bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 11
2 Samuel 11
Belarusian Bokun
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 12 →
1
І сталася праз год, у той час, калі валадары звычайна выходзяць на войны, Давід выправіў Ёава і слугаў сваіх і разам усяго Ізраіля, і яны спустошылі сыноў Амона і аблажылі Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме.
2
І сталася вечарам, што Давід падняўся з ложку свайго і шпацыраваў на даху дома валадарскага. І ўбачыў ён з даху жанчыну, якая мылася, і яна была вельмі прыхожая.
3
І валадар паслаў выведаць, што гэта за жанчына. І паведамілі яму, што гэта Батшэва, дачка Эліяма, жонка Урыі Хэтыта.
4
І паслаў Давід весьнікаў, і ўзяў яе. І яна пайшла да яго, і ён спаў з ёю. І яна ачысьцілася ад нячыстасьці сваёй, і вярнулася дадому.
5
І зачала тая жанчына, і паслала яна, і паведаміла валадару, кажучы: «Я зачала».
6
І Давід выправіў пасланца да Ёава: «Пашлі да мяне Урыю Хетыта». І паслаў Ёаў Урыю Хетыта да Давіда.
7
І прыйшоў Урыя да Давіда, і Давід спытаўся пра становішча Ёава і народу, і пра падзеі вайны.
8
І сказаў Давід Урыі: «Ідзі ў дом свой, і памый ногі твае». І выйшаў Урыя з дому валадарскага, а за ім панесьлі яму стравы са стала валадарскага.
9
Але Урыя спаў ля брамы дому валадара з іншымі слугамі гаспадара свайго і не пайшоў у дом свой.
10
І паведамілі Давіду: «Урыя не пайшоў у дом свой». І спытаў Давід у Урыі: «Ці ж ты не прыйшоў з дарогі? Чаму ж не заходзіш у дом твой?»
11
Урыя сказаў валадару Давіду: «Каўчэг, Ізраіль і Юда жывуць у намётах, таксама гаспадар мой Ёаў і слугі гаспадара майго ў полі, а я пайшоў бы ў дом свой есьці і піць, і спаць з жонкай сваёю? На жыцьцё ГОСПАДА і на жыцьцё тваё, гэтага я не зраблю».
12
І сказаў Давід Урыі: «Застанься тут сёньня, а заўтра я адпушчу цябе». І так застаўся Урыя ў Ерусаліме на той дзень, і на другі.
13
І паклікаў яго Давід, каб ён еў перад ім і піў, і напаіў яго. І выйшаў ён вечарам, і спаў на посьцілцы сваёй між слугаў гаспадара свайго, а ў дом свой не пайшоў.
14
Раніцаю напісаў Давід ліст да Ёава і паслаў яго праз Урыю.
15
У лісьце ён напісаў: «Пастаўце Урыю там, дзе будзе найцяжэйшы бой, і адыйдзіцеся ад яго, каб быў ён паранены і загінуў».
16
Ёаў абгледзеў горад, і паставіў Урыю ў месцы, пра якое ведаў, што ваявалі там ваяры адважныя.
17
І выйшлі з гораду людзі, і ваявалі супраць Ёава. І былі забітыя ў народзе слугі Давідавы, і быў таксама забіты Урыя Хетыт.
18
І паведаміў Ёаў праз весьнікаў Давіду ўсе падзеі бою гэтага.
19
І загадаў ён весьніку, кажучы: «Калі ты раскажаш валадару пра ўсе падзеі бою гэтага,
20
і ўбачыш, што валадар разгневаўся, і ён скажа табе: “Чаму вы так блізка пад горад падыходзілі ваяваць? Ці вы ня ведалі, што з муроў будуць кідаць у вас?
21
Хто забіў Абімэлеха, сына Еруббаала? Ці ж не жанчына, якая скінула на яго з муру камень млынавы, так што ён памёр у Тэбэце? Чаму вы падыходзілі пад мур?” І ты скажы: “Слуга твой Урыя Хетыт згінуў там”».
22
І пайшоў пасланец, і прыйшоў да Давіда, і расказаў Давіду ўсё, што яму загадаў Ёаў.
23
І сказаў весьнік Давіду: «Яны мелі перавагу над намі, і яны выйшлі супраць нас у поле, але мы перамаглі іх і перасьледавалі іх аж да брамы гораду.
24
І лучнікі пускалі ў слугаў тваіх стрэлы з муру, і загінулі слугі валадара, і слуга твой Урыя Хетыт загінуў таксама».
25
І сказаў Давід весьніку: «Скажы вось гэта Ёаву: “Не перажывай дзеля таго, што сталася, бо меч дасягае раз таго, другі раз іншага. Будзь мужны ў вайне супраць гораду, каб зьнішчыць яго”. Ты падбадзёр яго».
26
А жонка Урыі, пачуўшы, што загінуў муж ейны, Урыя, плакала дзеля яго.
27
Пасьля заканчэньня жалобы паслаў за ёй Давід, і ўвёў яе ў дом свой, і сталася яна жонкай ягонай, і нарадзіла яму сына. Але ГОСПАДУ не падабалася тое, што зрабіў Давід.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24