bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 22
Luke 22
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 23 →
1
Надыходзіў жа дзень сьвята Праснакоў, называны Пасхай.
2
І першасьвятары, і кніжнікі шукалі, як бы забіць Яго, але баяліся народу.
3
Шатан жа ўвайшоўшы ў Юду, называнага Іскарыётам, аднаго з Дванаццаці.
4
І той, пайшоўшы, дамовіўся з першасьвятарамі і начальнікамі, як выдаць ім Езуса.
5
Яны ж узрадаваліся і вырашылі даць яму грошы.
6
І абяцаў ён ім ды шукаў магчымасьці, каб выдаць Яго ім, калі будзе далёка ад людзей.
7
І надыйшоў дзень Праснакоў, у каторым належала ахвяраваць Пасху.
8
І (Езус) паслаў Пятра і Яна, кажучы: “Ідзіце і прыгатуйце нам спажываць Пасху”.
9
Яны спыталіся: “Дзе хочаш, каб прыгатавалі?”
10
Езус сказаў ім: “Калі будзеце ўваходзіць у горад, сустрэне вас нейкі чалавек, каторы будзе несьці збан вады. Ідзіце за ім у дом, у які ўвойдзе.
11
Ды скажыце гаспадару дому: “Вучыцель кажа табе: Дзе месца, дзе Я з вучнямі Маімі мог бы спажываць Пасху?”
12
Ён вам пакажа вялікую сьвятліцу, засланую (дываном), там прыгатуеце”.
13
Пайшоўшы за тым, знайшлі ўсё, як было ім сказана, і прыгатавалі Пасху.
14
А калі надыйшла пара, (Езус) заняў сваё месца пры стале, і апосталы з Ім.
15
І сказаў ім Езус: “Жаданьнем вялікім жадаў Я спажываць гэту Пасху з вамі перш, чым буду цярпець.
16
Бо кажу вам: Адгэтуль ня буду яе есьці, пакуль ня споўніцца ў Каралеўстве Божым”.
17
І, узяўшы келіх і склаўшы падзяку, сказаў: “Бярыце і падзяліце між сабой.
18
Бо кажу вам: Ня буду піць з плоду вінаграда, пакуль ня прыйдзе Каралеўства Божае”.
19
І, узяўшы хлеб і склаўшы падзяку, ламаў яго і даў ім, кажучы: “Гэта Цела Маё, каторае за вас даецца. Гэта рабіце ў Маю памяць”.
20
Падобна па вячэры Ён узяў келіх, кажучы: “Гэта келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй, каторая за вас праліваецца.
21
Аднак вось рука здрадніка Майго разам з Маёю на стале.
22
Сын Чалавечы, праўда, адыходзіць паводле таго, як вызначана, аднак гора таму чалавеку, каторы яго выдае”.
23
І яны пачалі пытацца адзін аднаго, хто з іх меўся гэта ўчыніць.
24
Узьнялася таксама спрэчка між імі, хто з іх павінен лічыцца першым.
25
Сказаў ім Езус: “Каралі народаў валодаюць імі, і тыя, хто над імі маюць уладу, завуцца дабрадзеямі.
26
Але між вас ня так, але хто ў вас большы, хай будзе як найменшы, і правадыр — як слуга.
27
Хто большы: ці той, хто сядзіць пры стале, ці той, хто паслугуе? Ці ня той, хто сядзіць пры стале? Я аднак у вас як той, што паслугуе.
28
Вы ж ёсьць тыя, што вытрывалі пры Мне ў спакушэньнях Маіх.
29
Я вам пераказваю Каралеўства, як Мне пераказаў Айцец Мой,
30
каб вы елі і пілі пры стале Маім у Каралеўстве Маім, і сядзелі на тронах, судзячы дванаццаць пакаленьняў Ізраэля”.
31
І сказаў Госпад: “Сымон, Сымон! Вось жа шатан захацеў вас перасеяць як пшаніцу.
32
Але Я маліўся за цябе, каб не змалела вера твая. І ты, навярнуўшыся, умацоўвай братоў тваіх”.
33
Той жа сказаў Яму: “Госпадзе, я гатовы з Табой ісьці ў вязніцу і на сьмерць”.
34
Але Езус адказаў яму: “Кажу табе, Пётар, не запяе певень сёньня, як тры разы вырачэшся, што ведаеш Мяне”.
35
І сказаў ім: “Калі Я пасылаў вас без капшука і без торбы і сандалаў, ці ж вам не хапала чаго?” Яны сказалі:
36
“Анічога”. Сказаў ім тады: “А цяпер хто мае капшук, хай возьме таксама і торбу, а хто ня мае, хай прадасьць вопратку сваю і купіць меч.
