bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 16
John 16
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 17 →
1
Гэтае сказаў Я вам, каб ня былі спакушаны.
2
Выключаць вас із школаў; дый ідзе гадзіна, калі кожны, хто заб'е вас, будзе думаць, што гэтым служыць Богу.
3
I гэтак будуць рабіць вам, бо не пазналі ні Айца, ні Мяне.
4
Але сказаў Я вам гэтае дзеля таго, каб вы, калі прыйдзе той час, прыпомнілі, што Я вам гаварыў аб гэтым; не гаварыў жа вам гэтага спачатку, бо быў з вамі.
5
Цяпер жа йду да Паслаўшага Мяне, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мяне: куды йдзеш?
6
Але ад таго, што Я сказаў вам гэтае, сум напоўніў сэрца вашае.
7
Але Я праўду кажу вам: ляпей для вас, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Пацяшыцель ня прыйдзе да вас, калі-ж пайду, пашлю Яго да вас,
8
і Ён, прыйшоўшы, карыцімець сьвет у грэху, праўдзе і судзе;
9
у грэху, што ня вераць у Мяне;
10
у праўдзе, што Я йду да Айца Майго, і ўжо ня ўбачыце Мяне;
11
у судзе-ж, што князь сьвету гэтага засуджаны.
12
Яшчэ многа маю сказаць вам, але вы цяпер ня здолееце перанесьці.
13
Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то навучыць вас усякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але гаварыцімець, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці.
14
Той уславіць Мяне, бо з Майго возьме і вам абвесьціць.
15
Усё, што мае Ацец, ёсьць Маё; дык Я і сказаў, што ад Майго возьме і абвесьціць вам.
16
Хутка ня будзеце бачыць Мяне; дый ізноў хутка ўгледзіце Мяне, што йду да Айца.
17
I гаварылі некаторыя з вучняў Яго паміж сабою: што гэта Ён гаворыць нам: хутка ня будзеце бачыць Мяне і зноў хутка ўгледзіце Мяне, дый: Я йду да Айца?
18
I гаварылі: што гэта знача, што кажа Ён: хутка? Ня ведаем, што гаворыць.
19
I пазнаў Ісус, што хочуць спытацца ў Яго, і сказаў ім: аб тым пытаецеся адзін у аднаго, што Я сказаў: хутка ня будзеце бачыць Мяне і зноў хутка ўгледзіце Мяне?
20
Запраўды, запраўды кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет уцешыцца; вы сумныя будзеце, але сум ваш у радасьць зьменіцца.
21
Жанчына, калі родзіць, тужыць, што прыйшла яе гадзіна, але, калі ўродзіць дзіця, дык ужо ня помніць аб горы ад радасьці, бо нарадзіўся чалавек на сьвет.
22
Так і вы цяпер тужыце, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не адбярэ ў вас.
23
I ў той дзень ня будзеце пытацца ў Мяне ні аб чым. Запраўды, запраўды кажу вам, што, аб чым папросіце Айца ў імя Маё, дасьць вам.
24
Да сяньня вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасіце і дастанеце, каб радасьць ваша была поўная.
25
Гэтае Я гаварыў вам прыповесьцямі; але надходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць прыповесьцямі, але проста абвяшчу вам аб Айцу.
26
У той дзень будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас,
27
бо Сам Ацец любіць вас, бо вы палюбілі Мяне і паверылі, што Я зыйшоў ад Бога.
28
Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвет і зноў пакідаю сьвет ды йду да Айца.
29
Вучні Яго сказалі Яму: вось Ты цяпер проста гаворыш і прыповесьці ня кажаш ніводнае.
30
Цяпер бачым, што Ты ведаеш усё і ня маеш патрэбы, каб хто пытаўся ў Цябе. Дзеля гэтага верым, што Ты ад Бога зыйшоў.
31
Ісус адказаў ім: цяпер верыце?
32
Вось надыходзіць гадзіна, дый ужо прыйшла, калі вы рассеецеся кожын у свой бок і пакінеце Мяне аднаго. Але Я не адзін, бо Ацец са Мною.
33
Гэтае сказаў Я вам, каб мір мелі ў-ва Мне. На сьвеце гора мець будзеце, але спадзявайцеся: Я перамог сьвет.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21