bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 10
2 Samuel 10
Belarusian Bokun
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 11 →
1
У гэты час памёр валадар сыноў Амона, і заваладарыў на месцы ягоным Ханун, сын ягоны.
2
І сказаў Давід: «Зьяўлю міласэрнасьць Хануну, сыну Нахаша, як зьявіў мне міласэрнасьць бацька ягоны». І паслаў Давід слугаў сваіх, каб пацешыць яго дзеля сьмерці бацькі. І слугі Давіда прыйшлі ў зямлю сыноў Амона.
3
І начальнікі сыноў Амона сказалі Хануну, гаспадару свайму: «Ці ты думаеш, што дзеля ўшанаваньня бацькі твайго Давід прыслаў іх да цябе, каб паспачуваць табе, а не таму, каб дакладна прасачыць, і выведаць горад, і [пасьля] зруйнаваць яго, паслаў Давід слугаў сваіх да цябе?»
4
І схапіў Ханун слугаў Давіда, і абгаліў ім палову барады, і абрэзаў ім адзеньне да паловы, аж да клубоў, і выправіў іх.
5
Калі пра гэта паведамілі Давіду, паслаў ён пасланцоў на спатканьне ім, бо яны былі ганебна зьняважаныя, і загадаў ім валадар: «Затрымайцеся ў Ерыхоне, пакуль не адрастуць вам бароды вашыя, і тады вернецеся».
6
І ўбачылі сыны Амона, што сталіся яны ненавіснымі Давіду, і паслалі пасланцоў, каб наняць Сірыйцаў з Бэт-Рэхоба і Сірыйцаў з Цобы, дваццаць тысячаў пехоты, і каля тысячы ваяроў ад валадара Маахі, і з Тобу дванаццаць тысячаў чалавек.
7
Пачуўшы пра гэта, Давід выправіў Ёава разам з усім войскам.
8
І выйшлі сыны Амона, і ўшыкаваліся перад самым уваходам у браму. А Сірыйцы з Цобы і Рэхобу і людзі з Тобу і Маахі асобна стаялі на полі.
9
Калі Ёаў спасьцярог, што войскі накіраваныя супраць яго спераду і ззаду, адабраў сабе выбранцоў Ізраіля, і паставіў іх у шыхты супраць Сірыйцаў.
10
А рэшту людзей даручыў брату свайму Абішаю, які ўшыкавауся супраць сыноў Амона.
11
І сказаў яму Ёаў: «Калі Сірыйцы будуць мець супраць мяне перавагу, ты прыйдзеш мне ў дапамогу. А калі сыны Амона будуць мець перавагу супраць цябе, я ўспамагу цябе.
12
Будзь ваяром адважным, і будзем моцна змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць, што добрае ў вачах Ягоных».
13
І Ёаў і войска, якое было з ім, пайшлі ў бой супраць Сірыйцаў, але тыя ўцяклі перад імі.
14
А сыны Амона, бачачы, што Сірыйцы ўцяклі, таксама ўцяклі перад Абішаем і ўвайшлі ў горад. І адыйшоў Ёаў ад Аманіцянаў, і вярнуўся ў Ерусалім.
15
А Сірыйцы, бачачы, што яны пабітыя Ізраільцянамі, сабраліся разам,
16
а Гададэзэр праз пасланцоў прывёў Сірыйцаў, якія былі на другім баку ракі, і прыйшлі яны ў Гэлям. І Шабах быў начальнікам войска Гададэзэра.
17
Калі пра гэта было паведамлена Давіду, ён сабраў усяго Ізраіля, пераправіўся праз Ярдан і прыйшоў у Гэлям. І Сірыйцы ўшыкаваліся супраць Давіда, і ваявалі з ім.
18
І ўцяклі Сірыйцы перад Ізраілем, і Давід выбіў у Сірыйцаў сямсот калясьніцаў і сорак тысячаў вершнікаў. І забіў ён таксама Шабаха, начальніка войска, які там і памёр.
19
І ўсе валадары, якія прыйшлі на дапамогу Гададэзэру, былі пераможаны Ізраілем і заключылі запавет з Ізраілем, і служылі яму. І Сірыйцы баяліся дапамагаць сынам Амона.
← Chapter 9
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 11 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24