bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 11
John 11
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 12 →
1
Быў жа адзін хворы Лазар з Віфані, з сяла Марыі і Марты, сястры Яго.
2
Марыя-ж, якой брат Лазар быў хворы, была тая, што памазала Ісуса алеем і абцерла ногі Яго валасамі сваімі.
3
Сёстры паслалі сказаць Яму: Госпадзе! вось той, каго Ты любіш, хворы.
4
Ісус, пачуўшы гэта, сказаў: гэтая хворасць не на сьмерць, але на славу Божу, каб уславіўся праз яе Сын Божы.
5
Ісус жа любіў Марту і сястру яе і Лазара.
6
Калі-ж пачуў, што той хворы, дык прабыў два дні ў тым месцы, дзе знаходзіўся.
7
Пасьля гэтага сказаў вучням: пойдзем ізноў у Юдэю.
8
Вучні сказалі Яму: Равві! ці-ж даўно Жыды шукалі каменьмі забіць Цябе, і Ты ізноў ідзеш туды?
9
Ісус адказаў: ці не дванаццаць гадзін мае дзень? Хто ходзіць удзень, не спатыкаецца, бо бачыць сьветласьць гэтага сьвету;
10
калі-ж ходзіць уначы, спатыкаецца, бо няма сьвятла ў ім.
11
Сказаўшы гэтае, гавора ім пасьля: Лазар, друг наш, заснуў, але Я іду разбудзіць яго.
12
Вучні ж Яго сказалі: Госпадзе! калі заснуў, паздаравее.
13
Гаварыў Ісус аб сьмерці яго; тыя-ж думалі, што аб сонным супачынку кажа.
14
Дык Ісус сказаў ім проста: Лазар памёр;
15
і Я рад за вас, што ня быў там, каб вы паверылі; але пойдзем да яго.
16
Хама-ж, іначай званы блізьнюк, сказаў таварышам — вучням: пойдзем і мы, каб памерці з ім.
17
Ісус, прыйшоўшы, знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.
18
Віфанія-ж была блізка ад Ерузаліму, нешта з пятнаццаць стадыяў.
19
I многа Жыдоў папрыходзіла да Марты й Марыі пацешыць іх па браце іхнім.
20
Марта, пачуўшы, што йдзе Ісус, пайшла насустрэчу Яму. Марыя-ж асталася ў доме.
21
Тады Марта сказала Ісусу: Госпадзе! каб Ты быў тут, не памер-бы брат мой.
22
Але і цяпер ведаю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог.
23
Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.
24
Марта сказала Яму: ведаю, што ўваскрэсьне ў дзень уваскрасеньня, у апошні дзень.
25
Ісус сказаў ёй: Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё; хто веруе ў Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.
26
I ўсякі, хто жыве й веруе ў Мяне, не памрэ давеку. Ці верыш гэтаму?
27
Яна кажа Яму: так, Госпадзе! Я веру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, што йдзе ў сьвет.
28
I, сказаўшы гэтае, пайшла і цішком паклікала Марыю, сястру сваю, і кажа ей: Настаўнік тут; кліча цябе.
29
Яна, як толькі пачула, борзда ўстала і пайшла да Яго.
30
Ісус жа яшчэ ня быў увайшоў у вёску, але быў там, дзе Яго Марта сустрэла.
31
Жыды-ж, што былі з ёю ў доме і пацяшалі яе, бачучы, што Марыя бордза ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, кажучы, што йдзе на магілу плакаць.
32
Марыя-ж, прыйшоўшы туды, дзе быў Ісус, і ўгледзіўшы Яго, упала да ног Яго і сказала Яму: Госпадзе! каб Ты быў тут, не памер бы брат мой.
33
Ісус, угледзіўшы, што яна плача і што плачуць прыйшоўшыя з ёю Жыды, Сам затужыў духам і ўзварушыўся,
34
ды сказаў: дзе вы палажылі яго? Адказалі Яму: Госпадзе! пайдзі й паглядзі.
35
Ісус заплакаў.
36
Тады Жыды казалі: глядзі, як Ён любіў яго.
37
А некаторыя з іх сказалі: ці ня мог Ён, расчыніўшы вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты ня ўмёр?
38
Ісус жа, ізноў тужачы ў душы, ідзе да магілы; была-ж гэта пячора, заваленая камнем.
39
Кажа Ісус: вазьміце камень! Сястра ўмершага, Марта, кажа Яму: Госпадзе, ўжо сьмярдзіць, бо ўжо чацьверты дзень.
40
Ісус кажа ёй: ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, угледзіш славу Божую?
41
I вось узялі камень, дзе ляжаў нябожчык. Ісус жа ўзьвёў вочы ўверх і сказаў: Ойча, дзякую Табе, што пачуў Мяне.
42
Я ведаў, што Ты заўсёды чуеш Мяне, але сказаў дзеля народу, што тут стаіць, каб паверылі, што Ты паслаў Мяне.
43
I, сказаўшы гэтае, крыкнуў моцным голасам: Л азар! выйдзі!
44
I выйшаў умершы з абкручанымі палатном нагамі й рукамі, і аблічча яго было абвязана хусткаю. Ісус кажа ім: разьвяжыце яго і дайце хадзіць.
45
Тады многія з Жыдоў, што прыйшлі да Марыі, бачучы, што ўчыніў Ісус, уверавалі ў Яго.
46
А іншыя з іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што зрабіў Ісус.
47
Тады архірэі й фарысэі склікалі раду і кажуць: што нам рабіць? Гэты чалавек робіць многа цудаў.
48
Калі пакінем Яго гэтак, дык усе ўверуюць у Яго, і прыйдуць Рымляне й забяруць месца нашае і народ.
49
Адзін жа з іх, нехта Кайяфа, які быў той год архірэем, сказаў ім: вы нічога ня ведаеце
50
і не падумаеце, што лепей нам, каб адзін чалавек памер за людзей, чымся каб увесь народ загінуў.
51
Гэтае-ж ён сказаў не ад сябе, але, быўшы той год архірэем, прарочыў, што Ісус памрэ за людзей,
52
дый ня толькі за людзей, але каб і расьцярушаных дзяцей Божых сабраць у вадно.
53
Ад гэтага дня пастанавілі забіць Яго.
54
Дык Ісус ужо не хадзіў яўна між імі, а пайшоў адтуль у краіну ля пустыні ў места, званае Эфраім, і там аставаўся з вучнямі сваімі.
55
Блізка-ж была Пасха жыдоўская, і з усяго краю многа папрыходзіла ў Ерузалім перад Пасхай, каб ачысьціцца.
56
Дык шукалі Ісуса і, стоючы ў царкве, гаварылі між сабою: як вы думаеце, ці ня прыйдзе Ён на сьвята?
57
Архірэі-ж і фарысэі далі загад, каб кожны, хто даведаецца, дзе Ён, данасіў бы, каб Яго ўзяць.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21