bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 15
John 15
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 16 →
1
Я ёсьць запраўдная вінаградная лаза, а Ацец Мой вінаградар.
2
Усякую галіну ў Мяне, якая не дае плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што дае плод, абчышчае, каб больш пладоў давала.
3
Вы ўжо ачышчаны праз слова, што Я гаварыў вам.
4
Будзьце-ж у-ва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі ня будзеце ў-ва Мне.
5
Я лаза, а вы галіны; хто прабывае ў-ва Мне і Я ў ім, той прыносіць багата пладоў; бо без Мяне ня можаце рабіць нічога.
6
Хто ня будзе ў-ва Мне, будзе выкінены вон, як галіна, і засохне; а гэткія галіны зьбіраюць і кідаюдь у вагонь, і яны згараць.
7
Калі будзеце ў-ва Мне, і словы Мае ў вас будуць, то, чаго хочаце, прасеце, і станецца вам.
8
Гэтым уславіцца Ацец Мой, калі вы прынясецё багаты плод і будзеце Маімі вучнямі.
9
Як палюбіў Мяне Ацец, так Я палюбіў вас; аставайцеся-ж у любві Маёй.
10
Калі выпаўніце запаведзі Мае, будзеце ў любві Маёй, як і Я выпаўніў прыказаньні Айца Майго і астаюся ў Яго любві.
11
Гэтае сказаў Я вам, каб радасьць Мая ў вас была, і каб радасьць вашая была поўная.
12
Вось запаведзь Мая: любеце адзін аднаго, як Я палюбіў вас.
13
Ніхто ня мае любві большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за другаў сваіх.
14
Вы другі Маі, калі спаўняеце тое, што Я загадваю вам.
15
Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар яго, а Я назваў вас другамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, сказаў вам.
16
Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і наставіў вас, каб ішлі і прыносілі плод, і каб плод ваш трываў; каб, што папросіце ў Айца ў імя Маё, даў вам.
17
Гэтае загадваю вам: любеце адзін аднаго.
18
Калі сьвет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне раней за вас зьненавідзіў.
19
Калі-б вы былі із сьвету, то сьвет любіў бы сваё, але, як вы не із сьвету, дык за гэта ненавідзіць вас сьвет.
20
Памятайце слова, якое Я сказаў вам: слуга ня большы за гаспадара свайго. Калі Мяне перасьледавалі, будуць перасьледаваць і вас; калі Маё слова захавалі, і вашае слова захаваюць.
21
Але ўсё гэтае зробяць вам дзеля іменьня Майго, бо ня ведаюць Таго, хто паслаў Мяне.
22
Калі б Я ня прыйшоў і не гаварыў ім, то ня мелі-б грэху; а цяпер ня маюць адгаворкі ў грэху сваім.
23
Хто Мяне ненавідзіць, ненавідзіць і Айца Майго.
24
Калі-б Я не зрабіў сярод іх таго, чаго ніхто не рабіў, то ня мелі-б грэху, а цяпер і бачылі, і зьненавідзелі і Мяне, і Айца Майго.
25
Але няхай споўніцца слова, напісанае ў законе іх: зьненавідзелі Мяне дарэмна. (Псал. 68:5)
26
Калі-ж прыйдзе Пацяшыцель, якога Я пашлю вам ад Айца, Дух Праўды, Які ад Айца зыходзіць, Ён будзе сьведчыць аба Мне.
27
Ды й вы будзеце сьведчыць, бо вы ад пачатку са Мною.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21