bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 17
Luke 17
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 18 →
1
І сказаў Езус вучням сваім: “Немагчыма, каб не прыйшлі згаршэньні, але гора таму, праз каго яны прыходзяць.
2
Лепш было б яму, каб павесіць яму камень млынавы на шыю ды ўкінуць яго ў мора, чым меў бы ён згоршыць аднаго з малых гэтых.
3
Глядзіце! Калі брат твой саграшыў супраць цябе, упомні яго, і калі навернецца, даруй яму.
4
І калі б сем разоў на дзень саграшыў адносна цябе і сем разоў зьвярнуўся да цябе, кажучы: “Каюся за гэта”, даруй яму”.
5
І сказалі апосталы Госпаду: “Павяліч нам веру”.
6
А Госпад сказаў: “Калі б вы мелі веру як зярнятка гарчыцы, дык сказалі б гэтаму дрэву: “Вырвіся з коранем і перасадзіся ў мора”, і яно паслухала б вас.
7
А хто з вас, маючы слугу аратага або пастуха, калі ён вернецца з поля, скажа яму: “Хадзі, сядзь за стол”?
8
І ці ня скажа: “Прыгатуй мне вячэру і падперажыся ды паслугуй мне, пакуль буду есьці і піць, а потым ты будзеш есьці і піць”?
9
Ці ён дзякуе слузе таму, што ён зрабіў тое, што яму загадаў? Ня думаю.
10
Так і вы, калі споўнілі ўсё, што вам загадана, кажыце: “Слугі мы не зарадныя; што павінны былі зрабіць, зрабілі”.
11
І сталася, ідучы ў Ерузалім, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.
12
І калі ўваходзіў у адно паселішча, перанялі Яго дзесяць чалавек пракажаных, якія сталі здалёк
13
і крычалі ў голас: “Езусе, Вучыцелю, пашкадуй нас!”
14
Езус, убачыўшы іх, сказаў: “Ідзіце, пакажыцеся вашым сьвятарам”. І сталася, што калі яны ішлі, ачысьціліся.
15
Адзін жа з іх, як аглядзеўся, што стаў здаровы, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,
16
і ўпаў на твар ля ног Езуса, дзякуючы Яму. А быў ён Самаранін.
17
А Езус сказаў: “Ці ня дзесяць было ачышчаных? І дзе ж дзевяць?
18
Не знайшоўшыся з іх ніхто, хто б вярнуўся і славіў Бога, акрамя гэтага чужынца?”
19
І сказаў яму: “Устань, ідзі, бо вера твая выратавала цябе”.
20
Запытаны фарысэямі, калі надыйдзе Каралеўства Божае, у адказ сказаў ім: “Каралеўства Божае ня прыйдзе відавочна.
21
І ня скажуць: “ Вось тут” або: “Там”. Бо Каралеўства Божае ўнутры вас ёсьць”.
22
І сказаў вучням сваім: “Прыйдуць дні, калі вы будзеце прагнуць бачыць хоць адзін дзень Сына Чалавечага і ня ўбачыце.
23
І скажуць вам: “Вось тут” або: “Вось там”, але не ідзіце і не шукайце.
24
Бо як маланка зазьзяе пад небам і асьвеціць тое, што пад небам, так і Сын Чалавечы у дзень свой.
25
Але трэба, каб Ён перш многа перацярпеў ды быў адкінуты праз гэта пакаленьне.
26
І як дзеялася ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага:
27
елі і пілі, жаніліся і замуж выдавалі аж да дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і прыйшоў патоп, і выгубіў усіх.
28
Падобна, як рабілася ў дні Лёта: елі і пілі, куплялі і прадавалі, садзілі і будавалі;
29
аж у дзень, калі Лёт выйшаў з Садомы, спаў з неба, як дождж, агонь ды серка і выгубіў усіх.
30
Так будзе ў дзень, калі Сын Чалавечы аб’явіцца.
31
У той дзень, хто будзе на даху, а прылады яго дома, хай не зыходзіць, каб іх забраць; і хто на полі, хай таксама не вяртаецца.
32
Памятайце на жану Лёта.
33
Калі б хто стараўся душу сваю зьберагчы, загубіць яе, а хто загубіць яе, той ажывіць яе.
34
Кажу вам: У тую ноч будзе двух на адным ложку: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;
35
дзьве будуць малоць разам: адна будзе ўзята, а другая застанецца;
36
двух будзе на полі: адзін будзе ўзяты, а другі застанецца”.
37
Яны запыталіся ў Яго: “Дзе, Госпадзе?” А Ён адказаў ім: “Дзе будзе цела, там зьбяруцца і арлы”.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24