bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 9
2 Samuel 9
Belarusian Bokun
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 10 →
1
І спытаўся Давід: «Ці застаўся яшчэ хто з дому Саўла, бо я хацеў бы зьявіць міласэрнасьць яму дзеля Ёнатана?»
2
А з дому Саўла застаўся адзін слуга на імя Сіба. І паклікаў яго Давід да сябе, і спытаўся ў яго: «Ці ты Сіба?» Ён адказаў: «Я — слуга твой».
3
І спытаўся валадар: «Ці застаўся хто з сям’і Саўла, каб я зьявіў яму міласэрнасьць Божую!» Сіба адказаў валадару: «Так, застаўся сын Ёнатана, хворы на ногі».
4
І спытаўся валадар: «Дзе ён?» А Сіба сказаў валадару: «Вось, ён у доме Махіра, сына Аміэля, ў Лёдэбары».
5
І валадар Давід паслаў па яго, і ўзяў яго з дому Махіра, сына Аміэля, з Лёдэбару.
6
І прыйшоў Мэфібашэт, сын Ёнатана, сына Саўла, да Давіда, і ўпаў на аблічча сваё, і пакланіўся. І сказаў Давід: «Мэфібашэт». Ён адказаў: «Я — слуга твой».
7
Сказаў яму Давід: «Ня бойся, я хачу зьявіць табе міласэрнасьць дзеля Ёнатана, бацькі твайго. Я зьвярну табе ўсе палі Саўла, дзеда твайго, і ты будзеш есьці хлеб са стала майго заўсёды».
8
І той пакланіўся, упаўшы на аблічча сваё, і сказаў: «Хто ж ёсьць слуга твой, што ты зьвярнуў увагу на здохлага сабаку, такога, як я».
9
І паклікаў валадар Сібу, слугу Саўла, і сказаў яму: «Усё тое, што належала Саўлу і сям’і ягонай, я перадаю сыну гаспадара твайго.
10
Абрабляй яму зямлю ты, і сыны твае, і нявольнікі твае, і прынось плады яе, каб у сына гаспадара твайго быў хлеб на пражыцьцё. А Мэфібашэт, сын гаспадара твайго, будзе есьці заўсёды хлеб са стала майго». А Сіба меў пятнаццаць сыноў і дваццаць нявольнікаў.
11
І сказаў Сіба валадару: «Як загадаў гаспадар мой, валадар, слузе твайму, так і зробіць слуга твой». І Мэфібашэт еў са стала Давіда, як адзін з сыноў валадара.
12
Мэфібашэт меў сына малога на імя Міха. І усе, што жылі ў доме Сібы, былі нявольнікамі ў Мэфібашэта.
13
І жыў Мэфібашэт у Ерусаліме, бо ён заўсёды еў са стала валадарскага. І быў ён кульгавы на абедзьве нагі.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24