bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 8
John 8
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 9 →
1
Затым Езус пайшоў на Аліўную гару.
2
А на сьвітаньні вярнуўся зноў у сьвятыню, і ўвесь народ падыйшоў да Яго, і Ён сеў і навучаў іх.
3
Тут прывялі кніжнікі і фарысэі жанчыну, злоўленую на чужалостве, і паставілі яе на сярэдзіне,
4
ды сказалі Яму: “Вучыцель, гэтую жанчыну злавілі толькі што на чужалостве.
5
Майсей у законе загадаў нам такія каменаваць. Дык Ты што скажаш?”
6
Казалі ж гэта, зводзячы Яго, каб магчы абвінаваціць. А Езус, нахіліўшыся, нешта пісаў пальцам на зямлі.
7
Калі аднак не пераставалі пытацца ў Яго, падняўся і сказаў ім: “Хто з вас бяз грэху, няхай першы кіне ў яе камень”.
8
І зноў, нахіліўшыся, пісаў на зямлі.
9
Пачуўшы гэта, адзін за другім выходзілі, пачынаючы ад старэйшых, ды застаўся толькі адзін Езус, і жанчына, стоячы на сярэдзіне.
10
Падняўшыся, Езус сказаў ёй: “Жанчына, дзе ж твае вінавацелі? Ніхто цябе не асудзіў?”
11
Адказалі яна: “Ніхто, Госпадзе”. Дык Езус сказаў: “І Я цябе не асуджаю. Ідзі і болей не грашы”.
12
Затым зноў навучаў іх Езус і казаў: “Я — сьвятло сьвету, хто ідзе за Мной, ня ходзіць у поцемках, але будзе мець сьвятло жыцьця”.
13
Дык сказалі Яму фарысэі: “Ты сам аб сабе сьведчыш; сьведчаньне Тваё не праўдзівае”.
14
У адказ Езус сказаў ім: “Хоць Я сьведчу пра сябе, праўдзівым ёсьць сьведчаньне Маё, бо ведаю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ведаеце, скуль прыходжу або куды іду.
15
Вы судзіце паводле цела, а Я не суджу нікога.
16
А калі суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Айцец, які Мяне паслаў.
17
Дый у законе вашым напісана, што сьведчаньне двух людзей ёсьць праўдзівае.
18
Я даю сам аб сабе сьведчаньне, і сьведчыць аба Мне Айцец, які Мяне паслаў”.
19
Дык сказалі Яму: “А дзе ж Твой Айцец?” Адказаў Езус: “Вы ані Мяне ня ведаеце, ані Айца Майго. Бо калі б вы Мяне ведалі, зналі б і Айца Майго”.
20
Гэтыя словы выказаў Езус, навучаючы ў сьвятыні пры скарбцу. І ніхто ня ўзяў Яго, бо яшчэ не надыйшла пара Ягоная.
21
І зноў сказаў ім Езус: “Я адыходжу, вы ж шукаць Мяне будзеце і памрыцё ў граху вашым. Куды Я іду, вы пайсьці ня можаце”.
22
Дык казалі Юдэі: “Ці ж меўся б забіць сам сябе, бо кажа: Куды Я іду, вы ня можаце пайсьці?”
23
Езус сказаў ім: “Вы — ад нізу, а Я — з вышыні, вы — з гэтага сьвету, а Я — не з гэтага сьвету.
24
Дзеля таго Я вам сказаў, што памрыцё ў вашых грахах; бо калі не паверыце, што Я ёсьць, — памрыцё ў грахах вашых”.
25
Дык казалі Яму: “Хто Ты?” Сказаў ім Езус: “Адпачатны, і так вам гавару.
26
Маю пра вас шмат гаварыць і судзіць, але Той, хто Мяне паслаў, годны веры, і Я тое, што ад Яго чуў, абвяшчаю сьвету”.
27
Аднак не зразумелі, што гаварыў пра Айца.
28
Сказаў ім тады Езус: “Калі падымеце Сына Чалавечага, тады пазнаеце, што Я ёсьць, ды што сам ад сябе нічога не раблю, але тое кажу, чаго Мяне навучыў Айцец.
29
Той, хто Мяне паслаў, ёсьць са Мной і не пакінуў Мяне аднаго, бо Я раблю тое, што Яму падабаецца”.
