bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 11
John 11
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 12 →
1
Быў жа захварэў нейкі Лазар з вёскі Бэтанія, дзе жыла Марыя і яе сястра Марта.
2
Марыя ж была тая, што намасьціла Госпада пахкім алейкам ды абцёрла ногі Ягоныя сваімі валасамі, яе вось брат Лазар захварэў.
3
Сёстры паслалі да Яго вестку: “Госпадзе, вось жа той, каго любіш, хворы”.
4
Пачуўшы гэта, Езус сказаў: “Хвароба гэта не на сьмерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы”.
5
А Езус любіў Марту, і сястру яе, і Лазара.
6
Калі пачуў, што той хворы, замарудзіў тады яшчэ два дні ў тым месцы.
7
Потым сказаў вучням сваім: “Хадземце зноў у Юдэю”.
8
Сказалі Яму вучні: “Раббі, толькі што хацелі Цябе ўкаменаваць Юдэі, а Ты зноў туды ідзеш?”
9
Адказаў Езус: “Ці не дванаццаць гадзін мае дзень? Калі хто ходзіць у дзень, не спатыкаецца, бо бачыць сьвятло гэтага сьвету.
10
Але калі ходзіць ноччу, спатыкаецца, бо няма ў ім сьвятла”.
11
Сказаў так, а потым гаворыць ім: “Лазар, наш сябар, сьпіць, але Я іду яго абудзіць”.
12
Сказалі Яго вучні: “Госпадзе, калі заснуў, будзе здаровы”,
13
Езус жа казаў аб сьмерці яго, а яны думалі, што казаў аб заснуцьці.
14
Тады сказаў ім Езус адкрыта: “Лазар памёр.
15
Цешуся ж, што там Мяне не было, каб вы ўверылі. Дык хадземце да яго”.
16
А Тамаш, званы Дыдымас, азваўся да таварышаў: “Хадзем і мы разам з ім памерці”.
17
Затым прыйшоў Езус і знайшоў Лазара ўжо чатыры дні лежачага ў магіле.
18
А Бетанія знаходзілася блізка Ерузаліму, каля пятнаццаці стадыяў.
19
Да Марыі ж і Марты назьбіралася многа Юдэяў пацяшаць іх па памершым браце.
20
Як толькі пачула Марта, што Езус ідзе, пабегла і пераняла Яго, а Марыя засталася дома.
21
Сказала тады Марта Езусу: “Госпадзе, каб Ты быў тут, не памёр бы брат мой.
22
Але і цяпер ведаю, калі пра што папросіш Бога, дасьць Табе Бог”.
23
Сказаў ёй Езус: “Уваскрэсьне брат твой”.
24
Кажа Яму Марта: “Ведаю, што ўваскрэсьне пры ўваскрасеньні ў апошні дзень”.
25
Сказаў ёй Езус: “Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр, жыць будзе.
26
І кожны, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ павек. Верыш у гэта?”
27
Кажа Яму: “Так, Госпадзе; я веру, што Ты — Хрыстос, Сын Божы, які прыйшоў на гэты сьвет”.
28
Гэта сказаўшы, яна пайшла і, ціха паклікаўшы сястру сваю, Марыю, сказала: “Вучыцель прыйшоў і кліча цябе”.
29
Пачуўшы гэта, яна скора паднялася і пайшла да Яго;
30
бо Езус ня быў яшчэ ўвайшоўшы ў сяло, але затрымаўся на тым месцы, дзе Яго пераняла Марта.
31
А Юдэі, што былі з ёй у доме і пацяшалі яе, убачыўшы, што Марыя хутка ўстала і выбегла, пайшлі за ёй, бо казалі: “Ідзе да магілы, каб там плакаць”.
32
Марыя ж, калі прыйшла да месца, дзе стаяў Езус, убачыўшы Яго, упала Яму да ног ды казала Яму: “Госпадзе, каб Ты быў тут, не памёр бы брат мой”.
33
А калі Езус убачыў яе, плачучую, і Юдэяў, што з ёй прыйшлі, плачучых, разжаліўся ў духу і, узрушаны,
34
спытаўся: “Дзе палажылі яго?” Кажуць Яму: “Госпадзе, пайдзі і паглядзі”.
35
Езус заплакаў.
36
Дык казалі Юдэі: “Во як яго Ён любіў”.
37
А некаторыя з іх казалі: “Ці ня мог Ён, што адкрыў вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?”
38
А Езус, разжалены зноў, прыйшоў да магілы. А была гэта пячора і камень быў на ёй паложаны.
39
Сказаў Езус: “Прыміце камень!” Дык сказала Марта, сястра памёршага: “Госпадзе, ужо сьмярдзіць ад яго, бо ўжо чатыры дні ў магіле”.
40
Кажа ёй Езус: “Ці ж Я табе не казаў, што калі ўверыш, убачыш хвалу Божую?”
41
Дык прынялі камень. Езус жа, падняўшы вочы свае, сказаў: “Ойча, дзякую Табе, што Ты Мяне выслухаў.
42
Я бо ведаў, што Ты Мяне заўсёды выслухоўваеш, але сказаў гэта дзеля народу, які стаіць кругом, каб уверылі, што Ты Мяне паслаў”.
43
Гэта сказаўшы, закрычаў моцным голасам: “Лазар, выйдзі з магілы!”
44
І адразу выйшаў той, што быў памёршы, маючы рукі і ногі зьвязаныя павязкамі, а твар абвязаны хусткай. Сказаў ім Езус: “Развяжыце яго і пусьціце хадзіць”.
45
Дык многа Юдэяў, што былі прыйшоўшы да Марыі і Марты, ды бачылі, што ўчыніў Езус, уверыла ў Яго.
46
Некаторыя ж з іх пайшлі да фарысэяў і расказалі ім, што зрабіў Езус.
47
Дык сабралі першасьвятары і фарысеі Раду і казалі: “Што нам рабіць? Бо чалавек гэты робіць многа знакаў.
48
Калі так Яго пакінем, дык усе ўвераць у Яго, і прыйдыць Рымляне, і забяруць наш край і народ”.
49
Дык адзін з іх, Каяфа, які быў у тым годзе першасьвятаром, сказаў ім: “Вы нічога ня ведаеце,
50
ані ня думаеце, што лепш, каб адзін чалавек памёр за народ, чым увесь народ меў прападаць”.
51
А не гаварыў гэтага ад сябе, але як першасьвятар у гэтым годзе праракаваў, што Езус меў памерці за народ.
52
Ды ня толькі за народ, але каб сабраць у адно сыноў Божых, што былі раскіданыя.
53
Ад таго дня думалі толькі як Яго забіць.
54
Таму Езус не хадзіў ужо яўна сярод Юдэяў, але адыйшоў у мясцовасьць блізка пустыні, у горад, званы Эфрэм, і там прабываў з вучнямі.
55
А надыходзіла Пасха Юдэйская, і многа людзей з усяго краю выбралася ў Ерузалім перад Пасхаю, каб ачысьціцца.
56
Дык шукалі Езуса і казалі адны другім, стоячы ў сьвятыні: “Што думаеце? Ці ня прыйдзе Ён на сьвята?”
57
А першасьвятары і фарысэі загадалі, каб кожны, хто даведаецца пра Яго, дзе Ён прабывае, паведаміў, каб Яго ўзяць.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21