bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 9
Luke 9
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 10 →
1
Сазваўшы Дванаццацёх, Езус даў ім уладу і моц над усімі дэманамі і на лячэньне хваробаў,
2
і паслаў іх вясьціць Каралеўства Божае і аздараўляць хворых,
3
і сказаў ім: “Не бярыце нічога ў дарогу: ані кія, ані падарожнага мяшка, ані хлеба, ані грошы, ані дзьвёх вопраткаў.
4
Ды ў які дом увойдзеце, там заставайцеся, і не выходзьце адтуль.
5
І калі б дзе вас не прынялі, выходзьце з тога гораду, і нават пыл абтрасіце з ног вашых на сьведчаньне супраць іх”.
6
Дык яны, выйшаўшы, абыходзілі вёскі, эвангелізуючы і аздараўляючы ўсюды.
7
А тэтрарха Герод, пачуўшы аб усіх тых падзеях, ня ведаў, што аб гэтым думаць, бо адны казалі, што гэта Ян уваскрос з мёртвых,
8
другія ж — што Гальяш паявіўся, а яшчэ іншыя — што хіба адзін з даўнейшых прарокаў уваскрос.
9
І сказаў Герод: “Яну я адсёк галаву; хто ж тады Той, аб каторым чую такія рэчы?” І стараўся пабачыць Яго.
10
Апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму пра ўсё, што зрабілі. Ды ўзяўшы іх з сабою, адыйшоў у пустыннае месца каля гораду, званага Бэтсаіда.
11
Калі пра гэта даведаліся грамады, пайшлі за Ім. І Ён прыняў іх, і навучаў аб Каралеўстве Божым, а тых, што патрабавалі лячэньня, аздараўляў.
12
А калі ўжо наставаў вечар, падыйшлі Дванаццаць і сказалі Яму: “Адпусьці грамады, каб пайшлі ў вакалічныя пасяленьні і вёскі і знайшлі, дзе пераначаваць і паесьці, бо тут месца пустыннае”.
13
Але Езус сказаў ім: “Вы дайце ім есьці”. А яны сказалі: “Ня маем нічога, толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы, хіба пойдзем і купім ежы на ўсю гэту грамаду”.
14
Было бо каля пяці тысяч мужчынаў. Дык сказаў Езус сваім вучням: “Зрабіце, каб яны паселі радамі па пяцьдзесят”.
15
І яны зрабілі так, і разьмясьцілі ўсіх.
16
А Езус, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, глянуў у неба, і пабаславіў іх, і ламаў і даваў вучням сваім, каб яны клалі перад людзьмі.
17
І елі ўсе, і наеліся; і сабрана было таго, што засталося, дванаццаць кашоў кавалкаў.
18
Аднойчы, калі Езус сам адзін маліўся, а з Ім былі вучні, спытаўся ў іх: “За каго лічаць Мяне людзі?”
19
А яны адказалі: “Адны — за Яна Хрысьціцеля, другія — за Гальяша, а іншыя — за аднаго з даўнейшых прарокаў, які ўваскрос”.
20
Дык спытаўся ў іх: “А вы за каго Мяне лічыце?” У адказ сказаў Пётар: “За Хрыста Божага”.
21
Ён аднак, папярэдзіўшы іх, загадаў, каб нікому гэтага не казалі,
22
і дадаў: ”Трэба, каб Сын Чалавечы шмат цярпеў і быў адкінуты старшынямі, і першасьвятарамі, і кніжнікамі, і каб быў забіты, і на трэці дзень уваскрос”.
23
А ўсім сказаў: “Калі хто хоча ісьці за Мной, хай вырачыцца самога сябе і возьме крыж свой на кожны дзень ды ідзе сьледам за Мною.
24
А хто б хацеў жыцьцё сваё ўратаваць, загубіць яго; а хто загубіць жыцьцё сваё дзеля Мяне, выратуе яго.
25
Бо што за карысьць чалавеку, калі б увесь сьвет здабыў, але сябе загубіў або сабе шкоду зрабіў?
26
Бо калі хто пасароміцца Мяне і слоў Маіх, таго і Сын Чалавечы пасароміцца, калі прыйдзе ў славе сваёй і Айца, і сьвятых анёлаў.
27
Сапраўды кажу вам: Некаторыя з тут стаячых не спазнаюць сьмерці, перш чым не пабачаць Каралеўства Божага”.
28
Па васьмі днях пасьля гэтых словаў Езус, узяўшы Пятра, і Яна, і Якуба, узыйшоў на гару памаліцца.
29
А калі маліўся, аблічча Яго зьмянілася, і адзеньне Яго сталася бліскуча белым.
