bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 15
John 15
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 16 →
1
Я ёсьць праўдзівы вінаградны ушчэп, а Айцец Мой — вінаградар.
2
Усякую галінку, якая ў-ва Мне не прыносіць плоду, Ён адсякае, а тую, што прыносіць плод, ачышчае, каб болей прыносіла плоду.
3
Вы ўжо ачышчаны праз слова, якое Я гаварыў вам.
4
Будзьце ў-ва Мне, і Я — у вас. Як галінка ня можа пладаваць сама з сябе, калі ня будзе на вінаградным ушчэпе, так і вы, калі ня будзеце ў-ва Мне.
5
Я — вінаградны ўшчэп, а вы — галіны. Хто прабывае ў-ва Мне, і Я — ў ім, той прыносіць многа пладоў, бо без Мяне вы ня можаце нічога зрабіць.
6
Хто ня будзе ў-ва Мне, будзе адкінуты прэч, як галінка, і ссохне, і падбяруць яе, і кінуць у агонь, і там згарыць.
7
Калі будзеце ў-ва Мне, і словы Мае ў вас, пра што захочаце, прасіце, і станецца вам.
8
У гэтым уславіцца Айцец Мой, калі многа плоду прынясіцё ды станецеся Маімі вучнямі.
9
Як Мяне ўзьлюбіў Айцец, так і Я ўзьлюбіў вас. Трывайце ў Маёй любові.
10
Калі зьберажэце Мае прыказаньні, вытрываеце ў Маёй любові, як і Я зьбярог прыказаньні Айца Майго і трываю ў Яго любові.
11
Гэта Я вам сказаў, каб радасьць Мая была ў вас, ды каб радасьць ваша была поўнай.
12
Гэта вось Маё прыказаньне, каб вы любілі адзін аднаго, як і Я узьлюбіў вас.
13
Ніхто ня мае большай любові за тую, калі хто аддае жыцьцё сваё за сваіх сяброў.
14
Вы — сябры Мае, калі спаўняць будзеце тое, што Я загадваю вам.
15
Ужо Я вас не называю слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны. А Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што ад Айца Майго пачуў, пераказаў вам.
16
Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і давалі плод, ды каб ваш плод трываў, і каб Айцец даў вам, пра што толькі будзеце прасіць Яго ў імя Маё.
17
Гэта загадваю вам, каб вы любілі адзін другога.
18
Калі вас сьвет ненавідзіць, ведайце, што і Мяне зьневідзеў перш, чым вас.
19
Каб вы былі са сьвету, сьвет любіў бы тое, што яго; але вы не са сьвету, бо Я вас выбраў са сьвету, таму вас сьвет ненавідзіць.
20
Памятайце Мае словы, якія Я вам сказаў: Слуга ня большы за гаспадара свайго. Калі Мяне перасьледавалі, дык і вас перасьледаваць будуць. А калі вы Маё слова зьбераглі, дык і вашае берагчы будуць.
21
А гэта ўсё зробяць вам дзеля імя Майго, бо ня ведаюць Таго, хто Мяне паслаў.
22
Калі б Я ня быў прыйшоўшы і не гаварыў ім, ня мелі б грэху, але цяпер ня маюць апраўданьня з свайго грэху.
23
Хто Мяне ненавідзіць, ненавідзіць і Айца Майго.
24
Калі б, будучы сярод іх, не чыніў даконаў, якіх не чыніў ніхто іншы, ня мелі б грэху, але ж цяпер і бачылі, і зьненавідзелі Мяне і Айца Майго.
25
Але, каб споўнілася слова, напісанае ў іхнім Законе: “Зьненавідзелі Мяне без прычыны”.
26
А калі прыйдзе Пацяшыцель, якога Я вам пашлю ад Айца, Дух праўды, каторы ад Айца паходзіць, Ён пра Мяне сьведчыць будзе.
27
І вы (пра Мяне) сьведчыць будзеце, бо вы ад пачатку са Мною.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21