bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 7
John 7
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 8 →
1
І потым Езус хадзіў па Галілеі, бо не хацеў прабываць у Юдэі, бо Юдэі зьбіраліся забіць Яго.
2
А надыходзіла Юдэйскае сьвята Палатак.
3
Сказалі затым Яму браты Яго: “Адыйдзіся адгэтуль і ідзі ў Юдэю, каб і вучні Твае аглядалі даконы Твае, якія робіш.
4
Бо ніхто ня робіці чаго-колечы тайна, а і сам хоча паказацца на людзях. Калі такія рэчы чыніш, пакажы сябе сьвету”.
5
Бо і браты Ягоныя ня верылі ў Яго.
6
Кажа ім затым Езус: “Яшчэ не прыйшла Мая пара, а ваш час заўсёды.
7
Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу аб ім, што яго ўчынкі ліхія.
8
Вы ідзіце на гэта сьвята, а Я не пайду на гэта сьвята, бо час Мой яшчэ не надыйшоў”.
9
Гэта сказаўшы, застаўся ў Галілеі.
10
Але калі браты Яго адправіліся, і Ён пайшоў на сьвята, ня яўна, але быццам употай.
11
А ў час сьвята шукалі Яго Юдэі і казалі: “Дзе Ён?”
12
І гаварылася пра Яго між людзей многа. Адны казалі, што Ён добры, а другія гаварылі, што не, бо зводзіць народ.
13
Але ніхто не гаварыў пра Яго яўна, бо баяліся Юдэяў.
14
А калі сьвята ўпалавінілася, Езус увайшоў у сьвятыню і стаў навучаць.
15
А Юдэі дзівіліся і казалі: “Як Ён можа ведаць Пісаньне, бо ж не вучыўся?”
16
Езус казаў ім: “Мая навука не Мая, але Таго, хто Мяне паслаў.
17
Калі хто хоча спаўняць волю Ягоную, той з навукі пазнае, ці яна ад Бога, ці Я сам ад сябе гавару.
18
Хто з сябе самога гаворыць, той сваёй спахвалы шукае, але хто шукае хвалы Таго, хто Яго паслаў, той праўдамоўны ды няма ў ім беззаконьня.
19
Ці не Майсей даў вам закон, але ніхто з вас не спаўняе закону. Чаму хочаце Мяне забіць?”
20
Адказала грамада, кажучы: “Чарта маеш! Хто хоча Цябе забіць?”
21
У адказ сказаў ім Езус: “Я даканаў адзін чын, а ўсе дзівіцеся.
22
Вось Майсей устанавіў абразаньне, хоць яно не ад Майсея, але ад вашых продкаў, і вы абразаеце ў суботу чалавека.
23
Калі можна абразаць чалавека ў суботу, не парушаючы Майсеявага закону, дык чаму злуецёся на Мяне, калі Я ўсяго чалавека вылечыў у суботу?
24
Дык не судзіце па зьнешнасьці, але судзіце справядлівым судом”.
25
Дык некаторыя з жыхароў Ерузаліма казалі: “Ці гэта ня Той, каторага хочуць забіць?
26
Бо вось яўна навучае, і нічога Яму ня кажуць. Ці сапраўды пераканаліся начальнікі, што Ён — Хрыстос?
27
Але аб Ім ведаем, скуль Ён родам, а пра Хрыста, калі паявіцца, ніхто ведаць ня будзе, скуль Ён прыходзіць”.
28
А Езус, навучаючы ў сьвятыні, голасна сказаў: “І Мяне ведаеце, і ведаеце скуль Я. І Я сам ад сябе не прыйшоў, але праўдзівы Той, хто Мяне паслаў, а Якога вы ня ведаеце.
29
Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён Мяне паслаў”.
30
Дык маніліся Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла Яго пара.
31
А спасярод грамады многа ўверыла ў Яго, і яны казалі: “Ці ж калі Хрыстос прыйдзе, болей знакаў даканае, чым Ён учыніў?”
32
А калі фарысэі пачулі, што людзі так пра Яго гавораць, дык паслалі сьвятары і фарысэі слугаў, каб Яго ўзяць.
33
Сказаў тады Езус: “Кароткі толькі час буду з вамі, і пайду да Таго, хто Мяне паслаў.
34
Будзеце Мяне шукаць і ня знойдзеце, і дзе Я буду, вы туды ня можаце прыйсьці”.
35
Дык гаварылі Юдэі між сабой: “Куды ж Ён пойдзе, што мы Яго ня знойдзем? Ці меўся пайсьці да раскінутых між Грэкаў ды Грэкаў навучаць?
36
Што ж гэта за слова, якое сказаў: “Шукаць Мяне будзеце і ня знойдзеце”, ды: “Дзе Я буду, вы туды прыйсьці ня можаце”?”
37
А ў апошні вялікі дзень сьвята стаў Езус і казаў уголас: “Калі хто смагне, хай прыходзіць да Мяне і п’е.
38
Хто верыць у Мяне, як кажа Пісаньне, у таго рэкі жывой вады пацякуць з яго нутра”.
39
А так казаў аб Духу, якога мелі атрымаць веручыя ў Яго. Бо Дух ня быў яшчэ на іх, бо Езус ня быў яшчэ праслаўлены.
40
Многія з-паміж людзей, чуючы гэтыя словы, казалі: “Гэта сапраўды прарок”.
41
Іншыя ж казалі: “Гэта Хрыстос”. А яшчэ іншыя гаварылі: “Ці ж Хрыстос прыйдзе з Галілеі?
42
Ці ж Пісаньне ня кажа, што Хрыстос прыйдзе з роду Давіда, і зь мястэчка Бэтлеем, скуль быў Давід?”
43
З гэтае прычыны дайшло да спрэчкі ў народзе.
44
Дык некаторыя з іх хацелі Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі.
45
Прыйшлі затым слугі да сьвятароў і фарысэяў, і тыя сказалі: “Чаму вы Яго не прывялі?”
46
Слугі адказалі: “Ніводзін чалавек так не гаварыў, як Ён”.
47
Дык адказалі ім фарысэі: “Ці і вы ім зьведзены?
48
Ці ўверыў у Яго хоць хто з фарысэяў або начальнікаў?
49
А гэта грамада, якая ня ведае закону, праклятая”.
50
Сказаў ім Мікодым, той, што прыходзіў да Яго ноччу, а быў адным з іх:
51
“Ці ж закон наш асуджае чалавека, перш чым яго не паслухае і не праверыць, што ён робіць?”
52
У адказ яму сказалі: “Ці і ты не з Галілеі? Пашукай і пераканайся, што прарок не зьявіцца з Галілеі”.
53
Ды разыйшліся кожны ў свой дом.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21