bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 13
John 13
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 14 →
1
Перад сьвятам жа Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьвету да Айца, палюбіўшы сваіх, што на сьвеце, даканца ўзьлюбіў іх.
2
I ў час вячэры, калі д'ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта прадаць Яго,
3
Ісус, ведаючы, што Ацец усе аддаў у рукі Яго, і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога йдзе,
4
устаў ад стала, скінуў з Сябе верхнюю вопратку і, узяўшы рушнік, падперазаўся.
5
Пасьля наліў вады ў умывальніцу і пачаў абмываць ногі вучням сваім і выціраць рушніком, якім быў аперазаны.
6
I падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: Госпадзе! ці-ж Табе абмываць мае ногі?
7
I адказаў Ісус і сказаў яму: што Я роблю, ты цяпер ня ведаеш, але даведаешся пасьля.
8
Петр кажа Яму: ня ўмыеш ног маіх давеку. Ісус адказаў яму: калі ня ўмыю цябе, ня маеш часьці са Мною.
9
Сымон Пётр кажа Яму: Госпадзе, ня толькі ногі мае, але й рукі і галаву.
10
Ісус кажа яму: абмытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ўвесь чысты, і вы чыстыя, але ня ўсе.
11
Бо ведаў, хто прадасьць Яго, дый затым і сказаў: ня ўсе вы чыстыя.
12
Калі-ж абмыў ім ногі і апрануў Сваю вопратку, дык, супачыўшы ізноў, спытаўся: ці ведаеце, што гэта Я зрабіў вам?
13
Вы называеце Мяне Вучыцелем і Госпадам і справядліва кажаце, бо Я і ёсьць такі.
14
Дык вось, калі Я, Госпад і Вучыцель, абмыў вам ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму,
15
бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, рабілі і вы.
16
Запраўды, запраўды кажу вам: слуга ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто яго пасылае.
17
Калі гэтае ведаеце, шчасьлівыя вы, калі гэтае рабіць будзеце.
18
Не аб усіх вас гавару. Я ведаю, каго выбраў. Але няхай станецца, што напісана: Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю. (Пс. 40:10)
19
Цяпер кажу вам, раней, чым гэта сталася, каб, як станецца, вы паверылі, што гэта Я.
20
Запраўды, запраўды кажу вам: хто прыймае таго, каго Я пашлю, Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, прыймае Паслаўшага Мяне.
21
Сказаўшы гэтае, Ісус узварушыўся духам і засьведчыў і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам, што адзін з вас прадасьць Мяне!
22
Тады вучні аглядаліся адзін на аднаго, ня ведаючы, аб кім гаворыць.
23
Быў жа за сталом адзін з вучняў Яго на ўлоньні Ісуса, якога Ісус любіў.
24
Яму Сымон Петр кіўнуў, каб папытаўся, хто гэта, аб кім гаворыць.
25
I той, прыпаўшы да грудзей Ісуса, кажа: Госпадзе! хто гэта?
26
I адказвае Ісус: той, каму Я падам абмачыўшы кусок хлеба. I, абмачыўшы кусок, падаў Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.
27
I за куском увайшоў у яго шатан. I кажа яму Ісус: што робіш, рабі хутчэй.
28
Але ніхто з прысутных таго не зразумеў, дзеля чаго гэтае сказаў яму.
29
А як у Юды была скарбонка з грашыма, дык іншыя думалі, быццам Ісус кажа яму: купі, што трэба нам на сьвята, ці каб даў нешта ўбогім.
30
Той жа, узяўшы кусок, зараз жа выйшаў; а была ноч.
31
А як выйшаў, кажа Ісус: цяпер уславіўся Сын Чалавечы, і Бог уславіўся ў Ім.
32
Калі Бог уславіўся ў Ім, то Бог уславіць і Яго ў Сабе, і ў хуткім часе ўславіць Яго.
33
Дзеці! яшчэ нядоўга Мне быць з вамі: будзеце шукаць Мяне і, як Я сказаў Жыдом: куды Я іду, вы ня можаце йсьці, — так гавару цяпер і вам.
34
Даю вам новае прыказаньне: каб любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любеце адзін аднаго.
35
Па гэтым пазнаюць усе, што вы Маі вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго.
36
Кажа Яму Сымон Пётр: Госпадзе, куды Ты йдзеш? Ісус адказаў яму: куды Я йду, ты ня можаш цяпер за Мною йсьці; пазьней жа пойдзеш за Мною.
37
Петр сказаў Яму: Госпадзе! чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? Я душу маю палажу за Цябе.
38
Ісус адказаў яму: душу тваю за Мяне паложыш? запраўды, запраўды кажу табе: не прапяе певень, як тройчы адрачэшся ад Мяне.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21