bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 7
Luke 7
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 8 →
1
А калі скончыў усе свае словы навукі слухаючым яго людзям, накіраваўся ў Кафарнаўм.
2
А ў аднаго сотніка быў слуга, якога той вельмі цаніў, і быў моцна хворы, блізкі сьмерці.
3
Ён, пачуўшы пра Езуса, паслаў да Яго старшыняў Юдэйскіх, просячы Яго, каб прыйшоў і аздаравіў слугу яго.
4
Калі яны прыйшлі да Езуса, шчыра прасілі Яго, кажучы: “Варты ён, каб гэта яму зрабіў,
5
бо ён любіць наш народ, нават паставіў нам сынагогу”.
6
Дык Езус пайшоў за імі. А калі ўжо быў недалёка ад дому, паслаў сотнік сяброў сказаць: “Госпадзе, не турбуйся, бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой.
7
Таму што і самога сябе ўважаю за нявартага прыйсьці да Цябе; але скажы слова і паздаравее слуга мой.
8
Бо і я — чалавек, маючы ўладу, маю пад сабой жаўнераў. Кажу гэтаму: “Ідзі”, і ён ідзе, а іншаму: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць, і слузе свайму: “Рабі гэта”, і ён робіць”.
9
Езус, пачуўшы гэта, зьдзівіўся дзеля яго ды, зьвярнуўшыся да ідучых за Ім грамадой, сказаў: “Кажу вам, не знайшоў я такой веры ў Ізраэлю!”
10
І тыя (пасланьнікі), вярнуўшыся дамоў, знайшлі слугу здаровым.
11
Выпала, што пасьля ішоў (Езус) у горад, які называецца Наім, і з Ім ішлі вучні Ягоныя ды вялікі натоўп людзей.
12
А калі падыходзіў да брамы горада, якраз выносілі памёршага адзінага сына маці, каторая была ўдавой, ды мноства людзей з горада ішло з ёю.
13
Калі ўбачыў яе Госпад, пашкадаваў яе ды сказаў ёй: “Ня плач!”
14
Падыйшоў і дакрануўся насілкаў; а тыя, што несьлі, затрымаліся. І сказаў: “Юнача, кажу табе, устань!”
15
І сеў памёршы, і пачаў гаварыць. І аддаў яго ягонай маці.
16
Дык усіх ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: “Вялікі прарок паўстаў сярод нас”, ды: “Бог наведаў народ свой”.
17
І разьнеслася слова гэтае па ўсёй Юдэі і па ўсёй вакалічнай краіне.
18
І паведамілі Яну яго вучні пра ўсё гэтае.
19
Дык Ян паклікаў двух сваіх вучняў і паслаў іх да Госпада запытацца: “Ці Ты — Той, каторы мае прыйсьці, ці маем чакаць другога?”
20
Як толькі яны прыйшлі да Езуса, сказалі: “Ян Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: “Ці Ты — Той, каторы мае прыйсьці, ці маем чакаць другога?”
21
У той час Езус аздаравіў многіх ад хваробаў, і цярпеньняў, і ад ліхіх духаў ды многім сьляпым вярнуў зрок.
22
І ў адказ сказаў ім Езус: “Ідзіце і абвясьціце Яну, што вы бачылі і чулі: сьляпыя бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажаныя ачышчаюцца, глухія чуюць, памёршыя ўваскрасаюць, убогім весьціцца Эвангельле,
23
і шчасьлівыя тыя, што з Мяне ня згоршацца”.
24
І калі адыйшліся пасланыя Янам, пачаў Езус гаварыць пра Яна да народу: “Што вы выйшлі глядзець у пустыню? Ці трысьціну, хістаную ветрам?
25
Ды што выйшлі пабачыць? Мо чалавека, адзетага ў мяккае адзеньне? Вось тыя, што ў багатых адзеньнях ды ў раскошы жывуць, у дамах каралеўскіх знаходзяцца.
26
Ды што вы выйшлі пабачыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока.
27
Ён той, аб кім напісана: “Вось жа пасылаю анёла Майго перад воблікам Тваім. Ён прыгатуе дарогу Тваю перад Табою”.
28
Бо кажу вам: Між народжаных жанчынамі няма большага за Яна (Хрысьціцеля). Але найменшы ў Каралеўстве Божым большы за яго.
29
І ўвесь народ, які яго чуў, і мытнікі славілі Бога, хрысьцячыся хростам Янавым.
30
Фарысэі ж і законаведы ўзгардзілі намерам Божым што да сябе і не прынялі хросту ад яго.
31
З кім мог бы параўнаць Я гэтае пакаленьне людзей і да каго яны падобны?
32
Яны падобны да хлапчанят, седзячых на рынку, якія кажуць адны да другіх: “Сьпявалі мы вам, а вы ня танчылі, галасілі мы, а вы ня плакалі”.
33
Прыйшоў Ян Хрысьціцель, і хлеба ня еў, і віна ня піў, і вы кажаце: “Дэмана мае”.
34
Прыйшоў Сын Чалавечы, які есьць і п’е, і вы кажаце: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў”.
35
І апраўдана мудрасьць усімі яе сынамі”.
36
Адзін фарысэй запрасіў Езуса да сябе на пасілак; і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, сеў за стол.
37
І вось адна жанчына, каторая была ў горадзе грэшніцай, як даведалася, што Ён сядзіць пры стале ў доме фарысэя, прынесла алябастравую пасудзіну алейку,
38
ды, стануўшы ззаду каля ног Яго, пачала сьлязьмі абліваць ногі Ягоныя і абціраць валасамі сваёй галавы, ды цалавала ногі Ягоныя і намашчала іх алейкам.
39
Бачачы гэта, фарысэй, што запрасіў Яго, падумаў у душы сваёй: “Каб Ён быў прарокам, ведаў бы, што гэта за жанчына, якая датыкаецца да Яго, бо яна — грэшніца”.
40
І адказаў яму Езус: “Сымон, маю табе нешта сказаць”. А ён кажа: “Вучыцелю, кажы”.
41
“Нейкі пазычацель меў двух даўжнікоў: адзін быў яму пяцьсот дынараў вінаваты, а другі — пяцьдзесят.
42
Калі ня мелі з чаго аддаць, дараваў ім абодвум. Дык каторы з іх больш удзячны?”
43
Сымон у адказ сказаў: “Думаю, што той, катораму болей дараваў”. А Езус сказаў яму: “Добра ты рассудзіў”.
44
І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: “Бачыш гэтую жанчыну? Увайшоў Я ў дом твой, і ты не падаў Мне вады на ногі, а яна сьлязьмі абмыла ногі Мае і валасамі сваімі абцёрла.
45
Ты Мне пацалунку ня даў, а яна, як толькі ўвайшла, не перастае цалаваць ногі Мае.
46
Не намасьціў ты галавы Маёй, а яна ногі Мае намасьціла алейкам.
47
Дзеля таго кажу табе: Адпушчаюцца многія грахі ёй, бо многа ўзьлюбіла. А каму менш адпушчаецца, той менш і любіць”.
48
Сказаў затым ёй: “Адпушчаюцца табе грахі”.
49
Дык супачываўшыя разам з Ім сталі гаварыць між сабой: “Хто Ён, што нават грахі адпушчае?”
50
Затым сказаў Езус жанчыне: “Вера твая збавіла цябе. Ідзі ў супакоі”. Сьледам за Езусам
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24