bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 2
John 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 3 →
1
На трэці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай, і Маці Ісусава была там.
2
Быў запрошаны і Ісус і вучні Яго на вясельле.
3
I, як не хапіла віна, Маці Ісусава кажа Яму: віна ня маюць.
4
Кажа ёй Ісус: што Мне і Табе жанчына? Гадзіна Мая яшчэ ня прыйшла.
5
Маці Яго сказала слугам: што вам скажа, зрабеце.
6
Было-ж тамака шэсьць каменных судзін да вады, якія стаялі дзеля жыдоўскага ачышчэньня, зьмяшчаючы па дзьве, ці па тры меры.
7
Кажа ім Ісус: налійце вады у глякі. I напоўнілі іх да верху.
8
I кажа Ім: чарпайце цяпер і нясеце да маршалка. I панясьлі.
9
Калі-ж маршалак пакаштаваў вады, што віном сталася, а ён ня ведаў, скуль яно, слугі-ж, што налівалі ваду, ведалі, — кліча маладога
10
і кажа яму: кожын чалавек перш падае добрае віно, а як нап'юцца, тады горшае; ты-ж добрае віно захаваў дагэтуль.
11
Так зрабіў Ісус пачатак цудам у Кане Галілейскай і выявіў славу Сваю, і ўверавалі ў Яго вучні Яго.
12
Пасьля гэтага прыйшоў Ён у Капэрнаум, Сам і Маці Яго, і браты Яго, і вучні Яго, і там аставаліся некалькі дзён.
13
І была блізка Пасха ў Жыдоў, і ўвайшоў Ісус у Ерузалім;
14
і знайшоў у царкве прадаваўшых валоў, авец, галубоў, і сядзелі тамака мянялы.
15
I, зрабіўшы біч з вяровак, выгнаў з царквы ўсіх, такжа й авец і валоў, ды грошы мянялам рассыпаў і сталы іх абярнуў;
16
і сказаў прадаўцом галубоў: забярэце гэнае згэтуль: не рабеце дому Айца Майго домам торгу.
17
I прыпомнілі вучні Яго, што напісана: руплівасьць аб дом Твой зьядае Мяне. (Пс 68:10)
18
Адказалі-ж Яму Жыды і сказалі: які знак нам дасі, чаму гэтае робіш?
19
Ісус жа адказаў ім, мовячы: зруйнуйце дом гэты, і Я ў тры дні адбудую яго.
20
I сказалі Жыды: гэты дом будаваўся сорак шэсьць гадоў, а Ты ў тры дні збудуеш яго?
21
А Ён гаварыў гэтае аб доме цела Свайго.
22
I, як уваскрос пасьля сьмерці, прыпомнілі вучні Яго, што Ён казаў гэтае, і паверылі Пісаньню і слову, якім мовіў Ісус.
23
Калі-ж быў Ён у Ерузаліме на Пасху ў сьвяты, дык многія, бачучы цуды, якія рабіў, уверавалі ў імя Яго.
24
Але Сам Ісус не даверыўся ім, бо ведаў усіх
25
і ня меў патрэбы, каб хто сьведчыў ао чалавеку, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21