bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
John 6
John 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 7 →
1
Пасьля гэтага пайшоў Ісус на той бок мора Галілейскага, Тывэрыядзкага.
2
I пайшло за Ім многа народу, бо бачылі цуды, якія Ён рабіў з хворымі.
3
I ўзыйшоў Ісус на гару і там сядзеў з вучнямі Сваімі.
4
А блізка была Пасха, сьвята жыдоўскае.
5
Ісус, падняўшы вочы і ўгледзіўшы, што многа народу йдзе да Яго, кажа Піліпу: дзе нам купіць хлеба, каб іх накарміць?
6
Казаў жа Ён гэта выведываючы ў яго, бо Сам ведаў, што хацеў зрабіць.
7
Піліп адказаў Яму: ім на дзьвесьці дынараў мала будзе хлеба, каб кожнаму з іх дасталася хоць па крысе.
8
Адзін з вучняў Яго, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму:
9
Тут ёсьць у аднаго хлопчыка пяць хлебаў ячменных і дзьве рыбы; але што гэта для такога множства?
10
Ісус сказаў: скажэце ім пасядаць. Была-ж на тым месцы густая трава. I вось пасядалі людзі лікам да пяцёх тысячаў.
11
І ўзяў Ісус хлебы і, аддаўшы хвалу, раздаў вучням, вучні сядзеўшым, так сама і рыбы, колькі хто хацеў.
12
I, як насыціліся, сказаў вучням сваім: зьбярэце астаўшыяся кускі, каб нічога не прапала.
13
I сабралі й напоўнілі дванаццаць карабоў кускамі ад пяцёх ячменных хлебаў, што асталіся ў еўшых.
14
Людзі-ж, што бачылі цуд, зроблены Ісусам, сказалі: гэта запраўды той прарок, што йдзе ў сьвет.
15
Ісус жа, ведаючы, што хочуць неўспадзеўкі прыйсьці і ўзяць Яго, каб зрабіць царом, ізноў адыйшоўся на гару адзін.
16
Калі настаў вечар, то вучні Яго зыйшлі да мора
17
і, увайшоўшы ў човен, паплылі на той бок мора ў Капэрнаум. Станавілася ўжо цёмна, а Ісус ня прыходзіў да іх.
18
Дуў моцны вецер, і мора хвалявалася.
19
Праплыўшы каля дваццацёх пяцёх ці трыццацёх стадыяў, яны ўбачылі Ісуса ідучы па моры і ўжо недалёка ад чаўна і спалохаліся.
20
Але Ён сказаў ім: гэта Я, ня бойцеся!
21
Яны захацелі ўзяць Яго ў човен, і зараз-жа човен прыстаў да берагу, куды плылі.
22
Назаўтрае народ, які стаяў на тым баку мора і бачыў, што там ня было другога чаўна, апрача аднаго, у які ўвашлі вучні Яго, і што Ісус не ўваходзіў у човен з вучнямі Сваімі, але адплылі адны вучні Яго,
23
другія-ж чаўны прыйшлі з Тывэрыяды, непадалёк ад таго месца, дзе елі хлеб на багаслаўленьне Госпада;
24
вось-жа, калі народ угледзіў, што тут няма ні Ісуса, ні вучняў Яго, то ўвайшлі ў човен і прыплылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса,
25
і, знайшоўшы Яго на тым баку мора, сказалі Яму: Равві: калі Ты сюды прыйшоў?
26
I адказаў ім Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам: шукаеце Мяне не затым, што бачылі цуд, але затым, што елі хлеб і насыціліся;
27
працуйце-ж не дзеля ежы, што зьніштажаецца, але дзеля ежы, што астаецца ў жыцьцё вечнае, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо на Ім паклаў пячаць Сваю Ацец Бог.
28
Яны-ж сказалі Яму: што нам рабіць, каб рабіць дзелы Божыя?
29
I адказаў ім Ісус і сказаў: вось дзелы Бога: каб вы ўверавалі ў Таго, Каго Ён паслаў.
30
Яны-ж сказалі Яму: якіж Ты дасі знак, каб мы бачылі й паверылі Табе? што Ты чыніш?
31
Бацькі нашыя елі манну ў пустыні і насыціліся, паводле напісанага: «хлеб з неба даў ім есьці». (Пс 77:24)
32
Ісус жа сказаў ім: Запраўды, запраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Ацец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба;
33
бо хлеб Божы ёсьць той, што зыходзіць з неба і дае жыцьцё сьвету.
