bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 12
Luke 12
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 13 →
1
Калі сабраліся велізарныя грамады кругом Яго, так што адны другіх націскалі, пачаў Езус гаварыць перш да вучняў сваіх: “Сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай, каторая ёсьць крывадушнасьць.
2
Бо няма анічога скрытага, што не было б выяўлена, ані таксама тайнага, чаго б ня ведалі.
3
Бо што вы гаварылі ў цемры, пачуецца ў сьвятле, ды што ў вуха шапталі ў бакоўцы, будзе абвешчана на дахах.
4
Кажу ж вам, сябрам Маім: Ня бойцеся тых, што забіваюць цела, і пасьля гэтага нічога болей ня могуць зрабіць.
5
А падказваю вам, каго маеце баяцца: Бойцеся таго, хто па забіцьці мае ўладу ўкінуць у пекла. Сапраўды кажу вам: Такога бойцеся.
6
Ці ж не прадаюць пяць вераб’ёў за два медзякі? Але ні адзін з іх не забыты Богам.
7
А ў вас і валасы на галаве вашай усе палічаны. Ня бойцеся; вы ж болей вартыя, чым шмат вераб’ёў.
8
Кажу ж вам: Хто прызнае Мяне перад людзьмі, таго і Сын Чалавечы прызнае перад анёламі Божымі.
9
А хто вырачацца Мяне перад людзьмі, таго выракуцца перад анёламі Божымі.
10
І кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана; але хто б блюзьніў на Духа Сьвятога, ня будзе таму адпушчана.
11
А калі вас павядуць у сынагогі, да начальстваў і да ўладаў, не турбуйцеся, як і што маеце адказаць, ці што гаварыць,
12
бо Дух Сьвяты навучыць вас у тую гадзіну, што вам трэба казаць”.
13
Нехта з грамады сказаў Езусу: “Вучыцель, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай”.
14
Але Ён сказаў: “Чалавеча, хто ж устанавіў Мяне суддзёй і дзяліцелем над вамі?”
15
Ды сказаў ім: “Глядзіце, высьцерагайцеся ўсякай хцівасьці, бо калі хто і мае дастатак, яго жыцьцё не залежыць ад таго, што мае”.
16
Затым расказаў ім прыповесьць: “Поле аднаго багатага чалавека дало шчодры ўраджай.
17
Дык ён разважаў у сваёй душы: “Што мне зрабіць, бо ня маю дзе падзець свайго плёну?”
18
Дык сказаў: “Вось што зраблю: развалю свае гумны, і пастаўлю большыя, і там памяшчу ўсю пшаніцу і даброцьце маё,
19
і скажу душы маёй: “Душа, маеш многа даброцьцяў, назапашаных на шмат гадоў; адпачывай, еш, пі, банкетуй”.
20
Але Бог сказаў яму: “Дурны, у гэту ноч запатрабуюць ад цябе душы тваёй, а тое, што прыгатаваў, чыё будзе?”
21
Так бывае з тым, хто для сябе зьбірае скарбы, а ня ёсьць багаты перад Богам”.
22
І сказаў вучням сваім: “Дзеля таго кажу вам: Не турбуйцесяся пра жыцьцё вашае, што будзеце есьці, ані пра цела, у што яго будзеце адзяваць.
23
Бо жыцьцё важнейшае за яду, і цела — за адзеньне.
24
Паглядзіце на груганоў: яны ня сеюць, ані жнуць, і ня маюць сьвірнаў, і Бог іх корміць. На колькі ж вы больш вартыя за птушак.
25
Ды хто з вас сваім клопатам можа дадаць хоць адзін локаць да свайго веку?
26
Калі вось найменшай рэчы ня можаце, дык чаму пра іншыя турбуецеся?
27
Прыгледзьцеся лілеям, як растуць: не працуюць, ані прадуць. Але кажу Я вам, што нават Салямон ва ўсёй сваёй славе ня быў так адзеты, як адна з іх.
28
Дык калі траву, што сёньня на полі, а заўтра ў печ кіданая, Бог так адзяе, дык куды больш вас, малаверы.
29
Таму вы не пытайцеся, што будзеце есьці або што будзеце піць, і не турбуйцеся.
