bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 3
2 Samuel 3
Belarusian Bokun
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 4 →
1
І працягвалася ваяваньне паміж домам Саўла і домам Давіда. Давід ставаўся дужэйшым, а дом Саўла слабеў.
2
І нарадзіліся ў Давіда сыны ў Хеўроне. Першародным быў Амнон ад Ахінаамы з Езрээлю,
3
а другім быў Хілеаў ад Абігайль, жонкі Наваля з Кармэлю, а трэцім — Абсалом, сын Маахі, дачкі Тальмая, валадара Гешуру;
4
а чацьвёртым — Адонія, сын Хагіты, а пятым — Шэфатыя, сын Абіталі;
5
а шостым — Ітрэам ад Эглі, жонкі Давіда. Яны нарадзіліся Давіду ў Хеўроне.
6
І калі працягвалася вайна паміж домам Саўла і домам Давіда, Абнэр, сын Нэра, трымаўся дому Саўла.
7
У Саўла была наложніца на імя Рыцпа, дачка Аі. І сказаў Ішбаал Абнэру: «Чаму ты ўвайшоў да наложніцай бацькі майго?»
8
Абнэр дужа ўзлаваўся дзеля словаў Ішбаала і сказаў: «Ці ж я — сабачая галава з Юды? Сёньня я зьяўляю міласэрнасьць дому Саўла, бацькі твайго, братам ягоным і сябрам ягоным, і цябе не аддаў у рукі Давіда, а ты сварышся на мяне сёньня дзеля гэтае жанчыны?
9
Няхай гэта зробіць Бог з Абнэрам, і яшчэ дадасьць, калі я не зраблю Давіду так, як ГОСПАД запрысяг яму,
10
і забяру валадарства ад дома Саўла, і пастаўлю пасад Давіда над Ізраілем і над Юдам, ад Дану аж да Бээр-Шэвы».
11
І той ня мог адказаць Абнэру нічога, бо баяўся яго.
12
І паслаў Абнэр весьнікаў ад сябе да Давіда, каб сказалі яны: «Чыя гэта зямля?», і яшчэ сказалі: «Заключы запавет са мной, і рука мая будзе з табою, каб прывесьці да цябе ўвесь народ Ізраіля».
13
Давід адказаў: «Добра, я заключу з табой запавет, але толькі прашу цябе аб адной рэчы, кажучы: “Ты ня ўбачыш аблічча майго, калі не прывядзеш Міхаль, дачку Саўла, калі прыйдзеш убачыць мяне”».
14
І паслаў Давід весьнікаў да Ішбаала, сына Саўла, сказаць яму: «Зьвярні мне жонку маю Міхаль, якую набыў я за сто абрэзаных скуравінак Філістынскіх».
15
І паслаў Ішбаал пасланцоў, і ўзяў яе ад мужа ейнага, Палціэля, сына Ляіша.
16
І ішоў за ёй муж ейны, плачучы аж да Бахурыму, але Абнэр сказаў яму: «Вяртайся дамоў!» І ён вярнуўся.
17
І зьвярнуўся Абнэр да старшыняў Ізраіля, кажучы: «Ужо даўно хацелі вы мець валадаром сваім Давіда.
18
Дык зьдзейсьніце гэта цяпер, бо ГОСПАД сказаў Давіду: “Рукою слугі Майго Давіда Я выратую народ Мой, Ізраіля, з рук Філістынцаў і ўсіх ворагаў ягоных”».
19
Падобна гаварыў Абнэр і Бэн’ямінцам. І пайшоў Абнэр у Хеўрон, каб пераказаць Давіду ўсё, чаго жадаў Ізраіль і ўвесь дом Бэн’яміна.
20
І прыйшоў да Давіда ў Хеўрон з дваццацьцю ваярамі, і Давід справіў банкет Абнэру і людзям ягоным, што былі з ім.
