bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bokun
/
2 Samuel 5
2 Samuel 5
Belarusian Bokun
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 6 →
1
І прыйшлі ўсе пакаленьні Ізраіля да Давіда, і сказалі: «Вось, мы — косткі твае і цела тваё.
2
Яшчэ ўчора і пазаўчора, калі Саўл валадарыў над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраіля. І ГОСПАД сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіля, і ты будзеш валадаром ягоным”».
3
І сабраліся да валадара ў Геброн ўсе старшыні Ізраіля, і валадар Давід заключыў з імі запавет перад ГОСПАДАМ у Хеўроне. І памазалі Давіда на валадара над Ізраілем.
4
Трыццаць гадоў меў Давід, калі пачаў валадарыць, і сорак гадоў быў валадаром.
5
У Хеўроне над Юдам валадарыў ён сем гадоў і шэсьць месяцаў, а ў Ерусаліме валадарыў трыццаць тры гады над усім Ізраілем і над Юдам.
6
Валадар і ўсе людзі, якія былі з ім, вырушылі ў Ерусалім супраць Евусеяў, жыхароў тае зямлі. А тыя сказалі Давіду: «Ня ўвойдзеш ты сюды, бо выганяць цябе сьляпыя і кульгавыя». Гэта значыла: «Ня ўвойдзе сюды Давід».
7
Давід, аднак, здабыў крэпасьць Сыён, і ён стаў горадам Давідавым.
8
І сказаў Давід у той дзень: «Кожны, хто забівае Евусеяў, няхай кідае іх у каналы, і няхай дабярэцца да кульгавых і сьляпых, ненавісных для душы Давіда». Таму гаворыцца ў прыказцы: «Сьляпы і кульгавы ня ўвойдуць у дом».
9
І абжыўся Давід у крэпасьці, і назваў яе горадам Давідавым. І адбудаваў яго кругом ад Мілло і ў сярэдзіне.
10
І Давід станавіўся штораз магутнейшы, бо ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, быў з ім.
11
І паслаў Хірам, валадар Тыру, весьнікаў да Давіда, і дрэва кедровае, і цесьляў, і муляроў, каб пабудаваць дом Давіду.
12
І даведаўся Давід, што ГОСПАД паставіў яго валадаром над Ізраілем, і што Ён узвысіў валадараньне ягонае дзеля народу Свайго, Ізраіля.
13
Калі Давід перасяліўся з Хеўрону, ён узяў сабе яшчэ наложніцаў і жонак з Ерусаліму. І нарадзіліся Давіду яшчэ сыны і дочкі.
14
Вось імёны тых, якія нарадзіліся ў Ерусаліме: Шамуа і Шаваў, Натан і Салямон,
15
Ібхар і Элішуа, Нафэг і Яфія,
16
Элішама, Эліяда і Эліфалет.
17
А Філістынцы, пачуўшы, што Давіда памазалі на валадара над Ізраілем, сабраліся ўсе, каб шукаць Давіда. Калі Давід пачуў пра гэта, ён увайшоў у крэпасьць.
18
І Філістынцы прыйшлі, і разлажыліся ў даліне Рэфаім.
19
І раіўся Давід ў ГОСПАДА, пытаючыся: «Ці пайсьці мне на Філістынцаў? Ці Ты аддасі іх у рукі мае?» ГОСПАД сказаў Давіду: «Ідзі, бо Я аддам Філістынцаў у рукі твае».
20
І пайшоў Давід у Баал-Пэрацым, і разьбіў іх там, і сказаў: «Разьдзяліў ГОСПАД ворагаў маіх перада мною, як разьдзяляюцца воды». Таму тое месца і названае Баал-Пэрацым.
21
І пакінулі яны там ідалаў сваіх, і захапілі іх Давід і людзі ягоныя.
22
І прыйшлі зноў Філістынцы, і разлажыліся ў даліне Рэфаім.
23
І Давід зноў раіўся ў ГОСПАДА, Які даў такі адказ: «Не выходзь, але абыйдзі іх кругом і выйдзі да іх з боку бальзамовых дрэваў.
24
Калі пачуеш стукат крокаў як бы хто ідзе па вершалінах дрэваў бальзамовых, тады сьпяшайся, бо выйдзе ГОСПАД перад табой, каб разьбіць войска Філістынскае».
25
І зрабіў Давід так, як загадаў яму ГОСПАД, і перамог Філістынцаў ад Гівы аж да Гэзэру.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 23
Chapter 24
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24