bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 19
John 19
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 20 →
1
Тады Пілат узяў Ісуса і бічаваў Яго.
2
I жаўнеры, сплёўшы вянок з цярніны, узьдзелі Яму на галаву і апранулі Яму чырвоны плашч
3
і гаварылі: радуйся, Цар Жыдоўскі! I білі Яго па абліччу.
4
Пілат ізноў выйшаў і сказаў ім: вось я выводжу Яго да вас, каб вы ведалі, што я не знаходжу ў Ім ніякае віны.
5
Тады выйшаў Ісус у цярновым вянку й чырвоным плашчу. I сказаў ім Пілат: вось чалавек!
6
Як убачылі Яго архірэі і слугі іх, дык пачалі крычэць, кажучы: распні, распні Яго! Пілат кажа ім: вазьмеце Яго і ўкрыжуйце вы, бо я не знаходжу ў Ім ніякае віны.
7
Жыды адказалі яму: мы маем закон; і па закону нашаму мусіць памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым.
8
Пілат, пачуўшы гэтае слова, яшчэ больш спужаўся.
9
I ізноў увайшоў у прэторыю і сказаў Ісусу: адкуль Ты? Але Ісус не адказаў яму нічога.
10
Пілат кажа Яму: Ты мне не адказваеш? Ці ня ведаеш, што магу ўкрыжаваць Цябе і магу звольніць Цябе?
11
Ісус адказаў: ты ня меў бы ніякае ўлады нада Мною, калі-б Табе ня было дадзена з вышыні; дзеля гэтага больш грэху на тым, хто Мяне прадаў табе.
12
З таго мамэнту Пілат стараўся звольніць Яго. Жыды-ж крычэлі, кажучы: калі звольніш Яго, ты ня друг Кесару; кожны, хто робіць сябе царом, вораг кесара.
13
Пілат, пачуўшы гэтае слова, вывеў вон Ісуса і сеў на судовым пасадзе, на месцы, што называлася літостратон а па жыдоўску Гаввафа.
14
Была-ж тады пятніца перад Пасхай, і гадзіна шостая. I сказаў Пілат Жыдом: вось Цар ваш!
15
Але яны закрычэлі: вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: як я распну Цара вашага? Архірэі-ж адказалі: няма ў нас цара, апрача Кесара.
16
Тады ён аддаў Яго на ўкрыжаваньне. I ўзялі Ісуса й павялі.
17
I, нясучы крыж Свой, Ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што пажыдоўску называецца Галгофа,
18
дзе і ўкрыжавалі Яго і з Ім двух другіх наабапал Яго, а ў сярэдзіне Ісуса.
19
Пілат жа і надпіс напісаў і паставіў на крыжу. Напісана было: Ісус Назаранін, Цар Жыдоўскі.
20
Гэты надпіс чыталі многія з жыдоў, бо месца, дзе быў укрыжаваны Ісус, было недалёка ад места, дый напісана было пажыдоўску, пагрэцку і парымску.
21
Архірэі-ж жыдоўскія сказалі Пілату: ня пішы: «Цар Жыдоўскі», але напішы, што Ён Сам казаў: «Я цар жыдоўскі.»
22
Пілат адказаў: што я напісаў, тое напісаў.
23
Жаўнеры-ж, як расьпялі Ісуса, узялі вопратку Яго і падзялілі на чатыры часткі — кожнаму жаўнеру частка, дый хітон; хітон жа быў ня шыты, але ўвесь вытканы ад верху;
24
дык сказалі адзін аднаму: ня будзем разьдзіраць яго, а кінем жэрабе: чый будзе; каб збылося сказанае ў Пісаньні: Падзялілі адзежу Маю між сабою і аб вопратку Маю жэрабе кідалі. Так і ўчынілі жаўнеры. (Пс 21:19)
25
Стаялі-ж ля крыжа Ісусавага Маці Яго і сястра Маткі Яго, Марыя Кляопава, і Марыя Магдаліна.
26
Ісус жа, угледзіўшы Матку і стаяўшага побач вучня, якога любіў, кажа Матцы сваёй: Жанчына, вось сын твой!
27
Пасьля кажа вучню: вось Маці твая! I з таго часу вучань гэты ўзяў яе да сябе.
28
Пасьля таго Ісус, ведаючы, што ўжо ўсё збылося, каб споўнілася Пісаньне, кажа: піць хачу!
29
Тут стаяла судзіна, поўная воцату. Жаўнеры, набраўшы воцату губкай і ўзьдзеўшы яе на трысьціну, паднялі да вуснаў Яго.
30
Ісус жа, як узяў воцату, сказаў: Збылося! і, нахіліўшы галаву, аддаў дух.
31
А як была пятніца, дык жыды, каб не пакінуць целаў на крыжу ў суботу, (бо той дзень суботні быў вялікі), прасілі Пілата, каб перабіць у іх галені і зьняць.
32
I вось прыйшлі жаўнеры і ў першага перабілі галені, і ў другога ўкрыжаванага з Ім.
33
Прыйшоўшы-ж да Ісуса, як убачылі, што Ён ужо ўмёр, дык не перабівалі ў Яго галеняў;
34
толькі адзін з жаўнераў прабіў Яму бок рагатынаю, і ўраз жа пацякла кроў і вада.
35
Той, хто бачыў, пасьведчыў, і сьвядоцтва яго праўдзівае; і ён ведае, што кажа праўду, каб вы паверылі.
36
Бо ўсё гэтае сталася, каб збылося Пісаньне: Косьць Яго няхай не пераломіцца. (Выхад 12:46)
37
Дый ізноў жа ў другім месцы гаворыць Пісаньне: Угледзяць, каго прабілі. (Захар 12:10)
38
Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі (ён быў вучнем Ісуса, але тайным дзеля страху перад жыдамі) папрасіў Пілата зьняць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Дык пайшоў і зьняў цела Ісуса.
39
Прыйшоў такжа й Нікадэм (ён прыходзіў раней да Ісуса ўначы) і прынёс мешаніну з сьмірны і алёэ літраў каля ста.
40
I ўзялі яны цела Ісуса і абярнулі Яго ў палатно з пахнідламі, як звычайна хароняць жыды.
41
На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў садзе новая магіла, у якой яшчэ ніхто ня быў паложаны.
42
Вось тутака дзеля пятніцы жыдоўскай (бо магіла была блізка) і палажылі цела Ісуса.
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21