bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 14
John 14
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 15 →
1
Няхай не сумляваецца сэрца вашае; веруйце ў Бога і веруйце ў Мяне.
2
У доме Айца Майго многа сьвятліц; каб жа ня гэтак было, сказаў бы Я вам: іду прырыхтаваць вам месца.
3
I, калі пайду і прыгатую вам месца, прыйду ізноў і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.
4
I куды йду, ведаеце, і дарогу ведаеце.
5
Кажа Яму Хама: Госпадзе! ня ведаем, куды йдзеш; дык як можам ведаць дарогу?
6
Ісус сказаў яму: Я і дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзе да Айца, калі не цераз Мяне;
7
калі-б вы пазналі Мяне, пазналі-б і Айца Майго; і ад сяньня ведаеце Яго і бачылі Яго.
8
Кажа яму Піліп: Госпадзе! пакажы нам Айца, і годзе з нас.
9
Кажа яму Ісус: гэтулькі часу я з вамі, і ты не пазнаў Мяне, Піліп? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як жа ты кажаш: пакажы нам Айца?
10
Ці ж ты ня верыш, што Я ў Айцу і Ацец у-ва Мне? Словы, што кажу вам Я, ад Сябе не кажу. Ацец, што ў-ва Мне, Ён робіць дзелы.
11
Верце Мне, што Я ў Айцу, і Ён у-ва Мне; каліж не, верце Мне па самых учынках.
12
Запраўды, запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я роблю, дый большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду.
13
I чаго папросіце ў імя Маё, тое зроблю, каб уславіўся Ацец у Сыне.
14
Чаго папросіце ў імя Маё, Я зроблю.
15
Калі любіце Мяне, споўніце Мае запаведзі.
16
I Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Пацяшыцеля, каб быў з вамі давеку,
17
Духа праўцы, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго, а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас будзе.
18
Не пакіну вас сіротамі: прыйду да вас.
19
Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
20
У той дзень даведаецеся, што Я ў Айцу, і вы ў-ва Мне, і Я ў вас.
21
Хто мае запаведзі Мае і выпаўняе іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, любіцімець Ацец Мой, і Я палюблю Яго і зьяўлюся яму Сам.
22
Кажа Яму Юда (не Іскарыёт): Госпадзе, чаму гэта Ты хочаш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?
23
I адказаў яму Ісус і сказаў: хто любіць Мяне, той спаўняе слова Маё; і Ацец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да Яго і зробім сялібу ў Яго.
24
Хто ня любіць Мяне, не выпаўняе слоў Маіх; слова-ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, што паслаў Мяне.
25
Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі.
26
Пацяшыцель жа, Дух Сьвяты, Якога пашле Ацец у імя Маё, навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я казаў вам.
27
Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам; даю-ж вам ня так, як сьвет дае: няхай не сумляваецца сэрца вашае І не баіцца.
28
Вы чулі, што Я сказаў вам: іду ад вас і прыйду да вас. Калі-б вы любілі Мяне, то ўцешыліся бы, што Я сказаў: іду да Айца, бо Ацец Мой большы за Мяне.
29
I сказаў Я вам цяпер — перш, чым сталася, каб вы паверылі, як станецца.
30
Ужо нямнога Мне гаварыць з вамі; бо йдзе князь гэтага сьвету і ў-ва Мне ня мае нічога.
31
Але, каб сьвет ведаў, што Я люблю Айца і, як загадаў Мне Ацец, так роблю, — устаньце, пойдзем адгэтуль.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21