bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 10
John 10
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 11 →
1
Запраўды, запраўды кажу вам: хто не дзьвярыма ўваходзіць у авечы двор, але пералазіць інакш, той злодзей і разбойнік.
2
А хто ўваходзіць дзьвярыма, той пастыр авечак,
3
яму прыдзьвернік адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу яго, і ён кліча сваіх авец па іменьню і выводзіць іх;
4
і, калі выведзе сваіх авечак, ідзе перад імі, і авечкі йдуць за ім, бо ведаюць голас яго;
5
за чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня ведаюць чужога голасу.
6
Гэту прыповесьць сказаў ім Ісус, але яны не зразумелі, што такое Ён гаварыў ім.
7
I вось ізноў сказаў ім Ісус: запраўды, запраўды кажу вам, што Я дзьверы авечак.
8
Усе, колькі іх ні прыходзіла перада Мною, — зладзеі ды разбойнікі, але авечкі не паслухаліся іх.
9
Я — дзьверы; хто ўвойдзе праз Мяне, спасён будзе, і ўвойдзе і выйдзе і пашу знойдзе.
10
Злодзей прыходзіць толькі дзеля таго, каб украсьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб мелі жыцьцё і мелі балей.
11
Я пастыр добры: добры пастыр аддае жыцьцё сваё за авец,
12
а найміт, які ня пастыр, для якога авечкі не свае, бачыць, як прыходзе воўк, і пакідае авец і ўцякае: і воўк хапае іх і разганяе авец.
13
Найміт жа ўцякае, бо ён найміт і ня турбуецца аб авечках.
14
Я добры пастыр і ведаю, хто мае, — і мае ведаюць Мяне.
15
Як Ацец ведае Мяне, так і Я ведаю Яго і жыцьцё Маё аддаю за авец.
16
Маю Я і іншых авечак, што ня з гэтага двара, і гэных трэба Мне прывесьці, каб і Яны пачулі голас Мой. І станецца адно стада і адзін пастыр.
17
За тое любіць Мяне Ацец, што кладу жыцьцё Маё, каб ізноў узяць яго.
18
Ніхто не адыймае яго ў Мяне, але Я сам аддаю яго: бо маю ўладу аддаць яго і ўладу ізноў узяць яго. Гэты загад дастаў я ад Айца Майго.
19
Ад гэтых словаў ізноў узьнялася між Жыдамі спрэчка.
20
Многія з іх гаварылі: Ён мае ў сабе дэмана і шалее: што вы слухаеце Яго?
21
Другія казалі: гэта словы не апанаванага дэманам, ці-ж можа дэман адчыняць вочы сьляпым?
22
I было тады ў Ерузаліме сьвята абнаўленьня, і была зіма.
23
I хадзіў Ісус у царкве ў портыку Салямонавым.
24
Жыды-ж абступілі Яго і казалі Яму: дакуль будзеш нас марочыць? Калі Ты Хрыстос, скажы нам проста.
25
I адказаў ім Ісус: Я сказаў вам, і ня верыце; дзелы, што роблю ў імя Айца Майго, яны сьведчаць аба Мне.
26
Але вы ня верыце, бо вы не з маіх авец, як Я ўжо сказаў вам;
27
авечкі мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною,
28
і ніхто ня вырве іх з рукі Маёй. I Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць давеку.
29
Ацец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа вырваць іх з рукі Айца Майго.
30
Я і Ацец — адно.
31
Тут ізноў Жыды ўхапілі каменьні, каб пабіць Яго.
32
Ісус адказаў ім: многа добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго; за каторы-ж з іх хочаце Мяне каменаваць?
33
Жыды адказалі Яму, мовячы: не за добрае дзела хочам біць Цябе каменьмі, але за тое, што Ты абражаеш Бога, ды што Ты, будучы чалавекам, робіш Сябе Богам.
34
Ісус адказаў ім: ці не напісана ў законе вашым: Я сказаў — вы богі.
35
Калі Ён назваў багамі тых, да каторых было слова Божае (дый ня можа быць парушана Пісаньне),
36
дык як жа Таму, Каго Ацец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце: блюзьніш, — за тое, што Я сказаў: Я Сын Божы?
37
Калі Я ня роблю дзела Айца Майго, ня верце Мне, —
38
калі-ж роблю, і ня верыце Мне, дык верце ўчынкам Маім, каб ведалі і ўверавалі, што Ацец у-ва Мне, і Я ў Ім.
39
I ізноў шукалі, як узяць Яго, але Ён выйшаў з рук іх
40
і пайшоў ізноў за Іордан, на тое месца, дзе раней хрысьціў Іоан, і астаўся там.
41
I многія прыйшлі да Яго і казалі, што Іоан не зрабіў ніводнага цуду; але ўсё, што сказаў Іоан аб Ім, было справядліва.
42
I многія там уверавалі ў Яго.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21