bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 3
John 3
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 4 →
1
Між фарысэяў быў чалавек, імем Мікодым, начальнік Юдэйскі.
2
Ноччу прыйшоў ён і сказаў Яму: “Раббі, мы ведаем, што Ты ад Бога прыйшоў як Настаўнік; бо ніхто ня можа чыніць такіх знакаў, як Ты чыніш, калі б Бог ня быў з ім”.
3
Езус у адказ сказаў яму: “Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца нанова, ня можа бачыць Каралеўства Божага”.
4
Сказаў яму Мікодым: “Як жа можа нарадзіцца чалавек, калі ён ужо стары? Ці ж можа паўторна ўвайсьці ва ўлоньне сваёй маці ды зноў нарадзіцца?”
5
Адказаў Езус: “Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца з вады і з Духа, ня можа ўвайсьці ў Каралеўства Божае.
6
Тое, што нарадзілася з цела, ёсьць целам, а што нарадзілася з Духа, ёсьць дух.
7
Не дзівіся, што Я табе гэта сказаў: Трэба вам нарадзіцца нанова.
8
Дух дзьме, куды хоча, і голас яго чуеш, але ня ведаеш, скуль прыходзіць і куды адыходзіць. Таксама з кожным, хто з Духа нарадзіўся”.
9
Дык спытаўся Мікодым: “Як можа гэта стацца?”
10
Сказаў яму Езус у адказ: “Ты — вучыцель Ізраэля і ня ведаеш гэтага?
11
Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы кажам тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што мы бачылі, але сьведчаньня нашага не прыймаеце.
12
Калі казаў вам пра зямныя рэчы, і вы ня верыце, дык як уверыце, калі вам буду гаварыць пра нябесныя?
13
Ніхто не ўзыйшоў у неба, толькі Той, хто зыйшоў з неба, Сын Чалавечы.
14
І як Майсей падняў зьмея ў пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалавечы,
15
каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае.
16
Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыцьцё вечнае.
17
Бо не паслаў Бог Сына свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет быў збаўлены праз Яго.
18
Хто верыць у Яго, ня будзе асуджаны, а хто ня верыць, ужо асуджаны, бо ня ўверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
19
А суд такі, што сьвятло прыйшло на сьвет, але людзі болей узьлюбілі цемру, чым сьвятло, бо ліхімі былі іх учынкі.
20
Бо кожны, хто блага робіць, ненавідзіць сьвятло і не ідзе да сьвятла, каб не выявіліся яго ўчынкі.
21
А кожны, хто чыніць праўду, ідзе да сьвятла, каб выявіліся ўчынкі ягоныя, бо яны ў Богу былі ўчынены”.
22
Затым прыйшоў Езус разам з вучнямі сваімі ў зямлю Юдэйскую і там, прабываючы з імі, хрысьціў.
23
І Ян таксама хрысьціў у Эноне блізка Саліма, бо там было шмат вады, і людзі прыходзілі і прыймалі хрост;
24
бо Ян ня быў яшчэ пасаджаны ў вязьніцу.
25
І ўзьнікла спрэчка між вучнямі Яна і Юдэямі ў справе ачышчэньня.
26
Дык прыйшлі да Яна і сказалі яму: “Раббі, вось жа Той, што з табой быў за Ярданам і пра якога ты сьведчыў, вось Ён хрысьціць, ды ўсе ідуць да Яго”.
27
А Ян адказаў ім: “Нічога ня можа атрымаць чалавек, калі яму ня будзе дадзена з неба.
28
Вы самі можаце засьведчыць, што я вам сказаў: Я не Хрыстос, але пасланы перад Ім.
29
Хто мае нявесту, той жаніх, а сябра маладога, які побач стаіць і чуе, цешыцца з усяго сэрца з голасу жаніха. І гэтая радасьць мая споўнілася.
30
Ён мае расьці, а я — малець.
31
Хто прыходзіць з высока, Той вышэй за ўсіх, а хто з зямлі, той зямны і пра зямное гаворыць. Хто прыходзіць з неба, Той па-над усімі.
32
Ён сьведчыць аб тым, што чуў і бачыў, і сьведчаньня Яго ніхто ня хоча прыймаць.
33
А хто прыняў Яго сьведчаньне, той сьцьвердзіў, што Бог праўдамоўны.
34
Бо Той, каго Бог паслаў, абвяшчаеслова Божае, бо ня мераючы Бог дае Духа.
35
Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Ягоныя.
36
Хто верыць у Сына, мае жыцьцё вечнае, а хто ня верыць Сыну, ня будзе аглядаць жыцьця, але гнеў Божы вісіць над ім”.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21