bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 12
John 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 13 →
1
За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Віфанію, дзе быў Лазар умёршы, якога Ён ускрасіў.
2
Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марта паслугоўвала, Лазар жа быў сярод супачываўшых з Ім за сталом.
3
Марыя-ж, узяўшы хунт дарагога чыстага нардовага алею памазала ногі Ісусавы і выцерла валасамі сваімі ногі Яго, і дом напоўніўся пахам ад міра
4
Тады адзін з вучняў Яго, Юда Сымонаў Іскарыёт, які маніўся прадаць Яго, сказаў:
5
чаму не прадалі гэтага алею за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?
6
А сказаў жа гэта не дзеля таго, што клапаціўся аб убогіх, але дзеля таго, што быў злодзей і меў пры сабе скарбонку і насіў, што туды кідалі.
7
Ісус жа сказаў: пакінь яе; яна захавала гэта на дзень пахаваньня Майго,
8
бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды.
9
I шмат хто з Жыдоў даведаўся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, але каб і Лазара пабачыць, што Ён ускрасіў.
10
Архірэі-ж пастанавілі забіць і Лазара,
11
бо дзеля яго многа Жыдоў прыходзілі і ўверавалі ў Ісуса.
12
Назаўтрае множства народу, які прыйшоў на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Ерузалім,
13
узялі пальмовае вецьце і выйшлі на спатканьне Яму і крычэлі: Осанна, багаслаўлен, што йдзе ў імя Госпада, Цар Ізраіляў!
14
Ісус жа, знайшоўшы асьлятка, сеў на яго, як напісана:
15
ня бойся, дачка Сыонская! вось Цар твой ідзе, седзячы на маладым асьле.
16
Вучні Яго сьпярша не разумелі гэтага, толькі, як уславіўся Ісус, тады ўспомнілі, што гэтак было напісана аб Ім, і гэтае зрабілі Яму.
17
Народ жа, які быў з Ім раней, сьведчыў, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўскрасіў Яго.
18
Вось чаму спаткаў Яго народ, бо чуў, што Ён зрабіў гэты цуд.
19
Фарысэі-ж гаварылі між сабою: глядзіце, нічога не даб'емся! Увесь сьвет ідзе за Ім.
20
Былі-ж і Грэкі сярод прыйшоўшых дзеля адпусту ў сьвята.
21
Яны падыйшлі да Піліпа, што быў з Віфсаіды Галілейскае, і прасілі яго, кажучы: пане, нам хочацца бачыць Ісуса.
22
Піліп ідзе і кажа аб гэтым Андрэю; і Андрэй з Піліпам наказалі Ісусу.
23
А Ісус сказаў ім у адказ: нрыйшла гадзіна ўславіцца Сыну Чалавечаму.
24
Запраўды, запраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не замрэ, то астанецца адно, а калі замрэ, то дасьць багаты плён.
25
Хто любіць душу сваю, загубіць яе; і той, што ненавідзіць душу сваю на гэтым сьвеце, захавае яе ў жыцьцё вечнае.
26
Хто Мне служыць, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там і слуга Мой будзе; і хто Мне служыць, будзе ў пашане ў Айца Майго.
27
Цяпер душа Мая ўзварушана; і што Мне сказаць? Ойча, збаў Мяне ад гэтае гадзіны; але-ж дзеля гэтае гадзіны Я і прыйшоў.
28
Ойча, услаў імя Тваё! I зыйшоў з неба голас: і ўславіў, і яшчэ ўслаўлю.
29
Народ, які стаяў і чуў гэтае, казаў: гэта быў гром. Другія казалі: Ангел прамовіў да Яго.
30
I адказаў Ісус і сказаў: не дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас.
31
Цяпер суд сьвету гэтаму; цяпер князь гэтага сьвету выгнаны будзе вон.
32
I Я, як буду падняты з зямлі, усіх прываблю да Сябе.
33
Гаварыў жа Ён гэтае, паказуючы, якою сьмерцяй меўся памерці.
34
Народ адказаў Яму: мы чулі з закону, што Хрыстос істнуе вечна; дык як жа Ты кажаш, што мусіць быць падняты Сын Чалавечы? Хто гэты Сын Чалавечы?
35
I сказаў ім Ісус: яшчэ на кароткі час з вамі сьвятло; хадзіце, пакуль маеце сьвятло, каб не агарнула вас цемра; бо хто ходзіць у цемры, той ня ведае, куды йдзе.
36
Пакуль сьвятло з вамі, верце ў сьвятло, каб сынамі сьвятла сталіся. Сказаўшы гэтае, Ісус адыйшоў і ўкрыўся ад іх.
37
І, хоць гэтулькі цудаў зрабіў Ён перад імі, яны ня ўверавалі ў Яго:
38
каб збылося слова Ісаі прарока, які казаў: Госпадзе! хто паверыць пачутаму ад нас, і каму адкрылася рука Гасподня?. (Ісаі 53:1)
39
Дзеля таго не маглі ўвераваць, што, як ізноў сказаў Ісая:
40
Асьляпіў вочы іх і сэрца іх абярнуў у камень, каб ня бачылі вачыма і не зразумелі сэрцам і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх.
41
Гэта сказаў Ісая, калі бачыў славу Яго і гаварыў аб Ім.
42
Аднак і з начальнікаў многія ўверавалі у Яго, але дзеля фарысэяў не вызнавалі Яго, каб ня вылучылі іх з школы,
43
бо ўлюбілі балей славу людзкую, чым славу Божую.
44
Ісус жа крыкнуў і сказаў: хто веруе ў Мяне, не ў Мяне веруе, але ў Паслаўшага Мяне
45
I хто бачыць Мяне, бачыць Паслаўшага Мяне.
46
Я сьвятлом прыйшоў у сьвет, каб кожны, хто веруе ў Мяне, не астаўся ў цемры.
47
I калі хто пачуе Мае словы і не паверыць, Я ня суджу яго: бо Я прыйшоў ня судзіць сьвет, але спасаць сьвет.
48
Хто адкідае Мяне і ня прыймае слоў Маіх, мае судзьдзю для сябе: слова, што Я сказаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень;
49
бо не ад Сябе казаў Я, але Ацец, што паслаў Мяне, Ён даў Мне загад, што казаць і гаварыць.
50
I ведаю, што прыказаньне Яго ёсьць жыцьцё вечнае. Дык тое, што Я гавару, гавару, як сказаў Мне Ацец, каб гаварыў.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21