.
30
Многа яшчэ іншых знакаў учыніў Езус у прысутнасьці вучняў сваіх, якія не сьпісаны ў гэтай кнізе.
31
Гэтыя ж сьпісаны, каб вы верылі, што Езус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, ды каб праз веру мелі жыцьцё ў імя Яго”.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21