bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Luke 11
Luke 11
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 12 →
1
І сталася, калі на адным месцы Езус маліўся, як скончыў, папрасіў Яго адзін з вучняў Ягоных: “Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў”.
2
Сказаў ім Езус: “Калі моліцеся, кажыце: Ойча, сьвятым будзь імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё.
3
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.
4
І адпусьці нам грахі нашыя, як і мы адпушчаем кожнаму нам вінаватаму, і ня ўводзь нас у спакусу”.
5
Затым сказаў ім: “Хто з вас будзе мець прыяцеля, і пойдзе да яго ў поўнач, і скажа яму: “Прыяцелю, пазыч мне тры хлеба,
6
бо прыбыў да мяне мой прыяцель з дарогі і ня маю чым яго прыняць”.
7
А той з хаты адкажа: “Не дакучай мне; дзьверы ўжо замкнёныя, і дзеткі мае са мной у ложку, не магу ўстаць, каб даць табе”.
8
Кажу вам: Калі не падымецца і ня дасьць яму хлеба дзеля таго, што ёсьць яго прыяцелем, дык дзеля яго дакучлівасьці ўстане і дасьць, колькі яму трэба.
9
Дык і Я вам кажу: прасіце і будзе вам дадзена; шукайце і знойдзеце; стукайце і будзе вам адчынена.
10
Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць; і стукаючаму будзе адчынена.
11
А хто з вас бацька, калі сын папросіць хлеба, ці дасьць яму камень? Або калі папросіць рыбу, ці ж замест рыбы дасьць яму зьмяю?
12
Або калі папросіць яйка, ці ж дасьць яму скарпіёна?
13
Таму, калі вы, будучы благімі, умеееце даваць дзецям вашым добрыя дары, дык многа больш Айцец ваш нябесны дасьць просячым Яго Духа Сьвятога”.
14
І раз выгнаў Ён дэмана, які быў нямы. І калі дэман выйшаў, нямы пачаў гаварыць, дык грамады дзівіліся.
15
А некаторыя з людзей казалі: “Моцай Бэльзэбуля, князя дэманаў, Ён выганяе дэманаў”.
16
А іншыя, спакушаючы Яго, патрабавалі ад Яго знаку з неба.
17
Але Ён, ведаючы іх думкі, казаў ім: “Кожнае каралеўства, разьдзіранае нязгодай, будзе зьнішчана, і дом на дом упадзе.
18
А калі і шатан разьдзяліўся сам у сабе, дык як утрымаецца каралеўства яго? Бо вы кажаце, што Я моцай Бэльзэбуля выганяю дэманаў.
19
А калі Я праз Бэльзэбуля выганяю дэманаў, дык сыны вашыя праз каго выганяюць? Таму яны будуць суддзямі вашымі.
20
Але калі Я пальцам Божым выганяю дэманаў, значыць прыйшло да вас Каралеўства Божае.
21
Калі ўзброены асілак сьцеражэ дом свой, дык у бясьпецы тое, што ён мае.
22
А калі дужэйшы ад яго прыйдзе і пераможа яго, дык забярэ ўсю яго зброю, на якую спадзяваўся, і дабытак яго раздасьць.
23
Хто не са Мною, той супраць Мяне, і хто не зьбірае са Мною, той раскідае.
24
Калі нячысты дух пакіне чалавека, бадзяецца па бязводных мясьцінах, шукаючы супачынку, і, не знаходзячы яго, кажа: “Вярнуся ў дом свой, з якога выйшаў”.
25
І, вярнуўшыся, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.
26
Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды, увайшоўшы, абжываюцца там. І робяцца пазнейшыя справы тога чалавека горшымі за папярэднія”.
27
І сталася, калі гэта навучаў, адна жанчына з натоўпу моцным голасам сказала Яму: “Шчасьлівае ўлоньне, каторае насіла Цябе, ды грудзі, якія Ты ссаў”.
28
А Езус сказаў: “Тым болей шчасьлівыя тыя, што слухаюць Слова Божае ды захоўваюць яго”.
