bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 16
2 Samuel 16
Belarusian Bokun
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 17 →
1
Калі Давід зыйшоў крыху з вяршыні гары, пераняў яго Сіба, слуга Мэфібашэта з наладаванымі двума асламі, а на іх дзьвесьце хлябоў і сто зьвязак разынак, і сто аладак фіговых, і буклак віна.
2
І спытаўся валадар у Сібы: «Што гэта значыць?» Сіба адказаў: «Гэтыя аслы — для дому валадара, а хлябы і плады — на ежу слугам тваім, а віно — каб піў той, хто зьняможацца ў пустыні!»
3
І спытаўся валадар: «А дзе сын гаспадара твайго?» Сіба адказаў валадару: «Ён застаўся ў Ерусаліме, бо сказаў: “Сёньня вяртае мне дом Ізраіля валадарства бацькі майго”».
4
І сказаў валадар Сібу: «Тваё ўсё, што належала Мэфібашэту». А Сіба сказаў, кланяючыся: «Няхай я знайду ласку ў цябе, гаспадару мой, валадар».
5
І прыйшоў валадар Давід у Бахурым, і акурат выйшаў адтуль чалавек з роду дома Саўла, імем Шымэй, сын Гера. Ён ішоў і праклінаў яго,
6
і кідаў камяні ў Давіда і ў-ва ўсіх слугаў валадара Давіда, хоць увесь народ і ўсе ваяры ішлі побач валадара з правага і левага боку.
7
І Шымэй зьневажаў валадара, кажучы: «Ідзі, ідзі прэч, крывавы чалавек, сын Бэліяла!
8
Павярнуў на цябе ГОСПАД усю кроў дому Саўла, бо забраў ты валадарства ў яго. Таму аддаў ГОСПАД валадарства Абсалому, сыну твайму. І прыціскаюць цябе ліхоты твае, бо ты — злачынца крыважэрны».
9
І сказаў Абішай, сын Цэруі, валадару: «Чаму праклінае гэты здохлы сабака гаспадара майго, валадара? Пайду і адсяку яму галаву».
10
А валадар сказаў: «Што мне і вам, сыны Цэруі? Калі ён праклінае і калі яму ГОСПАД загадаў, каб праклінаў Давіда, хто асьмеліцца сказаць: “Чаму ты так зрабіў?”»
11
І сказаў валадар Абішаю і ўсім слугам сваім: «Калі сын мой, які выйшаў з нутра майго, цікуе на жыцьцё маё, то тым больш гэты сын Бэн’яміна. Не перашкаджайце яму праклінаць паводле загаду ГОСПАДА.
12
Можа, ГОСПАД гляне на гора маё і аднагародзіць мне дабром за сёньняшняе зьневажаньне».
13
І ішоў валадар і людзі ягоныя дарогаю далей. А Шымэй ішоў бокам гары, праклінаючы і кідаючы камяні ў яго, і абсыпаючы зямлёй.
14
І прыйшоў валадар і ўвесь народ ягоны, змучаныя, да водаў, і там адпачылі.
15
Тым часам Абсалом і ўвесь народ Ізраіля з ім увайшлі ў Ерусалім. І Ахітафэль быў разам з ім.
16
І Хушай, Аркеец, сябра Давіда, прыйшоў да Абсалома, і сказаў яму: «Няхай жыве валадар, няхай жыве валадар!»
17
І сказаў яму Абсалом: «Ці такая ласка твая да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?»
18
Адказаў Хушай Абсалому: «Ніякім чынам! Бо каго выбраў ГОСПАД і гэты народ, і ўвесь Ізраіль, з тым і я застануся.
19
А да таго, каму я маю служыць? Ці ж ня сыну валадарскаму? Як служыў я бацьку твайму, так буду паслухмяны табе».
20
І сказаў Абсалом Ахітафэлю: «Дайце раду, што маем рабіць?»
21
І сказаў Ахітафэль Абсалому: «Увайдзі да наложніцаў бацькі твайго, якіх ён пакінуў пільнаваць дом, каб, калі пачуе ўвесь Ізраіль, што ты стаўся ненавісным бацьку твайму, умацаваліся рукі ўсіх прыхільнікаў тваіх».
22
І паставілі намёт Абсалому на даху, і ён на вачах усяго Ізраіля ўвайшоў да наложніцаў бацькі свайго.
23
А парада Ахітафэля, якую ён даваў, у гэты час была быццам слова Бога. Бо такая была ўсякая парада Ахітафэля, як быў ён з Давідам, так і цяпер з Абсаломам.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24