bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 19
John 19
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 20 →
1
Тады Пілат узяў Езуса і бічаваў Яго.
2
І жаўнеры, сплёўшы карону з церняў, усклалі на галаву Яму, і пурпуровую шату адзелі на Яго,
3
і падходзілі да Яго, і казалі: ”Вітай, Кароль Юдэйскі!” Ды білі Яго па твары.
4
Тым часам Пілат выйшаў зноў навонкі і сказаў ім: “Вось жа выводжу Яго да вас, каб вы самі пераканаліся, што я ў Ім не знаходжу ніякай віны”.
5
Выйшаў затым Езус у цярнёвай кароне і пурпуровай шаце. І сказаў ім (Пілат): “Вось чалавек!”
6
Дык калі Яго ўбачылі першасьвятары і іх слугі, дык закрычалі: “Укрыжуй, укрыжуй Яго!” Кажа ім Пілат: “Вазьміце вы Яго ды ўкрыжуйце, бо я ў Ім не знаходжу віны”.
7
Адказалі яму Юдэі: “Мы маем закон, а па закону павінен Ён памерці, бо Ён зрабіў сябе Сынам Божым”.
8
Калі Пілат пачуў гэтыя словы, тым болей спалохаўся,
9
і зноў увёў у прэторыю, і спытаўся Езуса: “Скуль Ты?” Але Езус яму не адказаў.
10
Кажа Яму тады Пілат: “Не гаворыш да Мяне? Ці ня ведаеш, што я маю ўладу ўкрыжаваць Цябе ды маю ўладу пусьціць Цябе?”
11
Адказаў Езус: “Ня меў бы ты ніякай улады нада Мной, калі б табе не было дадзена зьверху. Таму той, хто Мяне выдаў, мае большы грэх”.
12
Адгэтуль Пілат намагаўся пусьціць Яго. Але Юдэі крычалі: “Калі ты Яго выпусьціш, дык ты — непрыяцель цэзараў. Бо кожны, хто робіць сябе каралём, супрацівіцца цэзару”.
13
Пачуўшы гэтыя словы, Пілат вывеў Езуса навонкі і сеў на судовым пасадзе, на месцы, што завецца Літостратос, а па-гебрайску — Габбата.
14
А быў гэта дзень Прыгатаваньня Пасхі, блізу гадзіна шостая. Сказаў Пілат Юдэям: “Вось Кароль ваш”.
15
А яны закрычалі: “Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!” Кажа ім Пілат: “Караля вашага ўкрыжаваць!” Першасьвятары адказалі: “Ня маем караля, толькі цэзара”.
16
Дык тады Пілат выдаў ім Езуса на ўкрыжаваньне. І ўзялі Езуса, і павялі.
17
І, нясучы крыж свой, прыйшоў на тое месца, што завецца Чараповішча, а па-гебрайску — Гальгота,
18
дзе і ўкрыжавалі Яго, і з Ім двух іншых з аднаго боку і другога, а пасярэдзіне Езуса.
19
Пілат прыгатовіў таксама надпіс і памясьціў над крыжам. А было напісана: “Езус Назарэец, Кароль Юдэйскі”.
20
Многа Юдэяў чытала гэты надпіс, бо месца ўкрыжаваньня было блізка горада; і было напісана па-гебрайску, па-грэцку і па-лацінску.
21
Дык казалі першасьвятары Юдэйскія Пілату: “Ня пішы: Кароль Юдэйскі, але што Ён сам казаў: “Я — Кароль Юдэйскі”.
22
Пілат адказаў: “Што напісаў, тое напісаў”.
23
Калі Езуса ўкрыжавалі, тады жаўнеры ўзялі адзеньне Яго і падзялілі на чатыры часткі для кожнага па адной, і сукню. А сукня была ня шытая, але ўся тканая зьверху ўніз.
24
Дык казалі яны адзін другому: “Ня будзем разьдзіраць яе, але кіньма жэрабя, чыёй мае быць”, каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: “Падзялілі між сабой адзеньне Маё, а аб сукню Маю кідалі жэрабя”. Так і зрабілі жаўнеры.
25
А пад крыжам Езуса стаяла Маці Ягоная і сястра Маці Яго, Марыя Клеопава, поруч Марыя Магдалена.
26
Калі Езус убачыў Маці і вучня, каторага любіў, побач стаячага, сказаў Маці сваёй: “Жанчына, вось сын Твой!”
27
Затым сказаў вучню: “Вось Маці твая!” Ад гэтай пары ўзяў Яе вучань да сябе.
28
Пасьля таго Езус, ведаючы, што ўсё збылося, каб споўнілася Пісаньне, сказаў: “Смагну”.
29
А была там пастаўлена судзіна, напоўненая воцатам, дык (жаўнеры) намачылі губку ў воцат, насадзілі на трысьціну і паднялі да вуснаў Яго.
30
Калі Езус дакрануўся воцату, сказаў: “Споўнілася!” і, схіліўшы галаву, аддаў духа.
31
Дык Юдэі, бо быў дзень Прыгатаваньня, каб у суботы целы не заставаліся на крыжы, бо быў вялікі той дзень суботы, прасілі Пілата, каб ім перабіць ногі і зьняць іх.
32
Дзеля таго прыйшлі жаўнеры і перабілі ногі першаму і другому, якія былі побач Езуса ўкрыжаваныя.
33
А калі падыйшлі да Езуса і ўбачылі, што Ён памёршы, не ламалі Яму ног,
34
але адзін з жаўнераў дзідай прабіў бок Яго, і зараз выцякла кроў і вада.
35
І той, хто бачыў, сьведчыць, ды праўдзівае яго сьведчаньне, і ведае ён, што праўду кажа, каб і вы ўверылі.
36
Гэта сталася, каб споўнілася Пісаньне: “Косць Яго ня будзеце ламаць”.
37
А ў іншым месцы кажа Пісаньне: “Убачаць, каго прабілі”.
38
Пасьля таго Язэп з Арыматэі, які быў вучнем Езуса, але скрыты дзеля страху перад Юдэямі, прасіў Пілата, каб узяць цела Езуса. І Пілат дазволіў. Дык прыйшоў ён і ўзяў цела Яго.
39
Прыйшоў таксама і Мікодым, які раней быў прыйшоўшы ноччу да Езуса, і прынёс каля ста фунтаў мяшанкі міры і алёэ.
40
Яны ўзялі цела Езуса і ўкруцілі ў палатно з духмянасьцямі па звычаю хаваньня ў Юдэяў.
41
А на месцы, дзе быў укрыжаваны, знаходзіўся сад, а ў садзе была магіла, у якой ніхто яшчэ ня быў пахаваны.
42
Там дзеля дня Прыгатаваньня Юдэйскага палажылі цела Езуса ў магілу, бо была блізка.
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21