29
А калі сабраліся грамады, пачаў казаць: “Род гэты ёсьць родам нягодным; шукае знаку, і знак ня будзе дадзены яму, толькі знак Ёны прарока.
30
Бо як Ёна быў знакам для Нінівійцаў, так Сын Чалавечы будзе знакам для роду гэтага.
31
Каралева з поўдня ў дзень суду ўваскрэсьне разам з людзьмі гэтага пакаленьня ды асудзіць іх. Яна бо прыбыла з канца зямлі паслухаць мудрасьці Салямона, а вось тут большы, чым Салямон.
32
Нінівійцы стануць на судзе з гэтым вось пакаленьнем і асудзяць яго, бо яны на прызыў Ёны навярнуліся, а вось тут большы, чым Ёна.
33
Ніхто не запальвае сьвечкі і ня ставіць у сховішча або пад пасудзіну, але на сьвечніку, каб бачылі сьвятло яе ўсе ўваходзячыя.
34
Сьвечка цела твайго — вока тваё. Калі вока тваё будзе чыстае, дык і ўсё цела тваё будзе сьветлае. А калі вока тваё будзе нягодным, дык і ўсё цела тваё цёмным будзе.
35
Дык глядзі, каб сьвятло, якое ў табе, ня сталася цемрай.
36
Калі тады ўсё цела тваё сьветлым будзе, ня маючы ані часткі зацемненай, дык усё будзе сьвяціцца, быццам бляск маланкі асьвяціў цябе”.
37
У час размовы адзін фарысэй запрасіў Езуса на абед да сябе; і, увайшоўшы, Ён заняў сваё месца.
38
Але фарысэй дзівіўся, бачучы, што Езус не памыў рук прад ядой.
39
І сказаў Госпад яму: “Цяпер вы, фарысэі, абмываеце звонку чашу і місу, але нутро вашае поўнае сквапнасьці і беззаконьня.
40
Неразумныя! Ці ж Той, хто стварыў зьнешняе, не стварыў таксама нутра?
41
Лепш давайце людзям міласьціну з таго, што ў нутры, і ўсё будзе вам чыстым.
42
Але гора вам, фарысэі, што даецё дзесяціну з мяты, і руты, і з усякай гародніны, а не зважаеце на справядлівасьць і любоў Бога. Трэба і гэта споўніць, і таго не забываць.
43
Гора вам, фарысэі, што любіце першыя месцы ў сынагозе і прывітаньні на рынку.
44
Гора вам, бо вы як магілы забытыя, па каторых людзі ходзяць, ня ведаючы аб гэтым.
45
Адзін з законаведаў у адказ сказаў Езусу: “Вучыцель, так гаворачы, Ты і нас зьневажаеш”.
46
Ён жа працягваў: “Гора вам, законаведы, бо вы накладаеце на людзей цяжары невыносныя, а самі гэтых цяжараў і адным пальцам не кранаеце.
47
Гора вам, што будуеце магілы прарокам, каторых вашыя бацькі пазабівалі.
48
Сапраўды, вы паказваеце, што згаджаецеся з учынкамі бацькоў вашых, бо яны іх пазабівалі, а вы ім ставіце (магілы).
49
Дзеля таго і мудрасьць Божая кажа: Пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і з іх адных заб’юць, а другіх перасьледаваць будуць,
50
каб спагнана была з гэтага роду кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэньня сьвету,
51
пачынаючы ад крыві Абля аж да крыві Захарыі, забітага між аўтаром і сьвятыняй. Гэтак кажу вам: Будзе спагнана з роду гэтага.
52
Гора вам, законаведы, што вы ўзялі ключ разуменьня, і самі не ўвайшлі, і тым, што ўваходзілі, перашкодзілі”.
53
А калі выйшаў адтуль, фарысэі і кніжнікі пачалі чапляцца да Яго і закідваць пытаньнямі,
54
цікуючы на Яго і стараючыся падлавіць на слове, каб абвінаваціць Яго.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24