bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 6
2 Samuel 6
Belarusian Bokun
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 7 →
1
І сабраў Давід усіх выбранцоў з войска Ізраіля ў ліку трыццаці тысячаў.
2
І падняўся Давід, і пайшоў з усім народам, які пры ім быў, да Баалу Юдэйскага, каб адтуль прывезьці Каўчэг Божы, над якім клікалі імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах.
3
І паставілі яны Каўчэг Божы на новы воз, і вынесьлі яго з дому Абінадава, які стаяў на ўзгорку. А Уза і Ахія, сыны Абінадава, вялі воз:
4
Уза ішоў побач з Каўчэгам, а Ахія — наперадзе яго.
5
А Давід і ўвесь Ізраіль скакалі перад ГОСПАДАМ з усёй сілы пры гуках песьняў, граючы на цытрах, гарфах, бубнах, гусьлях і цымбалах.
6
Калі прыйшлі яны на ток Нахона, Уза выцягнуў руку ў бок Каўчэгу Божага і прытрымаў яго, бо валы тузануліся і нахілілі яго.
7
І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць Узы, і ўдарыў яго там Бог за правіну, і ён памёр там пры Каўчэгу Божым.
8
І засмуціўся Давід, што ГОСПАД пакараў Узу, і назваў тое месца Пэрэц-Уза, і так яно завецца аж па сёньняшні дзень.
9
У той дзень Давід спалохаўся ГОСПАДА, кажучы: «Як да мяне прыйдзе Каўчэг ГОСПАДА?»
10
І не хацеў Давід везьці Каўчэг ГОСПАДА да сябе ў горад Давідаў, але накіраваў яго ў дом Абэд-Эдому з Гату.
11
І прабыў Каўчэг ГОСПАДА ў доме Абэд-Эдому з Гату тры месяцы, і дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўвесь дом ягоны.
12
І паведамілі валадару Давіду: «Дабраславіў ГОСПАД Абэд-Эдома і ўсё ягонае дзеля Каўчэгу Божага». І пайшоў Давід, і перанёс Каўчэг Божы з дому Абэд-Эдома ў горад Давідавы з радасьцю.
13
І калі тыя, што несьлі Каўчэг, праходзілі шэсьць крокаў, ён складаў у ахвяру вала або тлустае цяля.
14
І скакаў Давід з усёй сілы перад ГОСПАДАМ. І быў апрануты Давід у ільняны эфод.
15
І Давід і ўвесь дом Ізраіля з радасьцю несьлі Каўчэг ГОСПАДА пры гуку трубаў.
16
Калі Каўчэг ГОСПАДА быў унесены ў горад Давіда, вось Міхаль, дачка Саўла, гледзячы праз вакно, убачыла Давіда, які падскокваў і скакаў перад ГОСПАДАМ, і збрыдзілася ім у сэрцы сваім.
17
І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад ГОСПАДАМ ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя.
18
А калі скончыў Давід складаць ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя, ён дабраславіў народ у імя ГОСПАДА Магуцьцяў.
19
І раздаў ён усяму мноству Ізраіля, кожнаму асобна, як мужчыну, так і жанчыне, па адным бохане хлеба, і па кавалку мяса, і па адной аладцы з разынкамі. І ўсе людзі разыйшліся ў дамы свае.
20
І вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой. І выйшла на спатканьне Давіда Міхаль, дачка Саўла, і сказала: «О, як праславіўся сёньня валадар Ізраіля, агаліўшыся на вачах нявольніцаў слугаў сваіх, быццам агаляецца нейкі пусты чалавек!»
21
І сказаў Давід Міхалі: «Перад ГОСПАДАМ, Які выбраў мяне замест бацькі твайго і дому ягонага, каб паставіць мяне валадаром над народам ГОСПАДА, над Ізраілем, перад ГОСПАДАМ буду таньчыць,
22
і ўпакаруся яшчэ болей, і стануся яшчэ больш паніжаны ў вачах тваіх, але ў вачах нявольніцаў, пра якіх ты гаворыш, тым болей буду шанаваны».
23
І таму Міхаль, дачка Саўла, была бязьдзетнай да сьмерці сваёй.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24