bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 10
Luke 10
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 11 →
1
Пасьля гэтага Госпад вызначыў іншых семдзесят двух і паслаў іх перад абліччам сваім па дваіх у кожны горад і месца, дзе меўся пайсьці.
2
Ды сказаў ім: “Жніво вялікае, работнікаў мала. Дык прасіце Госпада жніва, каб выслаў працаўнікоў на жніво сваё.
3
Ідзіце; вось Я пасылаю вас, як ягнятаў у ваўкі.
4
Не насіце з сабою ані капшука, ані торбы, ані сандалаў ды нікога ў дарозе не вітайце.
5
У які дом увойдзеце, перш скажыце: “Супакой гэтаму дому”.
6
І калі б прабываў там сын супакою, супачыне на ім супакой ваш; а калі не, вернецца да вас.
7
У тым жа доме заставайцеся, ешце і піце, што ёсьць у ім, бо працаўнік варты заплаты сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
8
І ў які горад увойдзеце і прыймуць вас, ешце, што вам пададуць,
9
і аздараўляйце хворых, што ў ім, ды кажыце ім: “Зблізілася да вас Каралеўства Божае”.
10
А калі ў які горад увойдзіце і ня прыймуць вас, выходзячы на вуліцы іх, кажыце:
11
“Нават і пыл, што прыліп да нас з вашага горада, абтрасаем на вас. А ўсё ж такі ведайце, што зблізілася Каралеўства Божае”.
12
Кажу вам, што лягчэй будзе Садоме ў той дзень, чым гораду таму. Гора гарадам Галілейскім
13
Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне гэтыя цуды адбываліся, што ў вас, яны б ужо даўно, у зрэбніцы і попеле седзячы, пакутавалі.
14
Аднак лягчэй будзе Тыру і Сідону на судзе, чым вам.
15
І ты, Кафарнаўм, ці аж пад неба ўзьнясешся? У пекла будеш укінуты!
16
Хто вас слухае, Мяне слухае; і хто вамі пагарджае, Мною пагарджае; а хто Мною пагарджае, пагарджае Тым, хто Мяне паслаў”.
17
Затым з радасьцю вярнуліся семдзесят двух, кажучы: “Госпадзе, нават дэманы паддаюцца нам у імя Тваё!”
18
І сказаў ім: “Я бачыў шатана, падаючага з неба як маланка.
19
Вось жа Я даў вам уладу таптаць зьмеяў і скарпіёнаў, ды ўсю варожую сілу, і нішто вам ня будзе шкодзіць.
20
Аднак не з таго весяліцеся, што духі вам паддаюцца, але з таго радуйцеся, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах”. Аб’яўленьне Айца і Сына
21
У той час узрадаваўся ў Духу Сьвятым і сказаў: “Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што закрыў гэтыя рэчы перад мудрымі і разумнымі, і аб’явіў малым. Так, Ойча, бо так спадабалася Табе.
22
Усё дадзена Мне Айцом Маім. І ніхто ня ведае, хто ёсьць Сын, толькі Айцец, і хто ёсьць Айцец, толькі Сын, ды каму Сын хацеў бы аб’явіць”.
23
І, зьвярнуўшыся да вучняў сваіх, сказаў: “Шчасьлівыя вочы, каторыя бачаць, што вы бачыце.
24
Кажу бо вам, што многа прарокаў і каралёў хацела бачыць тое, што вы бачыце, і ня бачылі, і чуць тое, што вы чулі, і ня чулі”.
25
І вось адзін законавед устаў і, спакушаючы Езуса, сказаў: “Вучыцель, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?”
26
А Езус сказаў яму: “Што напісана ў Законе? Як чытаеш?”
27
Той сказаў: “Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёю моцаю тваёй, і ўсім розумам тваім, і бліжняга твайго, як сябе самога”.
28
Езус сказаў яму: “Добра адказаў. Рабі гэтак, і будзеш жыць”.
29
Той, хочучы апраўдацца, сказаў Езусу: “А хто мой бліжні?”
30
Адказваючы на гэта, Езус сказаў: “Адзін чалавек ішоў з Ерузаліма ў Ерыхон і папаўся разбойнікам. Яны абрабавалі яго, паранілі ды пакінулі ледзь жывога.
31
Здарылася, што гэтаю дарогай праходзіў нейкі сьвятар і, паглядзеўшы на яго, прайшоў міма.
32
Таксама і левіт, праходзячы каля гэтага месца і бачачы яго, прамінуў яго.
33
А Самаранін нейкі, праходзячы гэтай дарогай каля яго і ўбачыўшы яго, пашкадаваў яго,
34
ды, падыйшоўшы, абвязаў раны яму, паліўшы алеем і віном, і пасадзіў на сваю жывёліну, і завёз у заезд, і даглядаў яго.
35
А назаўтра дастаў два дынары і даў гаспадару заезду, кажучы: “Апякуйся ім, а калі больш выдасі, я, вярнуўшыся, вярну табе”.
36
Хто з гэтых трох, здаецца табе, быў бліжнім таму, хто папаўся разбойнікам?”
37
Ён сказаў: “Той, хто аказаў яму міласэрдзе”. І сказаў яму Езус: “Ідзі і ты рабі падобна”.
38
Аднойчы па дарозе Езус зайшоў у адну вёску, і адна жанчына на імя Марта прыняла Яго ў свой дом.
39
І мела яна сястру, імем Марыя, якая села ля ног Госпада і слухала Яго слова.
40
Марта ж завіхалася ва ўсякай паслузе, затым станула і сказала: “Госпадзе, ці ня бачыш, што сястра пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы, каб яна мне дапамагла”.
41
У адказ сказаў ёй Госпад: “Марта, Марта, пра многа што турбуешся і клапоцішся,
42
а адно толькі патрэбна. Марыя выбрала найлепшую долю, якая ня будзе аднята ў яе”.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24