37
Бо кажу вам: што мусіць споўніцца на Мне тое, што напісана: “І ў злачынцы быў залічаны”. Бо што адносіцца да Мяне, збываецца”.
38
А яны сказалі: “Госпадзе, вось два мячы”. Ён сказаў ім: “Хопіць”.
39
І, выйшаўшы, Езус па звычаю накіраваўся на гару Аліўную, а за Ім пайшлі вучні Ягоныя.
40
І калі прыбыў на месца, сказаў ім: “Маліцеся, каб не папалі ў спакушэньне”.
41
І адыйшоўся ад іх, як кінуць камень, ды, упаўшы на калені, маліўся
42
ў гэтыя словы: “Ойча, калі хочаш, ухілі ад Мяне гэты келіх, аднак не Мая воля, але Твая хай станецца”.
43
І зьявіўся Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго. А Ён, будучы ў агоніі, тым даўжэй маліўся.
44
І быў пот Ягоны як кроплі крыві, сьцякаючай на зямлю.
45
І калі падняўся ад маліты і прыйшоў да вучняў, знайшоў іх сьпячых ад смутку.
46
Дык сказаў ім: “Чаму сьпіцё? Падымайцеся і маліцеся, каб не папалі ў спакушэньне”.
47
Яшчэ Ён гэта гаварыў, як надыйшла грамада, ды наперадзе яе адзін з Дванаццацёх, каторы называўся Юда. Ён падыйшоў да Езуса, каб пацалаваць Яго.
48
А Езус сказаў яму: “Юда, пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?”
49
А тыя, што пры Ім былі, бачачы, да чаго ідзе, сказалі Яму: “Госпадзе, ці маем ударыць мячом?”
50
Ды адзін з іх ударыў слугу першасьвятара і адсёк яму правае вуха.
51
А Езус адказаў: “Спыніцеся, хопіць!” і, дакрануўшыся вуха яго, аздаравіў яго.
52
Затым сказаў Езус тым, што прыйшлі па Яго, першасьвятарам, начальнікам сьвятыні і старшыням: “Як на разбойніка выйшлі вы з мячамі і кіямі.
53
Калі штодзень прабываў Я з вамі ў сьвятыні, не паднялі вы на Мяне рук. Але цяпер ваш час і ўлада цемры”.
54
І, узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасьвятара. Пётар жа ішоў за імі здалёк.
55
А калі распалілі вогнішча на панадворку і заселі вакол агню, быў між імі і Пётар.
56
І нейкая служанка, прыгледзіўшыся яму пры сьвятле ўважна, сказала: “І ён быў з Ім”.
57
А ён выракся Яго, кажучы: “Жанчына, я ня ведаю Яго!”
58
А па нейкім часе, убачыўшы яго, нехта іншы сказаў: “І ты з іх”. Пётар жа сказаў: ”Што ты, чалавеча, не”.
59
А калі прайшло каля гадзіны часу, хто іншы настойваў, кажучы: “Сапраўды, і ён быў з Ім, бо і ён Галілеец”.
60
Сказаў яму Пётар: “Чалавеча, ня ведаю, што ты гаворыш”. І зараз, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.
61
І Госпад, павярнуўшыся, глянуў на Пятра, і Пётар успомніў словы Госпада, як яму прадказаў: “Перш, чым запяе певень, тры разы вырачашся Мяне”.
62
І Пётар, выйшаўшы навонкі, горка заплакаў.
63
А людзі, пільнуючыя Яго, наругаліся з Яго і білі Яго.
64
І, закрыўшы Яму твар, пыталіся Яго, кажучы: “Праракуй, хто ўдарыў Цябе?”
65
Ды многа іншых блюзьнерстваў гаварылі на Яго.
66
А калі настаў дзень, сабраліся старшыні народу, і першасьвятары, і кніжнікі ды прывялі Езуса перад сваю Раду,
67
кажучы: “Калі Ты — Хрыстос, дык скажы нам”. А Ён сказаў ім: “Калі скажу вам, ня ўверыце Мне,
68
а калі спытаюся, не адкажаце Мне, ані таксама ня выпусьціце Мяне.
69
Але адгэтуль Сын Чалавечы будзе сядзець па правіцы моцы Божай”.
70
Дык сказалі яны ўсе: “Дык Ты — Сын Божы?” Ён сказаў: “Вы самі гаворыце, што Я”.
71
Дык яны сказалі: “Ці патрэбныя нам яшчэ сьведкі? Усе мы чулі з вуснаў Яго”.
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 23 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24