bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 14
John 14
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 15 →
1
Хай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце.
2
У доме Айца Майго жытла многа. Калі б было інакш, сказаў бы Я вам, што іду прыгатаваць вам месца.
3
І калі адыйду ды прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыйму вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я буду.
4
І куды Я іду, ведаеце, і дарогу ведаеце”.
5
Сказаў Яму Тамаш: “Госпадзе, ня ведаем, куды ідзеш, а як жа можам ведаць дарогу?”
6
Кажа яму Езус: “Я — дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.
7
Калі б вы Мяне былі пазнаўшы, то напэўна пазналі б і Айца Майго; але ўжо ведаеце Яго і ўжо бачылі Яго”.
8
Кажа Яму Філіп: “Госпадзе, пакажы нам Айца, і хопіць нам”.
9
Кажа яму Езус: “Ужо так доўга Я з вамі, і вы не пазналі Мяне, Філіп? Хто бачыць Мяне, бачыць і Айца. Як жа ты можаш казаць: “Пакажы нам Айца”?
10
Ня верыце, што Я — у Айцу, а Айцец — у-ва Мне? Словы, якія Я вам кажу, не ад сябе самога кажу: Айцец, які ў-ва Мне, Ён робіць даконы свае.
11
Верце Мне, што Я — у Айцу, а Айцец — у-ва Мне, а як не, дык дзеля саміх учынкаў верце.
12
Сапраўды, сапраўды, кажу вам: Хто верыць у Мяне, той будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, а нават большыя даканае, бо Я іду да Айца.
13
І пра што толькі прасіць будзеце Айца ў імя Маё, споўню гэта, каб Айцец быў праслаўлены ў Сыне.
14
Калі Мяне аб што прасіць будзеце ў імя Маё, зраблю гэта.
15
Калі Мяне любіце, беражыце прыказаньні Мае.
16
І Я буду прасіць Айца, і іншага Пацяшыцеля дасьць вам, каб заставаўся з вамі навек,
17
Духа праўды, якога сьвет ня можа прыняць, бо Яго ня бачыць і ня ведае. Вы Яго ведаеце, бо сярод вас прабывае ды ў вас будзе.
18
Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.
19
Яшчэ трохі, і сьвет Мяне ўжо ня ўбачыць. Але вы Мяне ўбачыце, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
20
Вось у той дзень пазнаеце, што Я — ў Айцу Маім, і вы — ў-ва Мне, і Я — ў вас.
21
Хто мае прыказаньні Мае і беражэ іх, той вось Мяне любіць. А хто Мяне любіць, таго любіць будзе Айцец Мой, і Я яго любіць буду, і аб’яўлю яму сябе самога”.
22
Сказаў Яму Юда, але не Іскарыёт: “Госпадзе, чаму гэта маеш аб’явіцца нам, а ня сьвету?”
23
У адказ сказаў яму Езус: “Калі хто Мяне любіць, будзе берагчы слова Маё, і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і зробім сялібу ў яго.
24
Хто Мяне ня любіць, не беражэ слова Майго. А слова, каторае чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне.
25
Гэта вам сказаў, між вас прабываючы.
26
А Пацяшыцель, Дух Сьвяты, якога Айцец пашле ў імя Маё, Ён вас усяго навучыць ды прыпомніць вам усё, што Я вам казаў.
27
Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; не як дае сьвет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае, і няхай не баіцца.
28
Чулі, што Я сказаў вам: Адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, сапраўды цешыліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец большы, чым Я.
29
І цяпер сказаў Я вам, перш чым станецца тое, каб калі станецца, паверылі.
30
Шмат ужо ня буду вам гаварыць. Надыходзіць вось князь гэтага сьвету, але ён ня мае нічога ў-ва Мне,
31
але каб сьвет пазнаў, што Я люблю Айца ды як Айцец Мне загадаў, так раблю. Падымецеся, хадземце адсюль.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21