bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 18
Luke 18
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 19 →
1
Таксама расказаў ім прыповесьць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не пераставаць,
2
кажучы: у адным горадзе быў адзін суддзя, каторы Бога не баяўся і людзей не сароміўся.
3
Жыла таксама ў гэтым горадзе адна ўдава, якая прыйшла да яго з просьбай, кажучы: “Абарані мяне ад майго супраціўніка”.
4
А ён не хацеў даўжэйшы час. Потым аднак сказаў сабе: “Хоць я Бога не баюся і з людзьмі не лічуся,
5
аднак дзеля дакучлівасьці гэтае ўдавы абараню яе, каб больш не прыходзіла надакучаць мне”.
6
Дык сказаў Госпад: “Паслухайце, што гаворыць несправядлівы суддзя;
7
а ці ж Бог ня возьмецца бараніць выбраньнікаў сваіх, якія днём і ноччу прызываюць Яго, ды ці будзе марудзіць у іх справе?
8
Кажу вам, што скора возьме іх у абарону. Але калі прыйдзе Сын Чалавечы, ці знойдзе веру на зямлі?”
9
Некаторым, што надта былі пэўныя, што яны справядлівыя, а іншымі пагарджалі, сказаў гэткую прыповесьць:
10
“Двух людзей увайшло ў сьвятыню памаліцца: адзін — фарысэй, а другі — мытнік.
11
Фарысэй, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
12
Пашчу два разы ў тыдні, даю дзесяціну з усяго, што маю”.
13
А мытнік, стоячы здалёку, не адважваўся нават падняць вочы ў неба, але біў сябе ў грудзі і прасіў: “Божа, будзь міласэрны мне, грэшнаму”.
14
Кажу вам: Гэты вярнуўся дамоў апраўданы, а ня той, бо кожны, хто сам сябе вывышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае будзе ўзвышаны”.
15
Прыносілі да Яго таксама дзяцей, каб дакрануўся да іх. Бачачы гэта, вучні сварыліся на іх.
16
Але Езус, паклікаўшы іх да сябе, сказаў: “Дазваляйце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім, бо такіх ёсьць Каралеўства Божае.
17
Сапраўды кажу вам: Хто ня прыйме Каралеўства Божага як дзіця, ня ўвойдзе ў яго”.
18
І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, кажучы: “Вучыцель добры, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?”
19
А Езус яму адказаў: “Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто ня добры, адно Бог.
20
Ведаеш прыказаньні: Не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьведчы фальшыва, паважай бацьку твайго і маці тваю”.
21
А ён сказаў: “Я гэта ўсё спаўняю ад маленства”.
22
Пачуўшы гэта, Езус сказаў яму: “Аднаго табе не хапае: прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, ды прыходзь і ідзі за Мной”.
23
Той жа, пачуўшы гэта, пасмутнеў, бо быў вельмі багаты.
24
Езус, бачачы яго сумным, сказаў: “Як цяжка, маючы багацьце, увайсьці ў Каралеўства Божае!
25
Лягчэй вярблюду праціснуцца праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Каралеўства Божае”.
26
Дык спыталіся тыя, што слухалі: “Хто ж можа быць тады збаўлены?”
27
Сказаў Ён ім: “Што немагчыма для людзей, тое магчыма для Бога”.
28
Сказаў Пётар: “Вось жа мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой”.
29
Сказаў ім Езус: “Сапраўды кажу вам: Няма нікога, хто б пакінуў дом, або жонку, або бацькоў, або братоў, або дзяцей дзеля Каралеўства Божага,
30
каб не атрымаў многа больш у гэты час, а ў век будучы — жыцьцё вечнае.
31
Узяўшы ж з сабой Дванаццаць, казаў ім: “Вось ідзем у Ерузалім, і зьдзейсьніцца ўсё, што напісана Прарокамі пра Сына Чалавечага:
32
будзе выдадзены паганам і высьмеяны, зьняважаны ды апляваны,
33
і па ўбічаваньні заб’юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсьне”.
34
Але яны з гэтага нічога не зразумелі; і словы гэтыя былі закрытыя для іх, і не разумелі, што гаварылася.
35
Здарылася, калі падыходзіў да Ерыхону, нейкі сьляпы сядзеў пры дарозе, жабруючы.
36
Пачуўшы гармідар праходзячага натоўпу, спытаўся, што гэта такое
37
Сказалі яму: “Езус з Назарэту ідзе”.
38
Дык пачаў крычаць: “Езусе, Сыне Давідаў, зжалься нада мной!”
39
А тыя, што ішлі наперадзе, сварыліся на яго, каб маўчаў. Але ён тым мацней крычаў: “Сыне Давідаў, пашкадуй мяне!”
40
Езус затрымаўся і загадаў яго прывесьці да сябе. І калі ён падыйшоў, спытаўся ў яго:
41
“Што хочаш, каб Я зрабіў табе?” А ён сказаў: “Госпадзе, хачу бачыць”.
42
Сказаў яму Езус: “Праглянь! Вера твая аздаравіла цябе”.
43
І зараз стаў бачыць, ды ішоў за Езусам, славячы Бога. І ўвесь народ, бачачы гэта, аддаў хвалу Богу.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24