bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 17
John 17
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 18 →
1
Так прамаўляў Езус; і падняўшы вочы свае да неба, маліўся: “Ойча, прыйшла пара: праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе.
2
Ты даў Яму ўладу над кожным целам, каб усім, каго Ты даў Яму, Ён даў жыцьцё вечнае.
3
А гэта жыцьцё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Езуса Хрыста, Якога Ты паслаў.
4
Я праславіў Цябе на зямлі, споўніў даручэньне, якое Мне даў зрабіць;
5
а цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе самога тою хвалою, якую Я меў ў Цябе перш, чым паўстаў сьвет.
6
Я аб’явіў імя Тваё людзям, каторых Ты мне даў са сьвету. Яны былі Твае, і Ты іх Мне даў, і яны зьбераглі слова Тваё.
7
Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты Мне даў, ад Цябе паходзіць.
8
Бо словы, якія Ты Мне даў, Я перадаў ім, і яны іх прынялі, ды пазналі, што Я ад Цябе прыйшоў, і яны ўверылі, што Ты Мяне паслаў.
9
Я за іх прашу, не прашу за сьвет, але за тых, каторых Ты Мне даў, бо яны — Твае.
10
І ўсё Маё — Тваё, і Тваё — Маё; і Я ў іх праслаўлены.
11
Я ўжо не на сьвеце, але яны яшчэ на сьвеце, Я ж іду да Цябе. Ойча Сьвяты, у імя Тваё захавай тых, якіх Мне даў, каб былі яны адно, як і Мы.
12
Калі Я быў з імі, Я бярог іх у імя Тваё, тых, каторых Ты Мне даў, і захаваў ды ніхто з іх не загінуў, толькі сын загубы, каб споўнілася Пісаньне.
13
А цяпер іду да Цябе і гавару гэта на сьвеце, каб яны радасьць Маю поўную мелі ў сабе.
14
Я перадаў ім слова Тваё, і сьвет іх зьненавідзіў, бо яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.
15
Не прашу, каб іх узяў са сьвету, але каб іх усьцярог ад зла.
16
Яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.
17
Асьвяці іх ў праўдзе; Слова Тваё ёсьць праўда.
18
Як Ты Мяне паслаў на сьвет, і Я іх паслаў на сьвет,
19
і за іх Я пасьвячаю сябе самога, каб і яны былі асьвечаны ў праўдзе.
20
Я ня толькі за іх прашу, але і за тых, што дзякуючы слову іх увераць у Мяне,
21
каб усе былі адно; як Ты, Ойча, у-ва Мне, а Я ў Табе, каб і яны былі адно ў Нас, каб сьвет уверыў, што Ты Мяне паслаў.
22
І хвалу, якую Ты Мне даў, Я перадаў ім, каб яны былі адно, як і Мы адно.
23
Я ў іх, і Ты ў-ва Мне так, каб былі ў адзінстве дасканалымі, і каб сьвет пазнаў, што Ты Мяне паслаў ды палюбіў іх, як і Мяне палюбіў.
24
Ойча, хачу, каб і тыя, каторых Ты Мне даў, былі са Мной там, дзе Я, каб аглядалі хвалу Маю, якую Ты Мне даў, бо Ты Мяне палюбіў перад стварэньнем сьвету.
25
Ойча справядлівы, сьвет Цябе не пазнаў, але Я Цябе пазнаў, і яны пазналі, што Ты Мяне паслаў.
26
І Я аб’явіў ім імя Тваё і аб’яўлю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, ды Я ў іх”.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21