bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 9
John 9
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 10 →
1
Аднойчы, праходзячы, ўбачыў Езус чалавека сьляпога ад нараджэньня.
2
Дык спыталіся Яго вучні Ягоныя: “Раббі, хто саграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што ён такім нарадзіўся?”
3
Езус сказаў ім: “Ані ён не саграшыў, ані бацькі ягоныя, але каб справы Божыя выявіліся на ім.
4
Я маю выконваць справы Таго, хто Мяне паслаў, пакуль дзень. Бо надыходзіць ноч, калі ніхто ня будзе магчы рабіць.
5
Пакуль Я на сьвеце, Я — сьвятло сьвету”.
6
Гэта сказаўшы, плюнуў на зямлю, зрабіў балота са сьліны і памазаў яму вочы,
7
кажучы: “Ідзі і абмый у сажалцы Сілёэ”, што значыць Пасланы. Дык ён пайшоў, абмыўся і вярнуўся бачачы.
8
Суседзі ж і тыя, што яго раней бачылі, як быў жабраком, казалі: “Ці ж гэта ня той, што сядзеў і жабраваў?”
9
Адны казалі, што гэта ён, а іншыя казалі што не, але падобны да яго. А ён казаў: “Гэта я”.
10
Дык пыталіся тады ў яго: “Як вочы адкрыліся ў цябе?”
11
І ён казаў: “Чалавек, якога завуць Езус, зрабіў балота, памазаў мне ім вочы ды сказаў мне: “Ідзі да сажалкі Сілёэ і абмыйся”. Я пайшоў, абмыўся і бачу”.
12
Дык спыталіся ў яго: “А дзе Ён?” Сказаў ён: “Ня ведаю”.
13
Дык завялі таго, што быў сьляпым, да фарысэяў.
14
А была субота, калі Езус зрабіў балота і вярнуў яму зрок.
15
Дык ізноў пыталіся ў яго фарысэі, у які спосаб ён стаў бачыць”. А ён сказаў ім: “Ён мне памазаў балотам вочы, я абмыўся і бачу”.
16
Дык казалі некаторыя з фарысэяў: “Чалавек той, што не беражэ суботы, ня ёсьць ад Бога”. Другія ж казалі: “Як жа чалавек грэшны можа чыніць такія знакі?” Гэтак дайшло да падзелу між імі.
17
Пытаюцца затым паўторна ў сьляпога: “Што ты скажаш пра Таго, што табе зрок вярнуў?” Ён жа сказаў: “Гэта прарок!”
18
Юдэі аднак не паверылі яму, што ён быў сьляпы і стаў бачыць, пакуль не пазвалі бацькоў таго, хто стаў бачыць.
19
Дык пыталіся іх: “Ці сапраўды ён — ваш сын, аб якім кажаце, што нарадзіўся сьляпым? Дык як жа ён цяпер бачыць?”
20
Адказалі ім бацькі ягоныя: “Ведаем, што ён — наш сын ды што сьляпым нарадзіўся,
21
але якім чынам цяпер бачыць — ня ведаем, ня ведаем таксама, хто яму адкрыў вочы. У яго самога пытайцеся, мае гады, хай сам аб сабе расказвае”.
22
Гэтак бацькі казалі, бо баяліся Юдэяў, бо Юдэі ўжо дамовіліся, што вылучаць з сынагогі таго, хто прызнае Яго за Хрыста.
23
Дзеля таго бацькі яго сказалі: “Мае гады, яго самога пытайцеся”.
24
Затым паўторна пазвалі чалавека, што быў сьляпы, і сказалі яму: “Дай хвалу Богу! Мы ведаем, што той чалавек — грэшны”.
25
Але ён ім адказаў: “Ці Ён грэшны, ня ведаю, але толькі ведаю, што я быў сьляпы, а цяпер бачу”.
26
Дык пыталіся яго: “Што Ён зрабіў? У які спосаб адкрыў табе вочы?”
27
Ён адказаў ім: “Я ўжо казаў вам, а вы ня слухалі, чаму зноў хочаце пачуць? Ці і вы хочаце стацца Яго вучнямі?”
28
Яны дакаралі яго і казалі: “Гэта ты — Яго вучань, а мы — вучні Майсея.
29
Мы ведаем, што да Майсея прамаўляў Бог, але скуль гэты — ня ведаем”.
30
А той чалавек у адказ сказаў ім: “Гэта вось дзіўна, што вы ня ведаеце, скуль Ён, а Ён адкрыў мне вочы”.
31
Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не выслухоўвае, а калі хто спахвальнік Бога і волю Яго спаўняе, таго выслухоўвае.
32
Ад веку ня чута, каб хто народжанаму сьляпым вочы адкрыў.
33
Каб Ён ня быў ад Бога, ня мог бы нічога зрабіць”.
34
У адказ сказалі яны яму: “У грахах увесь ты нарадзіўся і хочаш нас павучаць”. І выкінулі яго вон.
35
Пачуў Езус, што яго выкінулі вон, і, спаткаўшы яго, сказаў яму: “Ці верыш ты ў Сына Чалавечага?”
36
Ён у адказ спытаўся: “А хто Ён, Госпадзе, каб я мог у Яго верыць?”
37
Сказаў яму Езус: “Ты ўжо бачыў Яго, і Той, хто з табою гаворыць, гэта Ён”.
38
Дык ён сказаў: “Веру, Госпадзе!” І, упаўшы, пакланіўся Яму.
39
І сказаў Езус: “На суд прыйшоў Я на гэты сьвет, каб тыя, што ня бачаць, бачылі, а тыя, што бачаць, сталіся сьляпымі”.
40
Пачулі гэта некаторыя з фарысэяў, што пры Ім былі, дык пыталіся ў Яго: “Ці і мы сьляпыя?”
41
Сказаў ім Езус: “Калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б віны. Вы аднак уважаеце, што бачыце, таму грэх трывае ў вас.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21