bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 16
Luke 16
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 17 →
1
І далей навучаў вучняў сваіх: “Быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і зьняславілі таго перад гаспадаром, што ён марнуе яго даброцьці.
2
Дык пазваўшы яго, сказаў яму (гаспадар): “Што я чую пра цябе? Разлічыся з гаспадараваньня твайго, бо ўжо больш ня будзеш гаспадараваць”.
3
Падумаў сабе аканом: “Што мне рабіць, калі гаспадар мой адбярэ ад мяне гаспадараваньне? Капаць ня здолею, а жабраваць стыдаюся.
4
Ведаю, што мне рабіць, каб, калі буду ўсунуты ад гаспадараваньня, прынялі мяне ў дамы свае”.
5
Склікаўшы тады паасобку даўжнікоў гаспадара свайго, сказаў перашаму: “Колькі вінаваты ты гаспадару майму?”
6
Той адказаў: “Сто бочак алею”. Дык сказаў яму: “Вазьмі запіс твой, сядзь і хуценька напішы пяцьдзесят”.
7
Затым пытае другога: “А ты колькі вінаваты?” Той адказаў: “Сто мер пшаніцы”. Дык сказаў яму: “Вазьмі запіс твой ды напішы восемдзесят”.
8
Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што здагадліва зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў родзе сваім, чым сыны сьвятла.
9
І Я вам кажу: Здабывайце сабе сяброў мамонай нягоднай, каб, калі яе ня стане, прынялі вас у вечныя сялібы.
10
Хто верны ў малым, і ў вялікім будзе верны. А хто ў малым нягодны, і ў вялікім нягодны будзе.
11
Дык калі вы не былі вернымі ў нягоднай мамоне, хто вам даверыць сапраўднае (дабро)?
12
І калі вы ў чужым не былі вернымі, дык хто вам дасьць вашае?
13
Ніводзін слуга ня можа двум панам служыць, бо або аднаго будзе ненавідзіць, а другога будзе любіць, або да аднаго прытуліцца, а другім пагардзіць. Ня можаце Богу служыць і мамоне”.
14
А гэтага ўсяго слухалі фарысэі, якія былі хцівымі, і насьмяхаліся з Яго.
15
Дык (Езус) сказаў ім: “Вы ўважаецеся за справядлівых перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя. Бо што ў людзей высокароднае, тое ў Бога агіднае.
16
Закон і Прарокі былі да Яна. Адгэтуль жа весьціцца Каралеўства Божае, і кожны сілаю ўваходзіць у яго.
17
Лягчэй небу і зямлі прамінуць, чым адна крэска ў Законе счэзьне.
18
Кожны, хто кідае жонку сваю і бярэ іншую, чужаложыць; і хто кінутую мужам узяў, чужаложыць.
19
Жыў адзін багаты чалавек. Ён адзяваўся ў пурпур і вісон ды штодзённа раскошна баляваў.
20
І жыў нейкі жабрак імем Лазар. Ён ляжаў увесь у скулах каля яго брамы
21
і прагнуў заспакоіць голад крошкамі, спадаючымі са стала багацея, але ніхто яму не даваў, толькі сабакі прыходзілі і лізалі скулы ягоныя.
22
І сталася, што жабрак памёр, і анёлы занесьлі яго на ўлоньне Абрагама. Памёр таксама багацей і быў пахаваны.
23
І ў пекле, церпячы мукі, падняў свае вочы і ўбачыў здалёк Абрагама і на ўлоньні яго Лазара.
24
І закрычаў: “Ойча Абрагаме, зжалься нада мной і пашлі Лазара, хай умочыць у вадзе канец пальца свайго і змочыць язык мой, бо мучуся ў полымі”.
25
Сказаў яму Абрагам: “Сыне, прыпомні, што ты за жыцьця свайго карыстаўся даброцьцямі тваімі, а Лазар благацьцём. Ён цяпер тут цешыцца, а ты мучышся.
26
Прытым паміж намі і вамі зьзяе прорва, каб тыя, што хочуць ад нас да вас перайсьці, не маглі, ані адтуль да нас перабрацца”.
27
Дык кажа: “Малю цябе, ойча, каб паслаў яго ў дом бацькі майго, —
28
бо маю пяць братоў — каб перасьцярог іх, каб і яны не папалі ў гэтае месца мучэньняў”.
29
Кажа яму Абрагам: “Маюць Майсея і Прарокаў; хай слухаюць іх”.
30
Але ён кажа: “Не, ойча Абрагаме, але каб хто з памёршых пайшоў да іх, навернуцца”.
31
Але (Абрагам) сказаў яму: “Калі ня слухаюць Майсея і Прарокаў, дык каб і хто з памёршых паўстаў, не павераць”.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24