bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 6
Luke 6
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 7 →
1
Аднойчы, калі Езус праходзіў праз пшанічнае поле, вучні Ягоныя зрывалі каласы, выціскалі зярняты рукамі ды елі.
2
Некаторыя фарысэі казалі ім: “Што гэта робіце, што нельга рабіць у суботу?”
3
І Езус у адказ сказаў ім: “Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім былі?
4
Як увайшоў у дом Божы, і сам браў хлябы пакладныя, і еў, ды даў тым, што з ім былі, хоць не належыцца іх есьці нікому, толькі сьвятарам”.
5
І сказаў ім: “Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы”.
6
У іншы шабат здарылася таксама, што Езус увайшоў у сынагогу і навучаў. І быў там чалавек, які меў сухую правую руку.
7
А кніжнікі і фарысэі паглядалі на Яго, ці будзе ў суботу аздараўляць, каб знайсьці прычыну абвінаваціць Яго.
8
(Езус) ведаў думкі іхнія і сказаў чалавеку, які меў сухую руку: “Падыміся і стань на сярэдзіне”. І ён, падняўшыся, устаў.
9
Тады спытаўся ў іх Езус: “Пытаюся вас, ці належыцца ў суботу добра рабіць, ці блага, жыцьцё ўратаваць ці загубіць?”
10
Ды, глянуўшы навокал на ўсіх, сказаў чалавеку: “Выцягні руку тваю!” І ён выцягнуў, і здаровай сталася рука ягоная.
11
А яны прыйшлі ў шал і радзіліся між сабой, што зрабіць з Езусам.
12
Здарылася ў тыя дні, што (Езус) пайшоў на гару маліцца ды правёў усю ноч у малітве Божай.
13
І па настаньні дня пазваў вучняў сваіх ды выбраў з-паміж іх Дванаццаць, каторых і назваў апосталамі:
14
Сымона, каторага пераназваў Пятром, і Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Баўтрамея,
15
Матэвуша і Тамаша, Якуба Альфеявага, і Сымона, каторага завуць Зэлётам,
16
Юду Якубавага ды Юду Іскарыёта, каторы быў здраднікам.
17
І зыйшоў з імі, і затрымаўся на роўным месцы разам з грамадой сваіх вучняў ды з вялікім мноствам людзей з усёй Юдэі і Ерузаліму, з узьбярэжжа Тыру і Сідону,
18
што прыбылі паслухаць Яго і быць аздароўленымі са сваіх хваробаў. Таксама мучаныя нячыстымі духамі былі аздароўлены.
19
І ўвесь натоўп людзей стараўся дакрануцца да Яго, бо ад Яго выходзіла моц ды аздараўляла ўсіх.
20
У той час Езус, зьвярнуўшы вочы свае на вучняў сваіх, казаў: “Шчасьлівыя ўбогія, бо вашае ёсьць Каралеўства Божае.
21
Шчасьлівыя, каторыя цяпер галадаеце, бо будзеце насычаны. Шчасьлівыя, што цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца.
22
Шчасьлівыя вы, калі вас людзі будуць мець у нянавісьці і калі вас адпіхнуць, і праклінаць вас будуць, і зьнеслаўляць імя вашае як ліхое дзеля Сына Чалавечага.
23
Весяліцеся ў той дзень і радуйцеся, бо заплата вашая шчодрая ў небе; бо так рабілі прарокам бацькі іхнія.
24
Але гора вам, багатыя, бо маеце пацяшэньне вашае.
25
Гора вам, каторыя цяпер перасычаныя, бо будзеце галодныя. Гора вам, што цяпер сьмяецёся, бо будзеце сумаваць і плакаць.
26
Гора вам, калі аб вас добра гаварыць будуць усе людзі, бо так фальшывым прарокам рабілі бацькі іхнія.
27
Але кажу вам, каторыя слухаеце: Любіце непрыяцеляў вашых, добра рабіце тым, што вас ненавідзяць,
28
спагадайце тым, што вас праклінаюць, і маліцеся за тых, што вас ачарняюць.
29
А хто б цябе ўдарыў у шчаку, падстаў яму і другую; і таму, хто забірае табе вопратку, не забараняй узяць, і кашулю.
30
Кожнаму, хто цябе просіць, дай, і ад таго, хто табе забірае нешта тваё, не дамагайся звароту.
31
І як вы хочаце, каб вам людзі рабілі, так і вы ім рабіце.
32
І калі любіце тых, што вас любяць, якая вам за тое падзяка? Бо і грэшнікі любяць тых, каторыя іх любяць.
33
І калі вы робіце дабро тым, што вам дабро робяць, якая ж для вас падзяка? Бо нават грэшнікі так робяць.
34
І калі пазычаеце тым, ад якіх спадзяіцёся звароту, дык якая ж для вас падзяка? Бо і грэшнікі грэшнікам пазычаюць, каб гэтулькі-ж было зьвернута.
35
Вы ж любіце непрыяцеляў вашых і добра ім рабіце, і пазычайце, нічога назад не спадзяючыся; і заплата вашая будзе вялікай, і вы будзеце сынамі Узвышняга, бо Ён спагадны і для неўдзячных і благіх.
36
Будзьце ж міласэрныя, як і ваш Айцец міласэрны.
37
Не судзіце, і ня будзеце суджаны. Не вінавацьце, і ня будзеце вінавачаны. Адпушчайце, і вам будзе адпушчана.
38
Давайце і будзе вам дадзена, меркай добрай, поўнай, патрэсянай і з верхам дадуць вам на ўлоньне вашае. Бо такой самай меркай, каторай вы мераеце, будзе вам адмерана”.
39
Затым сказаў ім прыповесьць: “Ці можа сьляпы весьці сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму?
40
Вучань ня большы за вучыцеля: але навучыўшыся ўсяму, будзе, як вучыцель ягоны.
41
Чаму бачыш затруску ў воку брата твайго, а бэлькі ў сваім воку ня бачыш?
42
Або як можаш казаць брату твайму: “Дазволь, браток, выняць затруску з вока твайго”, а бэлькі, што ў тваім воку, ня бачыш? Крывадушнік, вымі перш бэльку з твайго вока, а тады пабачыш, як выняць затруску з вока брата твайго.
43
Няма вось дрэва добрага, родзячага благія плады, ані благога дрэва, родзячага добрыя плады.
44
Бо кожнае дрэва пазнаецца па сваім плодзе. Таксама не зьбіраюць фігаў з церняў або вінаграду з шыпшыньніку.
45
Добры чалавек дабывае з добрага скарбца сэрца свайго дабро, а благі чалавек з ліхога скарбца сэрца свайго дабывае ліхоцьце. Бо ад перапоўненага сэрца гавораць вусны.
46
Чаму прызываеце Мяне: “Госпадзе, Госпадзе!”, і не выконваеце таго, што вам кажу.
47
Кожны, хто прыходзіць да Мяне, і слухае словы Мае, і спаўняе іх, скажу вам, да каго ён падобны:
48
Ён падобны да чалавека, які збудаваў дом, і ўкапаўся глыбока, і палажыў падмурак на скале. А калі нахлынула паводка, ударыла рака ў той дом і не змагла яго зварухнуць, бо добра быў ён пабудаваны.
49
А той, хто слухае і не выконвае, падобны да чалавека, які збудаваў свой дом на зямлі без падмурка, на які націснула рака і зараз паваліўся. І разбурэньне дому таго было вялікае.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24