30
І два мужы гаварылі з Ім, а гэта былі Майсей і Гальяш,
31
якія зьявіліся ў славе і гаварылі аб Ягоным выхадзе, які меў адбыцца ў Ерузаліме.
32
Пётар жа і тыя, што з ім былі, былі змораны сном. А прачнуўшыся, убачылі хвалу Ягоную і двух мужоў, каторыя стаялі пры Ім.
33
І сталася, калі яны адыходзілі ад Яго, Пётар сказаў Езусу: “Вучыцель, добра нам тут быць, зрабема тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Гальяшу адну”, але сам ня ведаў, што гаварыў.
34
А калі ён гэта гаварыў, явілася воблака і засланіла іх; і спалохаліся, калі пачалі ўваходзіць у воблака.
35
І пачуўся голас з воблаку, кажучы: “Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце”.
36
І калі голас сьціх, Езус застаўся адзін. І яны маўчалі ў тыя дні, і нікому не расказвалі таго, што бачылі.
37
Назаўтра, калі зыходзілі з гары, здарылася, што забегла ім дарогу вялікая грамада.
38
І вось адзін чалавек з натоўпу закрычаў: “Вучыцель, малю Цябе, глянь на майго сына, бо ён у мяне адзін.
39
І вось жа дух хапае яго, і раптам крычыць, ды кідае ім, і цягае яго з пенай, і ледзь пакідае яго, вымучанага.
40
І я прасіў вучняў Тваіх вылечыць яго, але не маглі яны”.
41
Тады Езус у адказ сказаў: “О род няверны і пераваротны, дакуль буду сярод вас ды буду вас цярпець? Прывядзі сына твайго сюды”.
42
А калі надыходзіў, таргануў ім дэман і кінуў яго на зямлю. Але Езус прыгразіў духу нячыстаму і аздаравіў юнака, і аддаў яго бацьку ягонаму.
43
Таму ўсе дзівіліся з магутнасьці Бога. А калі ўсе дзівіліся ўсяму, што Ён рабіў, сказаў вучням сваім:
44
“Улажыце ў вушы свае гэтыя словы: Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей”.
45
Але яны тады не разумелі гэтага слова, бо было закрыта перад імі, каб не маглі ўцяміць яго, а баяліся запытацца ў Яго аб гэтым слове.
46
Паявілася ж у іх думка, хто з іх большы.
47
А Езус, ведаючы думкі сэрцаў іхніх, узяў дзіцё, паставіў яго каля сябе
48
і сказаў ім: “Хто прыйме гэта дзіцё ў імя Маё, Мяне прыйме, а хто Мяне прыйме, прыйме Таго, хто Мяне паслаў. Бо хто найменшы сярод вас усіх, той ёсьць вялікі”.
49
У адказ Ян сказаў: “Вучыцель, мы бачылі, як нехта ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі”.
50
І сказаў яму Езус: “Не забараняйце, бо хто ня супраць вас, той з вамі”.
51
І сталася, калі набліжаліся дні адыходу Ягонага, вырашыў Ён ісьці ў Ерузалім,
52
і паслаў перад сабой весьнікаў. І яны ўвайшлі ў паселішча Самарыйскае прыгатаваць прыстанішча.
53
Але не прынялі Яго, бо ішоў у напрамку Ерузаліма.
54
Бачачы гэта, вучні Ягоныя, Якуб і Ян, сказалі: “Госпадзе, калі дазволіш, скажам, каб зыйшоў агонь з неба і спаліў іх?”
55
Але Езус, зьвярнуўшыся да іх, пасварыўся на іх, кажучы: “Ня ведаеце, якога вы духа.
56
Сын Чалавечы не прыйшоў губіць душы, але ратаваць”. І пайшлі ў другое сяло.
57
І здарылася, што калі ішлі дарогаю, нехта сказаў Яму: “Пайду за Табой, куды толькі пойдзеш”.
58
І сказаў яму Езус: “Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе б галаву прытуліць”.
59
А іншаму сказаў: “Ідзі за Мной!” А той сказаў: “Госпадзе, дазволь мне перш пайсьці і пахаваць бацьку майго”.
60
Але Езус сказаў яму: “Хай памёршыя хаваюць сваіх памёршых, а ты ідзі і вясьці Каралеўства Божае”.
61
А іншы сказаў: “Пайду за Табой, Госпадзе, але дазволь мне перш разьвітацца з тымі, хто дома”.
62
Але Езус сказаў яму: “Ніхто не прыдатны да Каралеўства Божага, хто бярэ рукою сваею за плуг і аглядаецца назад”.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24