bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 21
John 21
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
1
Пасьля гэтага ізноў зьявіўся Ісус вучням Сваім ля мора Тывэрыядзкага. Зьявіўся вось як:
2
былі разам Сымон Пётр і Хама, званы Блізьнюк, і Натанаіл з Каны Галілейскай, і сыны Завядзеявы, і двое другіх з вучняў Яго.
3
Сымон Пётр кажа ім: іду лавіць рыбу. Кажуць яму: ідзем і мы з табою. Пайшлі і зараз увайшлі ў човен і не злавілі ў тую ноч нічога.
4
Калі-ж ужо настала раніца, Ісус стаяў на беразе, але вучні не пазналі, што гэта Ісус.
5
Ісус кажа ім: дзеці! Ці ёсьць у вас якая-небудзь ядоміна? Яны адказалі Яму: няма.
6
Ён жа сказаў ім: закіньце сеці па правы бок чаўна і зловіце. Яны закінулі, ды ўжо не маглі выцягнуць сеці ад масы рыбы.
7
Тады вучань, якога любіў Ісус, кажа Пятру: гэта Госпад. Сымон жа Пётр, пачуўшы, што гэта Госпад, падперазаўся (бо быў голы) і кінуўся ў мора;
8
а другія вучні прыплылі ў чоўне (бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля двухсот), цягнучы сець з рыбаю.
9
Калі-ж выйшлі на зямлю, бачаць раскладзены агонь і на ім рыбу ды хлеб.
10
Ісус кажа ім: прынясеце рыбы, якую вы цяпер злавілі.
11
Сымон Пётр пайшоў і выцягнуў на зямлю сець, поўную вялікіх рыбаў; іх было сто пяцьдзесят тры, і пры гэткім множстве сець не прарвалася.
12
Ісус кажа ім: ідзіце абедайце. З вучняў жа ніхто не адважыўся папытацца ў Яго: хто Ты? бо ўсе ведалі, што гэта Госпад.
13
Ісус прыходзіць, бярэ хлеб і дае ім; таксама й рыбу.
14
Гэта ўжо трэці раз зьявіўся Ісус вучням Сваім пасьля ўваскрасеньня Свайго.
15
Калі-ж яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: Сымон Іонін, ці любіш ты Мяне больш, чым яны? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае.
16
Яшчэ кажа яму другі раз: Сымон Іонін! ці любіш ты Мяне? Пётр кажа Яму: так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае.
17
I кажа яму трэці раз: Сымон Іонін! Ці любіш ты Мяне? Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў Яго: ці любіш ты Мяне? і сказаў Яму: Госпадзе! Ты ўсё ведаеш; Ты ведаеш, што я люблю Цябе! Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае!
18
Запраўды, запраўды кажу табе: калі ты быў малады, дык падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а як састарэеш, то выцягнеш рукі твае, і другі цябе падперажэ і павядзе, куды ня схочаш.
19
Гэтае-ж сказаў, паказуючы, якою сьмерцяю Пётр уславіць Бога. I, сказаўшы гэтае, кажа яму: ідзі за Мною.
20
Пётр жа, аглянуўшыся, бачыць за ім вучня, якога любіў Ісус, ды што на вячэры, прыпаўшы да грудзей Яго, сказаў: Госпадзе! хто прадасьць Цябе?
21
Убачыўшы яго, Пётр кажа Ісусу: Госпадзе! а ён што?
22
Ісус кажа яму: калі Я хачу, каб ён ператрываў, пакуль прыду, што табе да гэтага? Ты йдзі за Мною!
23
I праняслося тое слова між братоў, што вучань той не памрэ. Але Ісус не сказаў яму, што не памрэ, а: калі Я хачу, каб ён ператрываў, пакуль прыду, што табе да гэтага?
24
Гэты вучань і сьведчыць аб гэтым і напісаў гэтае. I мы ведаем, што праўдзівае сьвядоцтва яго.
25
Ёсьць і многа другога, што ўчыніў Ісус, але, каб напісаць гэтае асобна, дык, думаю, і самому сьвету не зьмясьціць бы напісаных кнігаў. Амін.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21