30
Калі Ён гэта казаў, многія ўверылі ў Яго.
31
Гаварыў затым Езус да Юдэяў, якія Яму ўверылі: “Калі вытрываеце ў слове Маім, станецеся праўдзіва Маімі вучнямі
32
і пазнаеце праўду, а праўда вас асвабодзіць”.
33
Адказалі Яму: “Мы — патомства Абрагама, і мы ніколі не былі ў нічыёй няволі; як жа затым кажаш, што будзем свабодныя?”
34
Адказаў ім Езус: “Сапраўды, сапраўды кажу вам, што кожны, хто грашыць, ёсьць нявольнік грэху.
35
Але нявольнік не жыве ў доме вечна. Сын жа жыве вечна.
36
Таму, калі Сын вас асвабодзіць, сапраўды свабоднымі будзеце.
37
Ведаю, што вы — патомства Абрагама, але хочаце Мяне забіць, таму што словы Мае вам незразумелыя.
38
Я гавару пра тое, што Я бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое, што вы бачылі ў айца вашага”.
39
У адказ сказалі Яму: “Бацькам нашым ёсьць Абрагам”. Сказаў ім Езус: “Калі б вы былі сыны Абрагама, спаўнялі б чыны Абрагама.
40
А вы хочаце цяпер Мяне забіць, чалавека, Які вам казаў праўду, якую чуў ад Бога. Гэтага Абрагам не рабіў!
41
Але вы спаўняеце чыны айца вашага”. Сказалі тады Яму: “Мы — ня дзеці, народжаныя ў чужалостве: аднаго маем Айца-Бога”.
42
Сказаў ім тады Езус: “Калі б Бог быў вашым Айцом, любілі б вы Мяне, бо Я ад Бога выйшаў і іду, і ня сам ад сябе прыходжу, але Ён Мяне паслаў.
43
Чаму вы гэта мовы Маёй не разумееце? Бо вы ня можаце слухаць словы Мае.
44
Вы — ад бацькі д’ябла, і жаданьне бацькі вашага выконваць хочаце. Ён — забойца ад пачатку і ў праўдзе ня вытрываў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць хлусьню, гаворыць ад сябе, бо ён — хлус і бацька хлусьні.
45
А як Я праўду кажу, ня верыце Мне.
46
Хто з вас давядзе Мой грэх? Калі Я вам праўду кажу, чаму Мне ня верыце?
47
Хто з Бога, той словы Божыя слухае, а вы таму ня слухаеце, што вы ня з Бога”.
48
У адказ сказалі Яму Юдэі: “Ці ж ня слушна мы кажам, што Ты — Самаранін і дэмана маеш?”
49
Адказаў ім Езус: “Я дэмана ня маю, але слаўлю Айца Майго, а вы Мяне зьневажаеце.
50
Я не шукаю сваёй славы, але ёсьць Той, хто шукае і судзіць.
51
Сапраўды, сапраўды кажу вам: Калі хто зьберажэ словы Мае, ня ўгледзіць сьмерці вечна”.
52
Дык Юдэі сказалі Яму: “Цяпер мы пераканаліся, што дэмана маеш. І Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: “Калі хто зьберажэ словы Мае, не спазнае сьмерці вечна”.
53
Ці Ты большы за бацьку нашага Абрагама, які памёр? Нават прарокі паўміралі. За каго Ты ўважаешся?”
54
Адказаў Езус: “Калі Я сам сябе слаўлю, хвала Мая — нішто. Але ёсьць Айцец Мой, каторы Мяне славіць, і аб каторым вы кажаце, што Ён — Бог ваш,
55
але вы не спазналі Яго. Але Я Яго ведаю, і калі б сказаў, што Яго ня ведаю, быў бы падобным вам хлусам. Але ведаю Я Яго і словы Яго берагу.
56
Абрагам, айцец ваш, узрадаваўся, калі ўбачыў дзень Мой, і ўбачыў, і ўсьцешыўся”.
57
Сказалі Яму Юдэі: “Пяцьдзесят гадоў яшчэ ня маеш, і бачыў Абрагама?”
58
Сказаў ім Езус: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: Перш чым Абрагам быў, Я ёсьць”.
59
Дык Юдэі хапілі камяні, каб каменаваць Яго, але Езус скрыўся і выйшаў са сьвятыні.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21