bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 15
Luke 15
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 16 →
1
Прыходзілі да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.
2
І наракалі фарысэі і кніжнікі, кажучы: “Ён прыймае грэшнікаў і есьць з імі”.
3
Сказаў ім тады Езус гэткую прыповесьць:
4
“Ці ёсьць між вамі нехта, хто мае сто авец, і калі б згубіў адну з іх, ці не пакіне дзевяноста дзевяць у пустыні і ці не ідзе за тою, што згублена, пакуль яе ня знойдзе?
5
І калі яе знойдзе, кладзе сабе на плечы і цешыцца.
6
І, вярнуўшыся дамоў, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: “Цешцеся разам са мной, бо я адшукаў авечку маю, якая была згубіўшыся”.
7
Кажу вам, што большая будзе радасьць у небе з аднаго грэшніка, які навяртаецца, чым з дзевяноста дзевяці справядлівых, не патрабуючых навярненьня.
8
Або якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, ці ня паліць сьвечкі і ці не мяце падлогі ды не шукае рупліва, аж пакуль ня знойдзе?
9
А калі знойдзе, склікае сябровак і суседак, кажучы ім: “Цешцеся са мною, бо я знайшла драхму, якую была згубіўшы”.
10
Так кажу вам: Будзе радасьць сярод анёлаў Божых дзеля аднаго грэшніка, каторы навяртаецца.
11
І казаў далей: “Адзін чалавек меў двух сыноў.
12
І маладзейшы з іх сказаў бацьку: “Айцец, дай мне частку маёмасьці, што мне належыцца”. І (бацька) разьдзяліў паміж іх маёмасьць.
13
Небавам маладзейшы сын, забраўшы ўсё сваё, выбраўся ў далёкую краіну і пралайдачыў там сваю маёмасьць, жывучы распусна.
14
І калі змарнаваў усё, настаў вялікі голад у той старане, ды і сам ён пачаў галадаць.
15
Дык пайшоў і прыстаў да аднаго жыхара тае краіны, і той паслаў яго ў сваё паселішча пасьвіць сьвіні.
16
І ён рады быў напоўніць жывот свой стручкамі, якія елі сьвіні, але ніхто яму не даваў.
17
Разважыўшы гэта, сказаў: “Колькі парабкаў у бацькі майго ўдосталь маюць хлеба, а я тут з голаду паміраю.
18
Устану і вярнуся да бацькі майго ды скажу яму: “Айцец, саграшыў я перад небам і перад табой,
19
і ўжо ня варты называцца тваім сынам; вазьмі мяне адным з парабкаў сваіх”.
20
І, устаўшы, пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька ягоны ўбачыў яго, і зьлітаваўся, і, пераняўшы яго, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.
21
Сын жа сказаў яму: “Айцец, я саграшыў перад небам і перад табой; і ўжо ня варты называцца сынам тваім”.
22
А бацька загадаў слугам сваім: “Хутка прынясіце найлепшую адзежу і адзеньце яго, і дайце яму такжа персьцень на палец яго і сандалы яму на ногі,
23
і выбярыце кормнае цялё і забіце. Будзем есьці і весяліцца,
24
бо сын мой гэты быў памёршы і аджыў, быў прапаўшы і знайшоўся”. І пачалі весяліцца.
25
А старэйшы сын яго быў на полі і, калі вяртаўся і падыйшоў пад дом, пачуў музыку і скокі.
26
І паклікаў аднаго слугу ды спытаўся, што гэта здарылася.
27
А той кажа яму: “Брат твой вярнуўся, дык бацька твой забіў кормнае цялё, бо вярнуўся ён здаровы”.
28
Абурыўся ён тады і не хацеў заходзіць. А бацька яго выйшаў і пачаў яго ўпрашаць.
29
А ён у адказ сказаў бацьку свайму: “Я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, а ты мне ніколі ня даў казьляці, каб я пабаляваў з сябрамі сваімі.
30
А як паявіўся гэты сын твой, што пралайдачыў з распусьніцамі сваю маёмасьць, дык забіў ты яму тлустае цялё”.
31
Бацька сказаў яму: “Сыне, ты заўсёды са мной, і ўсё, што маё — тваё.
32
Трэба ж аднак радавацца і банкетаваць, бо брат твой быў памёршы і аджыў, быў прапаўшы і знайшоўся”.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24