bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 4
Luke 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 5 →
1
Езус, поўны Духа Сьвятога, вярнуўся ад Ярдану і быў Духам заведзены ў пустыню
2
на сорак дзён, і быў там спакушаны д’яблам. Ды ня еў у тыя дні анічога, а калі яны скончыліся, захацеў есьці.
3
Сказаў Яму д’ябал: “Калі Ты — Сын Божы, дык загадай гэтаму каменю, каб ён стаўся хлебам”.
4
І адказаў яму Езус: “Напісана: “Ня толькі хлебам жыве чалавек”.”
5
Затым падняў Яго і паказаў Яму ўсе каралеўствы сьвету ў адзін момант,
6
ды сказаў Яму д’ябал: “Дам табе ўладу над сусьветам і іх славу, бо мне гэта дадзена, і каму хачу, таму даю яе.
7
Дык калі Ты паклонішся перада мной, усё будзе Тваё”.
8
У адказ сказаў яму Езус: “Напісана: “Госпаду, Богу твайму, будзеш пакланяцца ды Яму аднаму служыць будзеш”.
9
Затым завёў Яго (д’ябал) у Ерузалім, і паставіў на верху сьвятыні, і сказаў Яму: “Калі Ты — Сын Божы, дык кінься ўніз.
10
Бо напісана: “Анёлам сваім загадае пра Цябе берагчы Цябе”,
11
ды: “на руках панясуць Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі тваёй”.
12
Адказаў яму Езус: “Сказана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”.
13
І калі скончыў д’ябал усе спакушэньні, адступіўся ад Яго да часу.
14
І ў моцы Духа вярнуўся Езус у Галілею, і вестка пра Яго разьнеслася па ўсёй краіне.
15
І Езус вучыў у сынагогах іх, і быў слаўлены ўсімі.
16
І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадаваны, і, па сваім звычаі, у суботу ўвайшоў у сынагогу і падняўся чытаць.
17
І падалі Яму кнігу прарока Ісаі. І калі разьвярнуў кнігу, натрапіў на месца, дзе было напісана:
18
“Дух Госпада нада Мною; таму Мяне намасьціў, каб вясьціў Эвангельле ўбогім, паслаў Мяне вясьціць свабоду вязьням, і сьляпым — вяртаньне зроку, адпусьціць прыгнечаных на свабоду,
19
вясьціць год спагадлівасьці Госпада”.
20
Потым закрыў кнігу, аддаў слузе і сеў. І вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.
21
Ён пачаў тады гаварыць ім: “Сёньня споўніліся толькі што вамі чутыя словы Пісаньня”.
22
Усе засьведчылі Яму ды дзівіліся чароўнасьці словаў, выплываючых з вуснаў Ягоных, і казалі: “Ці ж гэта ня сын Язэпаў?”
23
А Ён сказаў ім: “Хіба скажаце Мне гэту прымаўку: “Лекару, вылечы самога сябе. Учыні і тут, у бацькаўшчыне Тваёй, тое, што, чулі мы, учыніў Ты ў Кафарнаўме”.
24
І сказаў: “Сапраўды кажу вам, што ніводзін прарок не прыймаецца ў сваёй бацькаўшчыне.
25
Праўдзіва кажу вам: Многа ўдоваў было ў Ізраэлю ў дні Гальяша, калі неба было замкнёна на тры гады і шэсьць месяцаў, ды быў вялікі голад на ўсёй зямлі;
26
і да ніводнай з іх ня быў пасланы Гальяш, адно да аўдавелай жанчыны ў Сарэпце Сідонскай.
27
Таксама было многа пракажаных у Ізраэлю за Элізэя прарока, але ніводзін з іх ня быў ачышчаны, адно Нааман Сырыец”.
28
Чуючы гэта, усе ў сынагозе закіпелі злосьцю,
29
і паўскоквалі, і выцягнулі Яго за горад, ды ўзьвялі на верх гары, на якой стаяў горад іх, каб спіхнуць Яго.
30
Але Ён прайшоў між імі і адыйшоў.
31
І зыйшоў Езус у Кафарнаўм, горад Галілейскі, і там навучаў у суботы.
32
І ўсе дзівіліся з навукі Ягонай, бо з уладай былі словы Ягоныя.
33
У той час быў у сынагозе чалавек, маючы духа нячыстага. І крычаў ён моцным голасам:
34
“Пакінь, што Табе да нас, Езус з Назарэту? Ты прыйшоў губіць нас? Ведаю Цябе, што Ты — Сьвяты Божы”.
35
Але Езус пасварыўся на яго, загадваючы: “Замаўчы, ды выйдзі з яго”. І дэман, кінуўшы яго на сярэдзіну, выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.
36
І ахапіў жах усіх; і зварачаліся адзін да аднаго, кажучы: “Што гэта за слова, што мае ўладу і моц загадваць духам нячыстым, і тыя выходзяць”.
37
І так вестка аб Ім разыходзілася па ўсіх вакалічных мясцовасьцях.
38
Выйшаўшы з сынагогі, пайшоў Ён у дом Сымона. А цёшча Сымона была ў вялікай гарачцы, дык прасілі Яго за яе.
39
І стаўшы пры ёй, загадаў гарачцы, і яна пакінула яе. І яна зараз жа, падняўшыся, паслугавала ім.
40
А па заходзе сонца ўсе, што мелі хворых на ўсякія хваробы, прыводзілі іх да Яго. І Ён клаў рукі на кожнага ды аздараўляў іх.
41
З многіх выходзілі таксама дэманы з крыкам: “Ты — Сын Божы”. І (Езус), сварачыся на іх, не дазваляў казаць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос. Езус пакідае Кафарнаўм
42
А калі настаў дзень, Ён выйшаў і адыйшоў на пустыннае месца; і народ аднак шукаў Яго і прыйшоў да Яго, і стараліся затрымаць, каб не адыходзіў ад іх.
43
Але Ён сказаў ім: “Трэба, каб Я і іншым гарадам вясьціў добрую вестку пра Каралеўства Божае, бо Я дзеля гэтага пасланы”.
44
І далей навучаў у сынагогах Галілеі.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24