34
Яны-ж сказалі Яму: Госпадзе! давай нам заўсёды такі хлеб.
35
Ісус жа сказаў ім: Я ёсьць хлеб жыцьця; хто прыходзе да Мяне, ня будзе галодны, і хто веруе ў Мяне, ня будзе прагнуць ніколі.
36
Але Я сказаў вам, што й бачылі Мяне, і ня верыце.
37
Усё, што дае Мне Ацец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзе да Мяне, ня выганю вон,
38
бо Я зыйшоў з неба не дзеля таго, каб чыніць Маю волю, але волю паслаўшага Мяне Айца;
39
воля-ж паслаўшага Мяне Айца ёсьць тая, каб з таго, што Ён Мне даў, нічога не загубіць, але ўваскрасіць усё гэнае ў апошні дзень;
40
воля паслаўшага Мяне ёсьць тая, каб кожны, хто бачыць Сына і веруе ў Яго, меў жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзень.
41
Жыды ж гудзелі проці Яго, што сказаў: Я ёсьць хлеб што з неба зыйшоў,
42
і гаварылі: ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, бацьку й матку якога ведаем? Як жа Ён кажа: Я зыйшоў з неба?
43
Ісус жа адказаў ім і сказаў: ня гудзеце міжы сабою;
44
ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яго ня прывабіць Ацец, што паслаў Мяне, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
45
Напісана ў прарокау: і будуць усе навучаны Богам. Кожын, чуючы ад Айца і навучыўшыся, прыходзіць да Мяне. (Ісая 54:13)
46
Не затым, каб нехта бачыў Айца апрача Таго, хто ад Бога: той бачыў Айца.
47
Запраўды, запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, мае вечнае жыцьцё.
48
Я хлеб жыцьця.
49
Бацькі вашыя елі манну ў пустыні і паўміралі,
50
хлеб жа, які з неба зыходзе, такі, што не памрэ, хто есьць яго.
51
Я — хлеб жывы, што зыйшоў з неба: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна. Хлеб жа, які Я дам, ёсьць Цела Маё, каторае Я аддам за жыцьцё сьвету.
52
I спрачаліся між сабою жыды, кажучы: як Ён можа даць нам есьці цела Сваё?
53
Ісус жа сказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: калі ня будзеце есьці цела Сына Чалавечага і піць крыві Яго, то ня будзеце мець у сабе жыцьця.
54
Хто есьць цела Маё і п’е кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
55
Бо цела Маё запраўды ёсьць ежа, і кроў Мая запраўды ёсьць піта;
56
і хто есьць цела Маё і п’е кроў Маю, ува Мне ёсьць і Я ў ім.
57
Як паслаў Мяне жывы Ацец, і Я жыву Айцом, так і хто есьць Мяне, жыць будзе Мною;
58
гэта-ж і ёсьць хлеб, што з неба зыйшоў. Ня так, як бацькі вашыя елі манну і паўміралі: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна.
59
Гэтае казаў Ён у школе, навучаючы ў Капэрнауме.
60
Многія з вучняў Яго, чуючы гэтае, казалі: жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго?
61
Ісус жа, ведаючы ў Сабе, што вучні Яго гудзяць аб гэтым, сказаў ім: ці гэтае вас спакушае?
62
а як угледзіце Сына Чалавечага ўзыходзячы туды, дзе быў раней?
63
Дух жывіць, цела-ж нічога ня вартае; словы, якія вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё;
64
але ёсьць некаторыя сярод вас, што ня веруюць. Бо Ісус наперад ведаў, што ёсьць няверуючыя, і хто здрадзіць Яго.
65
I сказаў: дзеля гэтага-ж і казаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яму ня будзе дадзена Айцом Маім.
66
3 таго часу многія з вучняў Яго пайшлі назад і ўжо не хадзілі з Ім.
67
Тады Ісус сказаў дванаццацём: ці ня хочаце і вы адыйсьціся?
68
I адказаў Яму Сымон Пётр: Госпадзе! да каго нам ісьці? Ты маеш словы вечнага жыцьця;
69
і мы паверылі і пазналі, што Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.
70
Ісус адказаў ім: ці ня вас дванаццацёх выбраў Я? Але адзін з вас злы дух.
71
Гэтае гаварыў Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты хацеў прадаць Яго, адзін з дванаццацёх.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21