bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 1
John 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 2 →
1
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
2
Яно было ў Бога спрадвеку.
3
Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога ня было з таго, што сталася.
4
У Ім жыцьцё было, і жыцьцё было сьвятлом для людзей.
5
І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.
6
Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яго Іоан.
7
Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў аб сьвятле, каб усе мелі веру праз Яго.
8
Ня быў ён сьвятлом, але каб сьведчыў аб Сьвятле.
9
Было Сьвятло праўдзівае, якое прасьвячае ўсякага чалавека прыходзячы ў сьвет.
10
Было Яно на сьвеце, і сьвет праз Яго стаўся, і сьвет Яго не пазнаў.
11
Да сваіх прыйшло, і свае Яго ня прынялі.
12
А тым, што прынялі Яго, веруючым у імя Яго, дало Яно ім сілу дзяцьмі Божымі стацца, тым, якія веруюць у імя Яго,
13
тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.
14
I Слова целам сталася і пасялілася між нас, (і бачылі мы славу Яго, славу, як Адзінароднага ад Айца), поўнае ласкі і праўды.
15
Іоан сьведчыць аб Ім і голасна кажа: Гэта Той, пра Якога я сказаў: Той, што пасьля мяне йдзе, Ён наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў.
16
I ад поўнасьці Яго ўсё мы прынялі ласку на ласку;
17
бо закон быў дадзены праз Майсея, ласка-ж і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
18
Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, што ў улоньні Айца, Той зьявіў.
19
I вось сьведчаньне Іоана, як Жыды паслалі з Ерузаліму сьвяшчэньнікаў і лявітаў, каб спыталіся ў яго: хто ты?
20
Ён сказаў і ня зрокся, і сказаў: я ня Хрыстос.
21
I пыталіся ў яго: дык хто-ж? ты Ільля? I сказаў: не. Прарок? I адказаў: не.
22
Дык сказалі яму: хто-ж ты? каб нам даць адказ тым, што нас паслалі: што ты кажаш аб самым сабе?
23
I сказаў: я голас гукаючага ў пустыні: Прастуйце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісая. (Ісая 40:3)
24
А пасланыя былі ад фарысэяў.
25
I спыталіся ў яго: Дык што-ж ты хрысьціш, калі ты ня Хрыстос, ані Ільля, ані прарок?
26
Іоан сказаў ім у адказ: я хрышчу вадой, але паўстаў сярод вас, Каго вы ня ведаеце;
27
гэта Той, што йдзе за мною, але наперадзе мяне быў, Якому я ня варты разьвязаць рамень абуцьця Яго.
28
Сталася гэта ў Віфавары, за Іорданам, дзе хрысьціў Іоан.
29
На другі дзень бачыць Іоан Ісуса ідучы да яго і кажа: вось Ягня Божае, што бярэ на Сябе грахі ўсяго сьвету.
30
Гэта Той, аб Якім я сказаў: ідзе за мною Муж, Які стаў наперадзе мяне, бо раней за мяне быў;
31
і я ня ведаў Яго; але, каб зьявіўся Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадой.
32
I сьведчыў Іоан, кажучы: я бачыў Духа, зыходзячы з неба, як галуб, і стаў Ён над Ім.
33
I я ня ведаў Яго; але Той, што паслаў мяне хрысьціць вадой, сказаў мне: на каго угледзіш зыходячы Духа, Гэты і ёсьць Той, што Духам Сьвятым хрысьціць.
34
I я бачыў і засьведчыў, што гэты ёсьць Сын Божы.
35
На другі дзень ізноў стаяў Іоан і двое з вучняў яго.
36
I, угледзіўшы, што йдзе Ісус, сказаў: вось Ягня Божае!
37
І пачулі двое з вучняў яго, як казаў гэтае, і пайшлі за Ісусам.
38
Ісус жа, аглянуўшыся і ўгледзіўшы, што йдуць за Ім, кажа ім: чаго шукаеце? Яны адказалі Яму: Равві! (г. е. вучыцель) — дзе жывеш?
39
Кажа ім: пайдзеце і ўбачыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і аставаліся ў Яго гэты дзень. Было-ж каля дзесятае гадзіны.
40
Адзін з двох, што чулі ад Іоана і пайшлі за Ісусам, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.
41
Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Мэсію (што азначае Хрыста).
42
I прывёў яго да Ісуса. Ісус жа, глянуўшы на яго, сказаў: Ты Сымон, сын Іонін, ты назавешся Кіфа, што значыць камень (Пётр).
43
На другі дзень Ісус хацеў ісьці ў Галілею і знаходзіць Піліпа ды кажа яму: ідзі за Мною.
44
Піліп жа быў з Віфсаіды, з места Андрэя і Пятра.
45
Піліп знаходзіць Натанаіла і кажа яму: мы знайшлі Таго, аб Кім пісаў Майсей у законе і прарокі: Ісуса, Сына Язэпавага, што з Назарэту.
46
Але Натанаіл сказаў яму: ці-ж можа быць што добрае з Назарэту? Піліп кажа яму: пайдзі ды паглядзі.
47
Ісус, угледзіўшы Натанаіла, як ішоў да Яго, кажа аб ім: вось, запраўды, ізраільцянін, у якім няма няшчырасьці.
48
Натанаіл кажа Яму: скуль ведаеш мяне? Ісус адказаў і сказаў яму: перш, чым Піліп паклікаў цябе, я бачыў цябе, як ты быў пад смакоўніцаю.
49
I кажа Яму Натанаіл: Равві! Ты Сын Божы! Ты — Цар Ізраіляў!
50
Ісус у адказ сказаў яму: верыш, бо Я сказаў табе: Я бачыў цябе пад смакоўніцаю; убачыш больш за гэтае.
51
I кажа яму: запраўды, запраўды кажу вам: адгэтуль будзеце бачыць неба адчыненае і ангелаў Божых узыходзячы і сходзячы ўніз да Сына Чалавечага.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21