bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 20
Luke 20
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 21 →
1
І здарылася, калі аднаго дня Езус навучаў народ у сьвятыні ды вясьціў Эвангельле, сабраліся першасьвятары і кніжнікі разам са старшынямі
2
і сказалі Яму: “Скажы нам: Якою ўладаю гэтае робіш, або хто Табе даў такую ўладу?”
3
А Езус у адказ сказаў ім: “І Я вас спытаюся адно слова. Адкажыце мне:
4
Хрост Янаў з неба быў ці ад людзей?”
5
А яны разважалі ды гаварылі між сабой: “Калі скажам: З неба, скажа нам: “Дык чаму ж вы тады ня ўверылі?”
6
А калі скажам: Ад людзей, увесь народ укамянуе нас, бо перакананы, што Ян — гэта прарок”.
7
І адказалі, што ня ведаюць адкуль.
8
І Езус сказаў ім: “Я таксама не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю”.
9
Затым разказаў Езус людзям гэткую прыповесьць: “Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік і аддаў яго ў арэнду вінаградарам, а сам выехаў на доўгі час.
10
І ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб аддалі яму пладоў вінаградніку, але яны, зьбіўшы яго, пусьцілі ні з чым.
11
Дык зноў паслаў другога слугу, але і яго зьбілі, зьняважылі і адаслалі ні з чым.
12
Нарэшце паслаў трэцяга, але і гэтага пакалечылі і выкінулі.
13
Дык сказаў гаспадар вінаградніку: “Што рабіць? Пашлю сына майго ўлюбленага. Можа яго ўшануюць”.
14
Але калі яго ўбачылі вінаградары, разважалі між сабой, кажучы: Ён (спадкаемца). Заб’ема яго і завалодаем яго спадчынаю!”
15
І, выкінуўшы яго з вінаградніку, забілі. Дык што ж тады зробіць гаспадар вінаградніку?
16
Прыйдзе і выгубіць гэтых вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым”. Чуўшыя гэта сказалі яму: “О, каб гэтак не было!”
17
Езус, гледзячы на іх, сказаў ім: “Што значыць тады напісанае: “Камень, каторы адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла”?
18
Кожны, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго сатрэ”.
19
І шукалі першасьвятары і кніжнікі налажыць на Яго рукі ў тую пару, але баяліся народу; бо здагадаліся, што гэту прыповесьць гаварыў пра іх.
20
І сачылі яны за Езусам, і падаслалі шпіёнаў, якія, удаючы справядлівых, мелі падлавіць Яго на слове і выдаць начальнікам і ўладзе намесьніка.
21
І спыталіся Яго, кажучы: “Вучыцель, ведаем, што справядліва кажаш і вучыш, і не зважаеш на асобу, але дарогі Божай па праўдзе навучаеш.
22
Ці належыць плаціць падатак цэзару, ці не?”
23
Езус, разумеючы іхні подступ, сказаў ім: “Чаму мяне спакушаеце?
24
Пакажыце мне дынар. Чый гэта надпіс і адмалюнак?
25
Адказалі Яму: “Цэзараў”. Дык сказаў ім: “Дык аддайце цэзарава цэзару, а Божае — Богу”.
26
І не маглі злавіць Яго на слове ў прысутнасьці людзей, і, зьдзівіўшыся адказу Яго, змоўклі.
27
Падыйшлі таксама некаторыя з садукеяў, якія адмаўляюць уваскрасеньне, і спыталіся ў Яго,
28
кажучы: “Вучыцель, Майсей напісаў нам, што калі б чый брат, маючы жонку, памёр бязьдзетна, хай брат яго возьме жонку яго і хай узьніме патомства брату свайму.
29
Было вось сем братоў: і першы, узяўшы жонку, памёр бязьдзетна.
30
Дык узяў яе другі, але і ён памёр бяздзетна.
31
Затым узяў яе трэці, і падобна ўсе яны сем памерлі, не пакінуўшы патомства.
32
Па ўсіх памерла і жанчына.
33
Дык пры ўваскрасеньні каторага з іх будзе яна жонкай? Бо сямёх мелі яе за жонку?”
34
І сказаў ім Езус: “Сыны гэтага веку жэняцца і замуж выходзяць.
35
Тыя ж, што будуць прызнаныя дастойнымі будучага веку і ўваскрасеньня, не жэняцца ды замуж ня выходзяць.
36
Яны ўжо памерці ня могуць, бо яны роўныя анёлам і ёсьць сынамі Божымі, калі былі сынамі ўваскрасеньня.
37
А што памёршыя ўваскрэснуць, дык ужо Майсей паказаў каля куста палаючага, калі назваў Госпада Богам Абрагама, і Богам Ізаака, і Богам Якуба.
38
Бог ня ёсьць Бог памёршых, але жывых: бо для Яго ўсе жывуць”.
39
А некаторыя з кніжнікаў у адказ казалі: “Вучыцель, добра Ты сказаў”.
40
І ўжо больш не адважыліся Яго пра што-колечы пытацца.
41
Затым сказаў ім Езус: “Як жа кажуць, што Хрыстос ёсьць сынам Давіда,
42
калі сам Давід у кнізе Псальмаў кажа: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь па правіцы Маёй,
43
аж пакуль не палажу непрыяцеляў Тваіх у падножжа ног Тваіх”.
44
Калі Давід называе Яго Госпадам, дык як жа тады Ён — сын яго?” Перасьцярога перад кніжнікамі
45
А калі Яго ўвесь народ з увагай слухаў, сказаў вучням сваім:
46
“Высьцерагайцеся вучоных кніжнікаў, што любяць хадзіць у доўгіх шатах і любяць прывітаньні на рынку, і першыя месцы ў сынагозе, і першыя месцы на банкетах,
47
якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Іх чакае цяжкі прысуд”.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
Recommended Reading
Commentary
Luke Commentaries
→
Devotional
Luke Devotional Guide
→
Get This Bible
CHNT Study Bible
→