bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 23
2 Samuel 23
Belarusian Bokun
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 24 →
1
Вось гэта апошнія словы Давіда: «Сказаў Давід, сын Есэя, сказаў чалавек, які высока пастаўлены, памазанец Бога Якубавага, сьпявак псальмаў Ізраіля.
2
Дух ГОСПАДА гаворыць праз мяне, і слова Ягонае — у вуснах маіх.
3
Сказаў Бог Ізраіля, гаварыў мне Скала Ізраіля: “Валадар справядлівы над людзямі, які пануе ў страху Божым,
4
як яснасьць заранкі пры ўзыходе сонца, як раніца без хмурынак, як бляск пасьля дажджу, і як трава, што расьце з зямлі”.
5
Ці не такі дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены і пэўны. Ад Яго збаўленьне маё і ўсё жаданьне маё.
6
Людзі ліхія будуць выкінуты, як церні, якіх не бяруць рукою.
7
А калі хто хоча дакрануцца іх, няхай узброіцца жалезам або цаўём дзіды, і паліць іх агнём дашчэнту».
8
Вось імёны слаўных ваяроў Давіда: Ёшэб-Башшэбэт з Тахкемону, начальнік між трох; ён падняў на дзіду сваю васемсот чалавек, забітых адным разам.
9
Пасьля яго Элеазар, сын Додо, сына Ахоха, між трох [герояў]. Быў ён з Давідам, калі Ізраільцяне сабраліся да бою, а Філістынцы зьневажалі іх. І пабеглі Ізраільцяне,
10
і ён адзін стаяў і біў Філістынцаў, ажно самлела рука яму і прыліпла да мяча. І ГОСПАД даў вялікую перамогу ў той дзень, і народ вярнуўся, каб рабаваць забітых.
11
Пасьля яго Шамма, сын Агэ з Арару. Аднойчы сабраліся Філістынцы ў Лехі, і быў там палетак, поўны сачэвіцы. І людзі ўцяклі перад Філістынцамі,
12
і ён стаў адзін сярод поля, і выратаваў іх, а Філістынцаў пабіў. І ГОСПАД даў вялікую перамогу.
13
Гэтыя трое спасярод трыццаці пад час жніва прыйшлі да Давіда ў пячору Адулям у той час, калі дружына Філістынцаў разлажылася табарам у лагчыне Рэфаім.
14
Давід быў у крэпасьці, а дружына Філістынцаў — у Бэтлееме.
15
І захацеў Давід піць, і сказаў: «Хто дасьць мне напіцца вады са студні, якая ў Бэтлееме каля брамы!»
16
Тады трое гэтых адважных напалі на табар Філістынцаў і набралі вады ў Бэтлееме са студні, якая каля брамы, і прынесьлі напіцца Давіду. Але ён не захацеў піць яе і выліў у ахвяру ГОСПАДУ,
17
і сказаў: «Няхай міласьцівы мне будзе ГОСПАД, каб зрабіць гэта. Ці ж буду я піць кроў гэтых людзей, якія пайшлі, разыкуючы жыцьцём». І не захацеў піць [ваду]. Вось гэта зрабілі тры слаўныя.
18
І Абішай, брат Ёава, сын Цэруі, быў начальнікам трыццаці. Ён падняў на дзіду сваю трыста, якіх забіў. І быў ён у славе сярод тых трох.
19
Спаміж трыццаці ён быў найслаўнейшы, і быў начальнікам іхнім, але тым тром не дараўняў.
20
І Бэная, сын Егаяды з Кабцээлю, быў ваяром мужным. Ён забіў двух сыноў Арыэля з Мааву, і ён сам пайшоў і забіў льва ў сярэдзіне ямы ў дзень завірухі.
21
Забіў ён таксама волата Эгіпцяніна. Эгіпцянін трымаў у руцэ дзіду, а ён пайшоў на яго з кіем, і, вырваўшы з рукі Эгіпцяніна дзіду, забіў яго ўласнаю дзідаю ягонай.
22
Гэта зрабіў Бэная, сын Егаяды, і быў ён у славе між трыццацьцю.
23
Быў ён найбольш паважаны, з тых трыццаці, але тым тром не дараўняў. І Давід паставіў яго начальнікам над вартай прыбочнай сваёю.
24
Да тых трыццаці належыў Асаэль, брат Ёава, Эльханан, сын Додо з Бэтлеему,
25
Шамма з Хароду і Эліка з Хароду,
26
Хэлец з Пэлету і Іра, сын Іккеша з Тэкоа,
27
Абіезэр з Анатоту і Мэбунай з Хушы,
28
Цальмон з Ахоху і Магарай з Нэтофы,
29
Хэлеб, сын Бааны, з Нэтофы, і Іттай, сын Рыбая з Ітбэа сыноў Бэн’яміна.
30
Бэная з Піратону і Гіддай з Нахале- Гаашу,
31
Абі-Альбон з Арабы і Азмавэт з Бахурыму,
32
Эліяхба з Шаальбону і сыны Яшэна, Ёнатан,
33
Арару, Ахіям, сын Шарара з Арару,
34
Эліфэлет, сын Ахасбая, сына Маахі, і Эліям, сын Ахітафэля з Гіло,
35
Гецарай з Кармэлю і Паарай з Арабу,
36
Ігаль, сын Натана з Цобы, і Бані з Гаду,
37
Цэлек з Амона, і Нахарай з Бээроту, зброяносец Ёава, сына Цэруі,
38
Іра з Ітра, Гарэб з Ітра,
39
і Урыя Хетыт — усіх трыццаць сем.
← Chapter 22
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 24 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24