30
Гэта ўсё людзі гэтага сьвету шукаюць. Ваш жа Айцец ведае, што гэтага патрабуеце.
31
Дык перш шукайце Каралеўства Яго, і гэта ўсё будзе вам дадзена.
32
Ня бойся, малое стада, бо спадабалася Айцу вашаму даць вам Каралеўства.
33
Дык прадайце, што маеце, і дайце міласьціну. Спраўце сабе капшукі, каторыя не нішчэюць, скарб бязьмежны ў небе, куды злодзей не ўбіваецца, і дзе моль не зьядае.
34
Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
35
Хай паясьніцы вашыя будуць падперазаныя і сьветачы запаленыя ў руках вашых,
36
а вы самі падобныя да людзей, чакаючых вяртаньня гаспадара свайго з вясельля, каб, калі надыйдзе і пастукае, адразу адчыніць яму.
37
Шчасьлівыя тыя слугі, каторых, прыйшоўшы, гаспадар знойдзе чуваючымі. Сапраўды кажу вам, ён падперажацца і скажа ім сесьці за стол ды, абыходзячы, будзе паслугаваць ім.
38
І ці ён прыйдзе ў другую варту, ці ў трэцюю прыйдзе і так знойдзе, шчасьлівыя тыя слугі.
39
А гэта ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў, у каторы час злодзей прыйдзе, напэўна не дазволіў бы яму ўламацца ў дом свой.
40
Так і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у каторай вы не спадзяецёся.
41
Затым спытаўся ў Яго Пётар: “Госпадзе, ці гэта нам гаворыш гэту прыповесьць, ці, можа, усім?”
42
І сказаў Госпад: “Хто, думаеш, ёсьць верны і разумны загадчык, якога гаспадар паставіў над домам сваім, каб у свой час зааглядаў кожнага мераю хлеба?
43
Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар, надыйшоўшы, знойдзе так робячым.
44
Сапраўды кажу вам, што паставіць яго над усёй сваёю маёмасьцю.
45
А калі той слуга падумае ў сэрцы сваім: “Гаспадар мой марудзіць з паваротам”, ды пачне біць слугі і служанкі, есьці, піць ды напівацца,
46
прыйдзе гаспадар слугі таго ў дзень, у які не спадзяецца, і ў хвіліну, якой ня ведае, і адлучыць яго, ды дасьць яму ўдзел з нявернымі.
47
Той жа слуга, які ведаў волю гаспадара свайго, але не прыгатаваўся і не рабіў паводле волі яго, будзе строга пакараны.
48
А той, які ня ведаў, і рабіў вартае кары, будзе пакараны меней. Ад кожнага, каму болей дадзена, болей будзе вымагацца, і ад таго, каму многа даручана, болей патрабаваць будуць.
49
Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і чаго хачу? Каб ён ужо гарэў!
50
Я маю быць хростам хрышчаны і так мучуся, пакуль гэта ня споўніцца.
51
Ці ж думаеце, што Я прыйшоў супакой прынесьці на зямлю? Не, кажу вам, але разьдзяленьне.
52
Адсюль вось будзе пяцёра ў адным доме падзеленыя: трое супраць двух, а двух супраць тром паўстануць.
53
Бацька будзе супраць сына, а сын — супраць бацькі, матка супраць дачкі, а дачка супраць маткі, сьвякруха супраць сынавай сваёй, а сынавая супраць сьвякрухі сваёй.
54
Далей прамаўляў і да грамадаў: “Калі бачыце хмарку, што падымаецца з захаду, зараз кажаце: “Будзе навальніца”, і так станецца.
55
А калі вецер дзьме з поўдня, кажаце: “Будзе сьпякота”, і так станецца.
56
Крывадушнікі! Аблічча зямлі і неба ўмееце распазнаваць, як жа часу гэтага не пазнаецё?
57
Дык чаму самі сябе ня судзіце па справядлівасьці?
58
Калі ідзеш з супраціўнікам тваім да начальніка, дык па дарозе старайся асвабадзіцца ад яго, каб ён не павёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў бы цябе кату, а кат ня кінуў бы цябе ў вязьніцу.
59
Кажу табе, ня выйдзеш адтуль, пакуль не разлічышся да апошняга грошыка”. Заклік да навярненьня
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24