bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 20
John 20
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 21 →
1
У першы-ж дзень тыдня Марыя Магдаліна прыходзіць раніцай да магілы і бачыць, што камень ад магілы адвалены.
2
Дык бяжыць і прыходзіць да Сымона Пятра і другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: узялі Госпада з магілы, і ня ведаем, дзе палажылі Яго.
3
I выйшаў Пётр і другі вучань і пайшлі к магіле.
4
Беглі-ж абодва разам, і другі вучань баржджэй абагнаў Пятра і прыйшоў да магілы першы
5
і, нахіліўшыся, бачыць ляжучы палатніну, але не ўвайшоў.
6
I прыходзіць за ім Сымон Пётр і ўваходзіць у магілу ды бачыць ляжучы адну палатніну
7
і хустку, што была на галаве Яго, ды ня разам з палатнінай, але асобна скручаную на другім месцы.
8
Тады ўвайшоў і другі вучань, што раней прыйшоў да магілы, і ўбачыў і паверыў.
9
Бо яны яшчэ ня ведалі напісанага, што Ён мусіць уваскрэснуць.
10
Дык вучні ізноў пайшлі да сябе.
11
А Марыя стаяла ля магілы і плакала; і плачучы нагнулася да магілы.
12
I бачыць двух ангелаў у белым адзеньні, седзячы адзін угаловах, другі ўнагах, дзе ляжала цела Ісуса.
13
I яны кажуць ёй: жанчына! чаго плачаш? Яна адказвае: забралі Госпада майго, і ня ведаю, дзе палажылі Яго.
14
Сказаўшы гэтае, аглянулася назад і ўбачыла, што стаіць Ісус, але не пазнала, што гэта Ісус.
15
I кажа ёй Ісус: жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа яму: Госпадзе! калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты палажыў Яго, і я вазьму Яго.
16
Ісус кажа ёй: Марыя! Яна, аглянуўшыся, кажа Яму: Раввуні! г. зн. Вучыцель!
17
Ісус кажа ёй: не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ ня ўзыйшоў да Айца Майго, але йдзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і Бога Майго і Бога вашага.
18
Марыя Магдаліна ідзе й абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і што Ён гэта сказаў ёй.
19
I ўвечары таго-ж першага дня тыдня, калі дзьверы дому, дзе зьбіраліся вучні Яго, былі замкнёны ад страху перад Жыдамі, прыйшоў Ісус і стануў пасярэдзіне і сказаў ім: мір вам!
20
I, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі й бок свой. I ўзрадаваліся вучні, убачыўшы Госпада.
21
Ісус жа сказаў ім ізноў: мір вам! Як паслаў Мяне Ацец, так і Я пасылаю вас.
22
Сказаўшы гэтае, дыхнуў і кажа ім: прыйміце Духа Сьвятога.
23
Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым астануцца.
24
А Хама, адзін з дванаццацёх, званы Блізьнюк, ня быў тут з імі, калі прыходзіў Ісус.
25
Другія вучні сказалі Яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках Яго ранаў ад цьвякоў і не уткну пальца Майго ў раны ад цьвякоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Яго, не паверу.
26
I цераз восем дзён ізноў былі ў доме вучні Яго і Хама з імі. Прыходзе Ісус пры замкнёных дзьвярох, стануў пасярэдзіне і сказаў: мір вам!
27
Потым кажа да Хамы: дай сюды палец твой і паглядзі рукі Мае; дай руку тваю і ўлажы ў бок мой; і ня будзь няверуючым, але веруючым.
28
Хама адказаў Яму і сказаў: Госпадзе мой і Божа мой!
29
Ісус кажа яму: ты, Хама, паверыў, бо бачыў Мяне; шчасьлівыя ня бачыўшыя і паверыўшыя.
30
I многа зрабіў Ісус перад вучнямі Сваімі другіх цудаў, аб якіх не напісана ў гэтай кнізе;
31
а гэтае-ж напісана, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і, веруючы, мелі жыцьцё ў імя Яго.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21