bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 2
Luke 2
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 3 →
1
І сталася ў тыя дні: выйшаў загад ад цэзара Аўгуста, каб сьпісаць увесь сьвет.
2
Гэты сьпіс быў першы, зроблены за гаспадараваньне, Квірына ў Сырыі.
3
Дык ішлі ўсе запісацца, кожны ў свой горад.
4
Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэту, у Юдэю, у Давідаў горад, званы Бэтлеем, таму што быў з дому і роду Давіда,
5
каб запісацца разам з Марыяй, заручанай сваёй жаною, каторая была цяжарная.
6
Здарылася, што калі там былі, прыйшоў час радзіць Ёй.
7
І нарадзіла Сына свайго першароднага, і спавіла Яго ў пялёнкі, і паклала ў ясьлі, бо не было для іх месца ў заезьдзе.
8
У той ваколіцы былі пастухі, пільнуючыя і вартуючыя ў начы пры сваім стадзе.
9
І вось зьявіўся перад імі анёл Госпадаў, і слава Госпада асьвяціла іх, і яны вельмі спалохаліся.
10
І сказаў ім анёл: “Ня бойцеся, бо абвяшчаю вам радасьць вялікую, якая будзе ўсім людзям:
11
сягоньня нарадзіўся вам Збаўца, каторы ёсьць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда.
12
Такі вось будзе вам знак: знойдзеце Дзіцятка, спавітае ў пялёнкі і пакладзенае ў ясьлях”.
13
Ды раптам з анёлам паявілася мноства войска нябеснага, славячы Бога і гамонячы:
14
“Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі”.
15
І сталася, як анёлы ўзняліся ад іх у неба, пастухі казалі адзін аднаму: “Хадземце ў Бэтлеем і пабачма тое слова, што там сталася, пра што павядоміў нам Госпад”.
16
І з пасьпехам пайшлі ў Бэтлеем, і знайшлі Марыю, і Язэпа, і Дзіцятка, пакладзенае ў ясьлях.
17
А ўбачыўшы, зразумелі слова, што ім было пра Дзіцятка гэтае.
18
І ўсе, што чулі, дзівіліся дзеля таго, што ім расказалі пастухі.
19
Марыя ж запомніла ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім.
20
І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё, што чулі і бачылі, як ім было сказана.
21
І калі мінула восем дзён, калі трэба было абразаць Дзіцятка, назвалі Яго імем Езус, якое было Яму дадзена анёлам перш, чым Яно было пачата ва ўлоньні.
22
І калі споўніліся дні ачышчэньня іх па закону Майсея, прынесьлі Яго ў Ерузалім, каб прадставіць Госпаду,
23
як напісана ў законе Госпада: “Кожны першародны хлопец будзе пасьвячаны Госпаду”,
24
ды каб скласьці ахвяру паводле таго, што сказана ў законе Госпада: пару туркоў або два галубы.
25
І вось у той час быў у Ерузаліме чалавек, імем Сымон, і быў ён справядлівы, і баяўся (Бога), і чакаў пацяшэньня Ізраэля, і Дух Сьвяты быў на ім.
26
Ён атрымаў абяцаньне ад Духа Сьвятога, што не памрэ, пакуль перш не пабачыць Хрыста Госпадавага.
27
І, ведзены Духам, ён пайшоў у сьвятыню. І калі бацькі Езуса ўносілі Яго ў сьвятыню, каб выпаўніць Закон адносна Яго,
28
Сымон узяў Яго на рукі свае і багаславіў Бога ў гэтыя словы:
29
“Цяпер па слову Твайму, Госпадзе, адпушчаеш слугу Твайго ў супакоі,
30
бо вочы мае бачылі збаўленьне Тваё,
31
якое Ты прыгатаваў на віду ўсіх народаў;
32
сьвятло для прасьвятленьня паганаў і на спахвалу народу Твайго, Ізраэля”.
33
І бацька Ягоны і Маці дзівіліся што да таго, што аб Ім казалі.
34
І багаславіў іх Сымон, кажучы Марыі, Маці Ягонай: “Ён вось пастаўлены на падзеньне і на паўстаньне многіх у Ізраэлі ды на знак, катораму будуць працівіцца.
35
І Тваю душу праб’е меч, каб выявіліся намеры многіх сэрцаў”.
36
Там жа была і прарочыца Ганна, дачка Фануэля, з пакаленьня Асэравага. Яна была пажылая ў гадах, і ад дзявоцтва свайго з мужам жыла сем гадоў,
37
і, будучы ўдавой васьмідзесяці чатырох гадоў, не пакідала сьвятыні, служачы там (Богу) днём і ноччу ў пастах і маленьнях.
38
Яна вось, надыйшоўшы ў тую пару, славіла Бога і расказвала аб Ім усім, каторыя чакалі адкупленьня ў Ерузаліме.
39
І калі споўнілі ўсё паводле закону Госпада, вярнуліся ў Галілею, у Назарэт, горад свой.
40
А Дзіця расло і ўмацоўвалася, поўнае мудрасьці, ды ласка Божая была на Ім.
41
Бацькі Ягоныя хадзілі штогод у Ерузалім на ўрачыстасьць Пасхі.
42
І калі Езус меў ужо дванаццаць гадоў, пайшлі яны, як звычайна, на сьвята,
43
і калі па заканчэньні сьвята варочаліся дамоў, хлопчык Езус застаўся ў Ерузаліме, і не заўважылі гэтага бацькі Яго.
44
Думаючы, што Езус у грамадзе, прайшлі дзень дарогі і шукалі Яго сярод сваякоў і знаёмых,
45
і, не знайшоўшы, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.
46
І сталася, што па трох днях знайшлі Яго ў сьвятыні, седзячага паміж вучоных, слухаючага іх і пытаючага ў іх.
47
Усе, што слухалі, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных.
48
І (бацькі), убачыўшы Яго, зьдзівіліся. І Маці Ягоная сказала Яму: “Сынок, чаму так нам зрабіў? Вось жа бацька Твой і Я з болем шукалі Цябе”.
49
А Ён сказаў ім: “Пашто Мяне шукалі? Няўжо ня ведалі, што Мне трэба быць у справах Айца Майго?”
50
Але яны не зразумелі гэтых словаў, якія ім сказаў.
51
І пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны. І Маці Ягоная захавала ўсе гэтыя словы ў сваім сэрцы.
52
А Езус рос у мудрасьці і гадах, ды ў ласцы ў Бога і ў людзей.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24