bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 13
2 Samuel 13
Belarusian Bokun
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 14 →
1
І сталася пасьля таго. Абсалом, сын Давіда, меў вельмі прыгожую сястру імем Тамар. І закахаўся ў яе Амнон, сын Давіда.
2
І так мучыўся гэтым Амнон, што аж захварэў з прычыны сястры сваёй Тамар. А была яна яшчэ дзяўчынай, і Амнону здавалася цяжкім зрабіць штосьці з ёю.
3
Але Амнон меў сябра імем Ёнадаў, сына Шаммы, брата Давіда. Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры.
4
І ён запытаўся яго: «Чаму ты худнееш з дня на дзень, сыне валадара? Чаму ня хочаш мне расказаць пра гэта?» Амнон сказаў яму: «Я кахаю Тамар, сястру Абсалома, брата майго».
5
Адказаў яму Ёнадаў: «Ляж у ложак і прыкінься хворым. Калі прыйдзе бацька твой наведаць цябе, ты скажы яму: “Дазволь, каб прыйшла сястра мая Тамар і дала мне есьці, і каб на вачах маіх зрабіла ежу, каб я бачыў і еў з рук яе”».
6
І Амнон лёг, і прыкінуўся хворым. Калі прыйшоў валадар, каб адведаць яго, Амнон сказаў валадару: «Няхай прыйдзе, прашу, Тамар, сястра мая, і няхай на вачах маіх сьпячэ дзьве аладкі, каб мог я прыняць ежу з рук яе».
7
І паслаў Давід у дом да Тамар, кажучы: «Схадзі ў дом Амнона, брата твайго, і сьпячы яму смачную ежу».
8
І пайшла Тамар ў дом брата свайго Амнона, а ён ляжаў. І ўзяла яна цеста, замясіла, і зрабіла аладкі на вачах ягоных, і сьпякла іх.
9
І ўзяла яна патэльню, і выклала перад ім, але ён не хацеў есьці. І сказаў Амнон: «Няхай усе выйдуць ад мяне». І ўсе выйшлі ад яго.
10
І Амнон сказаў Тамар: «Прынясі ежу ў спальню». І ўзяла Тамар аладкі, што сьпякла, і прынесла іх Амнону, брату свайму, у спальню.
11
І калі яна перад ім паклала іх, каб еў, ён схапіў яе і сказаў: «Хадзі, ляж са мной, сястра мая».
12
Яна адказала яму: «Не, брат мой, ня гвалць мяне, бо так у Ізраілі ня робіцца. Не рабі гэтай ліхоты.
13
Куды я дзенуся са зьнявагай сваёю? А ты станеш адным з мярзотнікаў у Ізраілі! Ты пагавары з валадаром, і ён не адмовіць табе мяне».
14
Ён аднак не паслухаў голасу яе. І быў ён мацнейшы за яе, і апаганіў яе, і ляжаў з ёю.
15
І адчуў Амнон да яе вялікую нянавісьць, і нянавісьць гэтая была большай, чым каханьне, якое раней да яе адчуваў. І сказаў ёй Амнон: «Уставай і ідзі адсюль».
16
Яна адказала яму: «Не рабі, выганяючы ад сябе, мне яшчэ большай крыўды ад той, якую мне зрабіў». Ён, аднак, не хацеў слухаць яе.
17
І паклікаў прыдзьвернага, які паслугаваў яму, і сказаў: «Выжані гэтую ад мяне на вуліцу і зачыні за ёю дзьверы».
18
Яна была апранутая ў сукню з доўгімі рукавамі, бо так апраналіся дочкі валадарскія, дзяўчыны. І вывеў яе слуга за дзьверы на вуліцу, і замкнуў за ёю дзьверы.
19
І Тамар пасыпала сабе галаву попелам, разадрала сукню сваю з доўгімі рукавамі, палажыла рукі на галаву і пайшла, галосячы.
20
І спытаўся ў яе Абсалом, брат ейны: «Ці Амнон, брат твой, быў з табою? Цяпер сястра мая, супакойся, бо ён —брат твой. Не бяры гэтага да сэрца свайго». І засталася збалелая Тамар ў доме Абсалома, брата свайго.
21
Калі пачуў пра гэта валадар Давід, ён вельмі ўзлаваўся.
22
А Абсалом не гаварыў Амнону ані добрага, ані ліхога, бо зьненавідзеў яго за тое, што ён згвалціў Тамар, сястру ягоную.
23
І прайшло пасьля гэтых падзеяў два гады. Абсалом стрыг авечак у Баал-Хацоры, недалёка Эфраіма, і запрасіў ён усіх сыноў валадара.
24
І прыйшоў Абсалом таксама да валадара, і сказаў: «Стрыгуць авечкі ў слугі твайго. Няхай прыйдзе валадар са слугамі сваімі да слугі свайго».
25
І сказаў валадар Абсалому: «Не запрашай, сын мой, каб мы ўсе прыйшлі да цябе і нарабілі табе турботаў». І ён дужа прасіў яго, а той не хацеў ісьці, але дабраславіў яго.
26
І сказаў Абсалом: «Калі ня хочаш сам прыйсьці, няхай прыйдзе, прашу, прынамсі Амнон, брат мой». І сказаў яму валадар: «Чаму ён меў бы ісьці з табой?»
27
Але Абсалом вельмі прасіў яго, і ён пусьціў з ім Амнона і ўсіх сыноў валадарскіх.
28
І загадаў Абсалом слугам сваім: «Глядзіце, калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона”, і вы забіце яго! Ня бойцеся, бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі».
29
І зрабілі слугі Абсалома адносна Амнона, як ім загадаў Абсалом. А ўсе сыны валадарскія ўскочылі, і сеў кожны на мула свайго, і ўцяклі.
30
А калі яны былі яшчэ ў дарозе, дайшла да Давіда вестка: «Абсалом замардаваў усіх сыноў валадара, і з іх не засталося аніводнага».
31
І ўстаў валадар, і разьдзёр адзеньне сваё, і ўпаў тварам на зямлю, і ўсе слугі ягоныя, якія паслугавалі яму, таксама разьдзёрлі адзеньне сваё.
32
А Ёнадаў, сын Шаммы, брата Давіда, сказаў: «Няхай ня думае гаспадар мой, што ўсе юнакі, сыны валадара, пазабіваныя. Толькі Амнон забіты, бо ў Абсалома быў гэты намер з таго дня, як Амнон згвалціў Тамар, сястру ягоную.
33
І няхай не бярэ сабе гаспадар мой, валадар, гэтае весткі да сэрца, што ўсе сыны валадара загінулі. Бо загінуў толькі Амнон».
34
І Абсалом уцёк. У той час юнак-вартавы падняў вочы, і заўважыў мноства людзей, якія зыходзілі са збочча гары дарогай ад Гаранаіму.
35
І сказаў Ёнадаў валадару: «Вось, ідуць сыны валадара! Так сталася, як слуга твой гаварыў».
36
І калі скончыў ён гаварыць, паказаліся сыны валадара, і ішлі яны з галашэньнем і плачам. Таксама валадар і ўсе слугі ягоныя плакалі ўголас.
37
А Абсалом уцёк і пайшоў да Тальмая, сына Аміхуда, валадара Гешуру. І [Давід] сумаваў па сыну ўвесь час.
38
Абсалом уцёк і пайшоў у Гешур, і быў там тры гады.
39
І перастаў валадар гневацца на Абсалома, бо ўжо супакоіўся па сьмерці Амнона.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24