bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 8
Luke 8
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 9 →
1
І далей Езус хадзіў па гарадах і вёсках, вучачы і абвяшчаючы Эвангельле аб Божым Каралеўстве, і былі з Ім Дванаццаць
2
ды некалькі жанчынаў, каторых вылечыў ад ліхіх духаў і ад немачаў: Марыя, званая Магдаленай, з якой выйшла сем дэманаў,
3
Ёанна, жонка Хузы, ўрадоўца Герода, і Зузанна, поруч многа іншых, каторыя дапамагалі ім з маёмасьці сваёй.
4
А калі сабраўся вялікі натоўп ды з гарадоў сьпяшаліся да Яго, гаварыў (да іх) у прыповесьцях:
5
“Выбраўся сейбіт сеяць насеньне сваё. І калі сеяў, адно ўпала пры дарозе і было стаптана, ды птушкі нябесныя зьдзяўблі яго.
6
А другое ўпала на скалу і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мела вільгаці.
7
Яшчэ іншае ўпала між церняў, і церні, вырасшы разам з ім, заглушылі яго.
8
Іншае зноў упала на ўрадлівую зямлю і, калі вырасла, дала плён стакротны”. Гэта разказваючы, клікаў: “Хто мае вушы слухаць, хай слухае”.
9
Пыталіся затым вучні Ягоныя ў Яго, што значыць гэтая прыповесьць.
10
Ён ім адказаў: “Вам дадзена ведаць тайны Каралеўства Божага, іншым жа яны праз прыповесьці, каб, гледзячы, ня бачылі ды, слухаючы, не разумелі”.
11
А гэта такая прыповесьць: Зерне — гэта Слова Божае.
12
А што пры дарозе — гэта тыя, што слухаюць, ды пасьля прыходзіць д’ябал і вырывае слова з сэрца іхняга, каб ня ўверылі і не былі збаўлены.
13
А што на скале — гэта тыя, што слухаюць ды з радасьцю прыймаюць слова, але ня маюць карэньняў і вераць да часу, і ў час спакусы адпадаюць.
14
Каторае ж упала паміж церняў — гэта тыя, што слухаюць, але праз клопаты і багацьці ды раскошы жыцьця заглушаюцца і не прыносяць пладоў.
15
А што ў добрай зямлі — гэта тыя, што добрым і шчырым сэрцам слухаюць слова і берагуць яго, ды прыносяць плады ў цярплівасьці.
16
Ніхто, запаліўшы сьвечку, не хавае яе пад судзіну або пад ложак, але ставіць на сьвечніку, каб уваходзячыя бачылі сьвятло.
17
Няма бо нічога тайнага, што не было б выяўлена, ані схаванага, каб ня сталася ведамым ды каб ня выйшла на яў.
18
Глядзеце ж, як маеце слухаць. Бо хто мае, будзе яму дададзена, а хто ня мае, ды яму і тое, што яму здаецца, што мае, будзе аднята”.
19
Тады прыйшлі да Яго Маці і браты Яго і не маглі даступіцца дзеля натоўпу людзей.
20
І паведамілі Яму: “Маці Твая і браты Твае стаяць перад домам, хочучы Цябе пабачыць”.
21
А Ён адказаў ім: “Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, што слухаюць Слова Божае ды спаўняюць яго”.
22
Здарылася аднаго дня, што Езус з вучнямі сваімі ўвайшоў у лодку і сказаў ім: “Пераправімся на другі бераг возера”. І паплылі.
23
У час пераправы (Езус) задрамаў. І наляцела вятруга на возера, і хвалі залівалі іх, так што апынуліся ў небясьпецы.
24
Дык пайшлі і пабудзілі Яго, кажучы: “Вучыцель, Вучыцель, мы гінем!” Дык Ён устаў і накрычаў на вецер і хваляваньне вады, і настала ціша.
25
І сказаў ім: “Дзе ваша вера?” Яны ж, напалоханыя, гаварылі зьдзіўлена адзін аднаму: “Хто Ён, што гурагану і мору загадвае, і яны Яго слухаюць?”
26
Затым паплылі ў краіну Гергесэнскую, што насупраць Галілеі.
27
І калі выйшаў на бераг, пераняў Яго чалавек нейкі з горада, апанаваны дэманамі; ад даўжэйшага часу не адзяваў ён адзеньня і ня жыў у доме, але ў магілах.
28
Ён, убачыўшы Езуса, ўпаў перад Ім ды крычаў моцным голасам: “Што Табе да мяне, Езусе, Сыне Бога Узвышняга? Малю Цябе, каб мяне ня мучыў”.
