bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 3
John 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 4 →
1
Быў жа між фарысэямі чалавек, на імя Нікадэм, адзін з начальнікаў жыдоўскіх.
2
Той прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: Равві! мы ведаем, што Ты вучыцель, што прыйшоў ад Бога, бо ніхто ня можа рабіць такіх цудаў, якія Ты робіш, калі-б ня быў з ім Бог.
3
I адказаў яму Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу табе: калі хто не народзіцца нанова, ня можа бачыць Царства Божага.
4
Нікадэм кажа Яму: як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Няўжо-ж ен другі раз можа ўвайсьці ў чэрава маткі сваёй і нарадзіцца?
5
Ісус адказаў: запраўды, запраўды кажу табе: калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Царства Божае.
6
Спараджонае з цела ёсьць цела, а спараджонае з Духа ёсьць дух.
7
Ня дзівуйся, што Я сказаў табе: трэба вам нарадзіцца нанова.
8
Дух дыхае, дзе хоча, і голас яго чуеш, а ня ведаеш, скуль прыходзіць і куды адыходзіць: гэтак і ўсякі спараджоны з Духа.
9
Нікадэм адказаў і сказаў Яму: як гэта можа быць?
10
Ісус адказаў яму і сказаў: ты вучыцель Ізраіляў і гэтага ня ведаеш?
11
Запраўды, запраўды кажу табе: Мы гаворым аб тым, што ведаем, і сьведчым аб тым, што бачылі, і вы сьведчаньня Нашага ня прыймаеце;
12
калі Я сказаў вам аб зямным, і ня верыце, як паверыце, калі буду гаварыць аб нябесным?
13
I ніхто ня ўзышоў на неба, толькі Сын Чалавечы, што на небе, які з неба зыйшоў.
14
І, як Майсей падняў зьмея ў пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалавечы,
15
каб усякі, хто веруе ў Яго, ня згінуў, але меў жыцьцё вечнае.
16
Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб усякі, хто веруе ў Яго, ня згінуў, але меў жыцьцё вечнае.
17
Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет быў збаўлены праз Яго.
18
Хто веруе ў Яго, ня будзе асуджаны, а хто ня веруе, той ужо засуджаны, бо ня ўвераваў у імя Адзінароднага Сына Божага.
19
Суд жа такі, што Сьвятло прыйшло ў сьвет, але людзі палюбілі цемру больш за сьвятло, бо ўчынкі іх былі благія.
20
Бо кожын, хто робіць благое, ненавідзіць сьвятла і ня йдзе да сьвятла, каб ня выявіліся ўчынкі яго, бо яны благія.
21
А хто чыніць праўду, ідзе да сьвятла, каб відочнымі былі ўчынкі яго, бо яны ў Богу ўчынены.
22
Пасьля гэтага прыйшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў зямлю Жыдоўскую і там быў з імі і хрысьціў.
23
Іоан жа таксама хрысьціў у Эноне, недалека ад Саліму, бо вады там было многа, і прыходзілі туды і хрысьціліся;
24
бо Іоана йшчэ ня ўкінулі былі ў вязьніцу.
25
I ўзьнялася ў Іоанавых вучняў спрэчка з Жыдамі аб ачышчэньні.
26
I прыйшлі да Іоана і сказалі яму: равві: Той, што быў з табою за Іорданам, аб Якім сьведчыў ты, вось Ён хрысьціць, і ўсе йдуць да Яго.
27
Іоан адказаў і сказаў: ня можа чалавек нічога ўзяць, калі яму ня будзе дадзена з неба.
28
Самі вы сьведкі мне ў тым, што я сказаў: я ня Хрыстос, але я пасланы перад Ім.
29
Хто мае нявесту, той жаніх, а друг жаніха, што стаіць ды слухае яго, цешыцца радасьцяй, слухаючы голас жаніха. Вось гэтая радасьць мая збылася.
30
Яму час расьці, а мне малець.
31
Хто з вышыні прыходзе, той вышэй за ўсіх, а хто з зямлі, той зямны і з зямлі гаворыць. Хто з неба прыходзе, той панад усімі,
32
і што бачыў і чуў, аб тым сьведчыць, і ніхто ня прыймае сьведчаньня Яго.
33
Хто-ж прыняў Яго сьведчаньне, той прыпячатаваў, што Бог праўдзівы.
34
Бо, каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя, бо ня мераючы дае Бог Духа.
35
Ацец любіць Сына і ўсё даў у рукі Яго.
36
Хто веруе ў Сына, мае вечнае жыцьцё, а хто ў Сына ня веруе, ня ўбачыць жыцьця, але гнеў Божы будзе на ім.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21