21
І сказаў Абнэр Давіду: «Я ўстану і пайду, і зьбяру да цябе, гаспадара майго, валадара, увесь Ізраіль; і ўвойдуць яны з табой ў запавет, і будзеш ты валадарыць над усім, як жадае душа твая». І адпусьціў Давід Абнэра, і ён пайшоў у супакоі.
22
У тую пару слугі Давіда і Ёаў вярталіся з паходу з вялікай здабычаю. А Абнэра не было ўжо разам з Давідам у Хеўроне, бо Давід адпусьціў яго, і ён пайшоў у супакоі!
23
Калі Ёаў і войска, якое было з ім, вярнуліся, паведамілі Ёаву: «Абнэр, сын Нэра, быў у валадара, і ён адпусьціў яго, і ён пайшоў у супакоі».
24
І прыйшоў Ёаў да валадара, і сказаў яму: «Што ты зрабіў? Вось жа прыйшоў да цябе Абнэр. Дык чаму ты адпусьціў яго і ён адыйшоў у супакоі?
25
Ці ты ня ведаеш Абнэра, сына Нэра? Напэўна, прыйшоў ён, каб падмануць цябе, і даведацца пра намеры твае, уваход твой і выхад, і даведацца, што ты робіш».
26
І выйшаў Ёаў ад Давіда, і паслаў пасланцоў за Абнэрам, і яны вярнулі яго ад Бор-Гасіры, а Давід ня ведаў пра гэта.
27
І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго асобна да сярэдзіны брамы быццам хоча з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там ў жывот. І памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.
28
Калі пра гэта пачуў Давід, ён сказаў: «Не вінаваты ані я, ані валадарства маё на вякі перад ГОСПАДАМ за кроў Абнэра, сына Нэра.
29
Няхай спадзе яна на галаву Ёава і на ўвесь дом бацькі ягонага; няхай не спыняецца ў доме Ёава хворы на выцёкі, пракажоны, той, які ходзіць з кіём, забіты ад мяча і той, хто патрабуе хлеба».
30
Ёаў і брат ягоны Абішай замардавалі Абнэра за тое, што ён забіў Асаэля, брата іхняга, у Гібэоне ў час бою.
31
І сказаў Давід Ёаву і ўсяму народу, які быў з ім: «Разьдзярыце адзеньне вашае і апраніцеся ў рызьзё, і лямантуйце дзеля Абнэра». І валадар Давід ішоў за целам ягоным.
32
Калі Абнэра хавалі ў Хеўроне, валадар гучна плакаў над магілай Абнэра, і плакаў таксама ўвесь народ.
33
І плакаў валадар, і галасіў дзеля Абнэра, кажучы: «Ці ж сьмерцю нікчэмнага мусіў паміраць Абнэр?
34
Рукі твае не былі зьвязаныя, і ногі твае не былі закутыя ў кайданы, і ты загінуў, як гінуць ад злодзеяў». І ўвесь народ пачаў яшчэ болей плакаць над ім.
35
І прыйшоў увесь народ прапанаваць Давіду хлеба, калі быў яшчэ ясны дзень, але пакляўся Давід, кажучы: «Няхай тое і тое зробіць мне Бог, і яшчэ дадасьць, калі я перад заходам сонца пакаштую хлеба або чаго іншага».
36
І ўвесь народ чуў гэта, і спадабалася гэта яму, як і ўсё, што рабіў валадар, было добрым у вачах усяго народу.
37
І пераканаўся ўвесь народ і ўвесь Ізраіль у той дзень, што Абнэр, сын Нэра, быў забіты не праз валадара.
38
І сказаў валадар: «Вось, ведайце, што сёньня ўпаў правадыр і вялікі муж у Ізраілі.
39
Я цяпер яшчэ кволы, хоць і памазаны на валадара, а гэтыя людзі, сыны Цэруі, мацнейшыя за мяне. Няхай адплаціць ГОСПАД злачынцы паводле ліхоты ягонай».
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24