29
Бо Езус загадаў нячыстаму духу выйсці з чалавека. Бо той ўжо ад даўжэйшага часу валодаў ім, і хоць зьвязвалі яго ланцугамі і трымалі ў путах, рваў ланцугі і быў гнаны дэманам у пустыню.
30
Дык запытаўся ў яго Езус: “Якое тваё імя?” А ён сказаў: “Легіён”, бо многа дэманаў увайшло ў яго.
31
І прасілі яны, каб не загадваў ім ісьці ў бездань.
32
А там на гары пасьвілася вялікае стада сьвіней. Дык прасіліся Яго, каб дазволіў ім ўвайсьці ў іх. І дазволіў ім.
33
Дык тады выйшлі нячыстыя духі з чалавека і ўвайшлі ў сьвіней, і стада рынулася са стромага берагу ў мора, і патанула.
34
Бачачы, што здарылася, пастухі ўцяклі і расказалі пра гэта ў горадзе і ў вёсках.
35
Дык выйшлі паглядзець, што сталася, і прыйшлі да Езуса, і ўбачылі, што чалавек, з якога выйшлі дэманы, сядзеў адзеўшыся і пры розуме ля ног Езуса, і апанаваў іх страх.
36
А тыя, што бачылі, расказалі ім, як (чалавек) быў аздароўлены, і як дэманы выйшлі з яго.
37
Дык увесь народ краіны Гергесэнскай прасіў Езуса, каб Ён пакінуў іх, бо былі надта напалоханы. Дык Езус ўвайшоў у лодку і вярнуўся.
38
А той чалавек, з каторага выйшлі дэманы, прасіў Езуса, каб мог застацца пры Ім. Але Езус адправіў яго, кажучы:
39
“Вярніся ў дом твой і расказвай, як вялікія рэчы Бог учыніў табе”. І ён пайшоў, расказваючы па ўсім горадзе, што Езус учыніў яму.
40
Калі Езус вярнуўся, пераняў Яго вялікі натоўп людзей, бо ўсе Яго чакалі.
41
І вось прыйшоў чалавек на імя Яір, начальнік сынагогі, і ўпаў да ног Езуса, і прасіў Яго, каб пайшоў у дом ягоны,
42
бо памірала яго дачка адзіначка, ня маючая яшчэ і дванаццаці гадоў. І калі Езус ішоў, народ націскаў на Яго.
43
І адна жанчына, маючая дванаццаць гадоў цячэньне крыві і выдаўшая на лекараў усю сваю маёмасьць і нікім ня вылечаная,
44
падыйшла ззаду (да Езуса) і дакранулася краю шаты Яго, і ў той жа час спынілася цячэньне крыві.
45
І спытаўся Езус: “Хто дакрануўся да Мяне?” А калі ўсе пярэчылі, Пётар і тыя, што былі з Ім, казалі: “Вучыцелю, натоўп націскае на Цябе, а Ты пытаешся: Хто дакрануўся да Мяне?”
46
Езус жа сказаў: “Нехта дакрануўся да Мяне, бо ведаю, што моц выйшла з Мяне”.
47
А жанчына, бачачы, што яна не ўтаілася, падыйшла, дрыжучы, і ўпала перад Ім, і перад народам прызналася, чаму дакранулася Яго і як адразу паздаравела.
48
А Езус сказаў ёй: “Дачка, вера твая збавіла цябе. Ідзі ў супакоі”.
49
Калі Ён яшчэ гаварыў, хтосьці прыходзіць з дому начальніка сынагогі, паведамляючы яго: “Дачка твая памерла, не турбуй больш Вучыцеля”.
50
Але Езус, пачуўшы гэта слова, сказаў бацьку дзіцяці: “Ня бойся, толькі вер, і будзе яна выратавана”.
51
І калі Езус прыбыў у дом, не дазволіў нікому ўвайсьці, адно Пятру, Яну і Якубу разам з бацькам і маткаю дзіцяці.
52
А ўсе плакалі і галасілі па ёй. А Ён сказаў: “Ня плачце, не памерла бо дзяўчынка, але сьпіць”.
53
Дык сьмяяліся з Яго, ведаючы, што памерла.
54
А Ён, узяўшы яе за руку, сказаў у голас: “Дзяўчынка, устань!”
55
І вярнуўся ў яе дух, і яна зараз устала; і загадаў даць ёй есьці.
56
І зьдзівіліся ейныя бацькі, каторым загадаў, каб нікому не гаварылі аб тым, што сталася.
← Chapter 7
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 9 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24