bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 17
John 17
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 18 →
1
Гэтае сказаў Ісус і падняў вочы свае да неба і мовіў: Ойча! прыйшла гадзіна: услаў Сына Твайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе;
2
бо Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён усяму, што Ты даў Яму, даў бы жыцьцё вечнае.
3
Гэнае-ж жыцьцё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Ісуса Хрыста, якога Ты паслаў.
4
Я ўславіў Цябе на зямлі: завяршыў дзела, што Ты даў Мне зрабіць.
5
Дык цяпер услаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога тэй славаю, якую Я меў у Цябе раней істнаваньня сьвету.
6
Я абвясьціў імя Тваё людзям, якіх Ты Мне даў ад сьвету; яны былі Тваі, і Ты іх даў Мне, і яны захавалі слова Тваё.
7
Цяпер зразумелі яны, што ўсё, што даў Ты Мне, гэта ад Цябе.
8
Бо словы, якія Ты даў Мне, Я аддаў ім, і яны прынялі і запраўды зразумелі, што Я ад Цябе зыйшоў, і паверылі, што Ты Мяне паслаў.
9
За іх прашу, не за ўвесь сьвет прашу, але за тых, якіх Ты даў Мне, бо яны Тваі.
10
I ўсё Маё Тваё, і Тваё Маё; і ў іх Я ўславіўся.
11
Я ўжо не на сьвеце, але яны на сьвеце, Я-ж да Цябе іду. Ойча сьвяты! захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, каб яны былі адно, як і Мы.
12
Калі Я быў на сьвеце з імі, Я захаваў іх у імя Тваё; тых, якіх Ты Мне даў, Я захаваў, і ніхто з іх ня згінуў, апрача сына пагібелі, каб выпаўнілася пісаньне. (Пс. 108:17)
13
Цяпер жа да Цябе іду і гэтае кажу на сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю ў сабе поўную.
14
Я аддаў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзіў іх, бо яны не із сьвету, як і Я не із сьвету.
15
Не прашу, каб Ты ўзяў іх із сьвету, але каб захаваў іх ад зла.
16
Яны не із сьвету, як і Я не із сьвету.
17
Асьвяці іх праўдаю Тваею: слова Тваё праўда.
18
Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я пасылаю іх у сьвет.
19
I за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаны праўдаю.
20
Не за іх жа толькі малю, але й за тых, што ўверавалі ў Мяне па слову іх.
21
Няхай будуць усе адно: як Ты, Ацец, у-ва Мне, і Я ў Табе, так і яны няхай будуць адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.
22
I славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як Мы адно.
23
Я ў іх, і Ты ў-ва Мне; каб былі злучаны ў вадно, і няхай пазнае сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.
24
Ойча, каго Ты Мне даў, хачу, хай і яны будуць са Мною там, дзе Я, каб бачыць славу Маю, якую Ты Мне даў, бо палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету.
25
Ойча справядлівы! сьвет Цябе не пазнаў, але Я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне.
26
I Я абвясьціў ім імя Тваё і абвяшчаю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21